Конкурс на суісканне прэмій імя У. І. Пічэты і А. Н. Сеўчанкі 2014 года

27 мая, 2014.

пичета севченко конкурс

 

У 2014 годзе конкурс на суісканне прэмій імя У. І. Пічэты і А. Н. Сеўчанкі праводзіцца ў адпаведнасці з Палажэннем аб парадку прысуджэння прэмій у намінацыі “Адукацыя”.
Для ўдзелу ў конкурсе на суісканне прэміі імя У. І. Пічэты падраздзяленнямі ўніверсітэта высунутыя пяць прац: тры індывідуальныя – ад гуманітарнага факультэта, Інстытута журналістыкі і факультэта філасофіі і сацыяльных навук, а таксама дзве калектыўныя працы ад філалагічнага і юрыдычнага факультэтаў.
У конкурсе на суісканне прэміі імя А. Н. Сеўчанкі 2014 года ў намінацыі “Адукацыя” будуць прадстаўленыя чатыры працы: дзве, выкананыя індывідуальна на хімічным і геаграфічным факультэтах, і дзве працы, выкананыя аўтарскімі калектывамі біялагічнага і фізічнага факультэтаў.
Падрабязней пра аўтараў можна даведацца на сайце Галоўнага ўпраўлення навукі http://research.bsu.by/

print

Вам таксама можа спадабацца: