Аляксей Кортнеў: Студэнцкі тэатр адвадзіў мяне ад вучобы, чаго вам ні ў якім разе не жадаю (+ відэа)

10 Jun, 2014.

Кортнев  бгу Праліўныя дажджы распачалі гэты чэрвень. Шэрыя хмары, духмень і сырасць у паветры… Так, надвор'е не надта што. Але яно не змагло сапсаваць настрой – пераскокваючы праз шырокія лужын з парасонам наперавес, я спяшалася на сустрэчу з лідарам групы "Няшчасны выпадак" Аляксеем Кортневым. Гістарычны факультэт БДУ не ўпершыню песціць сваіх гадаванцаў падобнымі творчымі сустрэчамі з самымі неверагоднымі дзеячамі эстрады. Вячоркі з Барысам Грабеншчыковым, Дыянай Арбенінай і хлопцамі з "Квартэта І" паклалі пачатак новай захапляльнай традыцыі. Апошнія ж, упершыню пабываўшы ў Мінску паўгода таму, 1 чэрвеня вярнуліся ў наш горад з новай канцэртнай праграмай. Але ў гэты раз яны былі не адны – з імі ўсім нам вядомая група "Няшчасны выпадак". Арганізатарам гэтых сустрэч і ў гэты раз атрымалася выявіць цуды дыпламатыі і прывабіць Аляксея “на агеньчык”. Ён прыйшоў перад канцэртам, прыхапіўшы з сабою гітару – у вольныя ад пытанняў хвіліны музыка спяваў самыя разнастайныя песні, як усім вядомыя, так і ўпершыню пачутыя.Кортнев  бгу – Я нарадзіўся ў Маскве ў сям'і навукоўцаў. Хадзіў я ў школу спецыялізаваную з вывучэннем англійскай мовы і паралельна рыхтаваўся да паступлення на мехмат. Бацькі вельмі хацелі, каб я стаў матэматыкам-тэарэтыкам. Я ж быў гатовы паступаць на мехмат, але толькі толькі таму, што тады на ўсю краіну грымеў студэнцкі тэатр Маскоўскага ўніверсітэта. Адтуль выйшла цэлая плеяда бліскучых акцёраў, і мне вельмі хацелася ў гэты тэатр патрапіць. Як выявілася, паступленне на мехмат – самы кароткі шлях у студэнцкі тэатр. Студэнцкі тэатр у пэўнай меры мяне аднадзіў ад вучобы, чаго я вам не жадаю ні ў якім разе. Але, відаць, у выніку гэты выбар апынуўся правільным, бо, мне падаецца, на матэматычнай ніве я б дамогся значна меншых поспехаў. Як жа пачыналася творчая кар'ера цяперашняга паспяховага саліста і аўтара шматлікіх песень, сярод якіх нямала сапраўдных хітоў? – Свае песні пісаць я пачаў яшчэ ў дашкольным узросце, а запісваць мне іх дапамагала мая цётка. Мы з ёй чыталі вершы і спявалі нейкія песенькі. Па патрабаванні бабулі я слухаў пераважна класічную музыку, якую бесперапынна перадавалі па радыё, і зненавідзеў гэтую справу. І, калі мне было дзесьці 6–7 гадоў, тата стаў прывозіць з замежных камандзіровак самыя розныя пласцінкі. Запомніліся асабліва вельмі смешныя венгерскія рок-н-ролы. Тата прывёз з Венгрыі пласцінку, у прынцыпе, усё было тое ж самае ў плане рытму і мелодый, але вось мова… Мне гэта ўсё жудасна падабалася. Ну і паралельна, вядома ж, бардаўская песня. Мае бацькі выдатна спявалі, плюс яны былі гэтакія стопрацэнтныя шасцідзесятнікі, бесперапынна цягалі мяне ў паходы, ну і, зразумела, у паходах мы з імі ўвесь час спявалі. Уласна, усё гэта і сфарміравала мае прыхільнасці ў музыцы.Кортнев  бгу На мяне больш за ўсё паўплывала група Queen. Я яе калісьці ў дзяцінстве пачуў, і яна мяне вельмі моцнае ўразіла. Ведаеце, часам нешта вось так пакідае адбітак на ўсё жыццё, і ты потым усё па гэтым мераеш. Вядома ж, мы і ў тэхнічным, і ў вакальным плане значна слабейшыя, чым Queen, але ўсё роўна адбітак такой жа бязладнасці застаўся ў "Няшчаснага выпадку" назаўжды. Зразумела, не абыйшлося без пытанняў пра хлопцаў з "Квартэта І": як-ніяк плён супрацоўніцтва з імі дэманстраваўся ў той жа вечар. Аднак, як апынулася, карані іх сумеснай творчасці сыходзяць яшчэ ў студэнцкія гады. – З хлопцамі з "Квартэта І" мы вельмі шчыльна сышліся ў Маскоўскім доме акцёра. Мы сустракаліся, ігралі капуснікі, складалі нейкія смешныя рэчы, спявалі адзін аднаму песні. Гэта была досыць вялікая кампанія самых розных артыстаў – і маладых, і сталых. І вось на адну з такіх вечарын я прынёс свежаскладзеную песню "Начны ларок", якую я напісаў як такую пародыю на шансон. І пасля гэтага капусніка да мяне падышлі хлопцы, Лёня і Слава (заўв: Леанід Барац і Расціслаў Хаіт, удзельнікі "Квартэта І"), і сказалі: "Слухай, давай мы напішам якія-небудзь канферансы, а ты складзеш яшчэ вось такія парадыйныя, нават хутчэй стылізаваныя песні, і ў цэлым атрымаецца вось такая канцэртная праграма". І я з задавальненнем пагадзіўся. Дзесьці за год мы напісалі каля 15 песень, хлопцы напісалі канферансы, і ў працэсе напісанні я стала зразумела, што атрымліваецца значна больш, чым проста канцэртная праграма – атрымліваецца п'еса. І у выніку гэтая п'еса атрымала назву "Дзень радыё", якую мы дагэтуль іграем. кортнев бгу Былі паднятыя вельмі сур'ёзныя тэмы, такія як, да прыкладу, самае сур'ёзнае дасягненне за жыццё і планы на будучыню. – Пэўна, самым вялікім дасягненнем, апроч нараджэння дзяцей, я лічу менавіта тое, што ў групе па-ранейшаму іграюць тыя тры чалавекі, з якімі мы супрацоўнічалі ўсе гэтыя 30 гадоў. Вельмі хацелася б, каб была спакойная старасць. Каб гэта было крэсла-качалка, кілішак партвейну і дзе-небудзь на беразе мора. Але я моцна падазраю, што так наўрад ці атрымаецца, таму што я буду працаваць да труны. Проста таму, што хочацца даць як мага больш сваім дзецям. Улічваючы мінулыя (ды і будучыя) творчыя здзяйсненні студэнтаў гістфака, нельга было не прасіць парады, як дзейнічаць у пагоні за поспехам: – З мяне не вельмі добры прадзюсар, ды і даваць парады іншым неяк праблематычна… Але адно я ведаю сапраўды: патрэбны свой рэпертуар. Няма ні аднаго паспяховага праекта, такіх людзей (за выключэннем, можа, пары-тройкі асабліва галасістых), якія б пераспявалі чужыя песні і пры гэтым дамагліся поспеху. Пішыце сваё! Хай няўмела, хай так-сяк, шукайце тых, хто дапаможа. Калі ў вас добра атрымліваецца музыка – шукайце паэта, калі вершы – шукайце кампазітара. Немагчыма выехаць на каверах. Мне падаецца, што толькі рэпертуар вырашае. У нашых краінах вельмі крытычныя да логасу, да мовы. Музыка ў нашым рок-н-роле другасная. Сустрэча, якая доўжылася больш за паўтары гадзіны, праляцела як адно імгненне. Спешна збіраючыся на канцэрт непасрэдна з "Квартэтам", Аляксей усё ж знайшоў час для цёплых слоў: – Трэба сказаць, што ваш факультэт на мяне вырабіў дабратворнае ўражанне. Мне абсалютна ўсе людзі, якіх я тут сустракаў, гаварылі: "Вы ўжо выбачайце, у нас тут так трухлява". Я вас запэўніваю, гэта не трухлява, гэта ого-го як! А туалет – во! (вялікі палец) Наогул, мне вельмі прыемна было вось так з вамі ўбачыцца. Гэта заўсёды вельмі сур'ёзны выклік – вось так размаўляць, тварам у твар, адказваць неяк так адразу за свае ўчынкі, за ўсё сваё жыццё. Мне падаецца, што сёння атрымалася вельмі добрая гутарка. Давайце разам папрацуем над тым, каб мы ў наступны раз прыехалі сюды з канцэртам. Вельмі хочацца прывезці сюды "Няшчасны выпадак", паказаць, што менавіта мы іграем, таму што ў нас шмаь цікавых песень – і новых, і старых. Увогуле, давайце сябраваць! Што ж, будзем чакаць з нецярпеннем вяртання групы "Няшчасны выпадак" ужо з сольным канцэртам!
– Пытанні, якія нам паступалі, мы разбілі па тэматычных блоках у храналагічным парадку – Вам ужо атрымалася мяне запалохаць – Як Вы ацэніце ролю матаў у рускай сучаснай культуры? – Па-вялікаму! – Якое яшчэ амплуа вы жадаеце асвоіць у жыцці? – Пенсіянер – Існуе меркаванне, што ў жанчыне галоўнае – гэтае ўменне варыць боршч. Што ж па Вашым меркаванні самае галоўнае ў жанчыне? – Калі зусім сапраўды адказваць на гэтае пытанне, то я думаю, што прыгажосць і розум. Прыгажосць, пэўна, нават другасная, хоць вельмі хочацца, каб жанчына была.
Ксенія КАЛАШНІКАВА Відэа з сустрэчы Аляксея Кортнева з студэнтамі гістфака БДУ глядзіце тут

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *