Лета ў “Брыганціне” дорыць здароўе

10 Sep, 2014.

бригантина бгу САК «Брыганціна” для многіх супрацоўнікаў БДУ стаў родным домам, куды яны могуць прыехаць на адпачынак кожным летам. Некаторыя сёлета ўпершыню адкрылі для сябе ўтульны куток пад Радашковічамі. І не пашкадавалі, што не паехалі ў далёкія краіны, бо беларускія краявіды не менш прывабныя. Рэчка, бярозы над ёю, вадаспады і затокі з бабрамі, водар сасновага бору, мангалы для шашлыкоў на прыродзе парадавалі новых гасцей не менш, чым мора і стромкія горы. Усяго сёлета ў “Брыганціне” адпачылі 467 супрацоўнікаў з розных падраздзяленняў нашага ўніверсітэта і членаў іх сямей.“Было зроблена ўсё, што ў нашых сілах, каб іх знаходжанне на базе адпачынку ўспаміналася з прыемнасцю”, -- гаворыць дырэктар САК “Брыганціна” Уладзімір Палякоў. бригантина бгу Той, хто ўпершыню трапляе ў “Брыганціну” пад Радашковічамі, са здзіўленнем адкрывае, што апынуўся на тэрыторыі ў 13,6 га, дзе размясціліся 3 спальныя карпусы, адзін з якіх чакае рэканструкцыі, будынак з кінаканцэртнай залай на 400 пасадачных месцаў, сталовая на 320 пасадачных месцаў, спартыўны комплекс са спартыўнай залай, басейнам, стадыён з полем для футбола, трыбунамі, трыма валейбольнымі і баскетбольнай пляцоўкамі, пляцоўкай для гарадкоў, а таксама летняя эстрада і месца для вогнішча, іншыя збудаванні гаспадарчага прызначэння.Бригантина Першымі будынкамі, з якімі знаёмяцца супрацоўнікі БДУ і іх блізкія адразу пасля прыезду ў “Брыганціну”, з’яўляюцца спальныя карпусы. Пакуль іх два, але пасля рэканструкцыі можна будзе спыніцца і ў трэцім. У адзін з іх накіроўваюцца госці без дзяцей, у другі – тыя, хто ўзяў з сабою сваіх нашчадкаў. Такое размяшчэнне пастаяльцаў скіравана на тое, каб улічваць інтарэсы людзей рознага ўзросту і запатрабаванняў. У корпусе, у якім няма дзяцей, стаіць цішыня. Там, дзе дзеці, заўсёды больш гаманы і руху. І раздзяленне адпачывальнікаў такім чынам дазваляе пазбегнуць непаразуменняў і канфліктных сітуацый. Ужо ўладкоўваючы свой багаж, прыезджыя заўважаюць нязвыклую чысціню як у шафах, так і ва ўсім пакоі, што стварае своеасаблівую ўтульнасць. Генеральнае прыбіранне памяшканняў перад прыездам гасцей – галоўнае патрабаванне да персаналу базы адпачынку. Пакоі даволі прасторныя і разлічаны на 4 чалавекі. Таму часта сям’я з двух або трох чалавек мае ў распараджэнні яшчэ адзін лішні ложак, які на выхадныя дні можа заняць госць з Мінска. котлеты Другім месцам, якое таксама адыгрывае важную ролю ў адпачынку супрацоўнікаў БДУ, з’яўляецца сталовая. У першы дзень наведнікаў “Брыганціны” кормяць найбольш смачна. Наварысты суп, ладны кавалак смажанага мяса з гарнірам, вітамінны салат, кампот. Вечарам дадаткова да асноўнай стравы даюць прысмакі: пячэнне, цукеркі, нектарын, бананы, апельсіны і іншую заморскую садавіну, а таксама абавязкова кефір. Тут разумеюць, што харчаванне і здароўе непарыўна звязаны паміж сабой. Таму на працягу 12 дзён адпачывальнікам прапануюць збалансаванае пяціразовае харчаванне па меню, якое ўключае шырокі асартымент страў. Пры гэтым улічваюцца густы людзей. На стале заўсёды прысутнічае садавіна і агародніна. Усіх прыемна здзіўляюць традыцыйныя стравы беларускай кухні, а таксама фірмовыя стравы ад галоўнага повара”Брыганціны”. Не адна сям’я на сабе даведалася, што такое здаровае харчаванне. У першыя дні ў “Брыганціне” многім здавалася, што ежы столькі, колькі прапаноўваецца, не можа з’есці не толькі дзіця, але і дарослы. Аднак тыя, хто паважаў працу людзей на кухні, дамагаліся таго, што талеркі заставаліся пустымі. Некаторым дзецям цяжка было прывыкнуць да разнастайнасці на стале: хтосьці любіць толькі сасіскі, а хтосьці ў штыкі ўспрымае марскую капусту. Аднак і з гэтай праблемай з цягам часу яны пачалі спраўляцца. І ў выніку вярнуліся дахаты дужэйшымі і з падлечанымі страўнікамі. бригантина пляж Пасля снедання і абеду госці спяшаюцца на рэчку. Той, хто лічыць, што нічога няма лепшага за мора, памыляецца. Можа, і няварта іх параўноўваць, аднак хочацца падкрэсліць, што рэчка побач з “Брыганцінай” адмысловая. Яна належыць да паркавай гідрасістэмы “Сасновы бор”, і купанне ў ёй прыносіць сваю непаўторную асалоду. Розныя цячэнні і крынічкі робяць ваду ў рацэ чыстай і прахалоднай. Акунуўшыся ў яе раніцай, адчуваеш прыліў сілаў і бадзёрасць. Пясчаны бераг, сосны і танюткія бярозы на беразе толькі дапамагаюць расслабіцца. Калі хочацца абследаваць усе завадзі і вытокі, можна звярнуцца па дапамогу на лодачную станцыю. Лодкі і водныя веласіпеды тут каштуюць ў некалькі разоў менш, чым у Мінску. Яны могуць адвесці дапытлівых на невялічкія астраўкі, дзе цішыня і спакой настройваюць на рамантычны лад. Карацей кажучы, у “Брыганціне” ёсць дзе падлячыць нервы. бригантина бгу Басейн, які працуе на базе адпачынку кожны дзень акрамя выхадных, таксама карыстаецца попытам у супрацоўнікаў нашага ўніверсітэта. Першыя наведнікі тут з’яўляюцца ўжо ў 10 гадзін раніцы. Бацькі вядуць сюды самых маленькіх дзяцей, бо вада ў басейне падаграецца і сам ён неглыбокі. Менавіта ў басейне “Брыганціны” многія дзеці вучацца ўпершыню плаваць. Гэтаму спрыяюць і спаборніцтвы па плаванні. Пераможцы атрымліваюць салодкія прызы. Дарэчы, наведванне басейна, а таксама спартыўнай залы для многіх становіцца адным з асноўных заняткаў у другой палове жніўня, калі прыходзяць дажджы і рэчка перастае карыстацца папулярнасцю. Шмат хто пачынае гуляць у настольны тэніс, більярд, баскетбол і валейбол. Спартыўны інвентар: мячы, бамбінтон, скакалкі, шашкі – можна ўзяць у спартыўным комплексе бясплатна. бригантина бгу Дзеці ў халоднае навор’е выбіраюць гурткі. Малыя ахвотна малююць, лепяць з гліны, спаборнічаюць на спартыўнай пляцоўцы, высвятляюць, хто хутчэй плавае, лепш гуляе ў тэніс, спяваюць, шукаюць скарбы ў лесе і многае іншае. Якраз гэта з прыемнасцю ўспамінаецца цяпер, калі яны селі за школьныя парты. бригантина бгу Апошні канцэрт у “Брыганціне” таксама ладзіцца ў асноўным сіламі дзяцей супрацоўнікаў БДУ. Бацькі абавязкова прыходзяць паглядзець, якое выступленне прыдумалі іх нашчадкі. Хтосьці на сцэне ў “Брыганціне” з іх не першы раз і ўжо лічыцца мясцовай зоркай, а хтосьці толькі яе асвойвае, ёсць і такія, што выходзяць на падмосткі ўпершыню і маюць магчымасць выпрабаваць свае сілы ў новай для сябе ролі. Штогадовы фестываль, які ладзяць наведнікі “Брыганціны” ўлетку, і называецца “Зоркавы дождж”, бо менавіта на ім часам адкрываюцца сапраўдныя таленты. Дарэчы, на працягу ўсяго адпачынку бацькі маюць магчымасць аддаць сваіх дзяцей выхавальніцы і забраць перад абедам. Спальны корпус пусцее, калі малыя вечарам адпраўляюцца ў кінатэатр паглядзець мультфільмы. Гэтыя гадзіны вольныя для бацькоў. Дырэктар спартыўна-аздараўляльнага комплекса “Брыганціна” Уладзімір Палякоў гаворыць, што няблага было б арганізоўваць аздараўляльныя лагеры не толькі ўлетку, але і зімой. Пакуль зімой адпачынак для сваіх супрацоўнікаў арганізоўваюць толькі асобныя факультэты, напрыклад, юрыдычны, гістарычны, біялагічны і іншыя. Асобных гасцей тут не прымаюць, бо выгадней працаваць з групамі ў 200–250 чалавек. Уладзімір Аляксандравіч спадзяецца, што калі першы корпус згодна з праектна-сметнай дакументацыяй будзе рэканструяваны ў дом адпачынку, а інтэрнат для абслугоўвага персаналу пераўтворыцца ў гасцініцу, то ў супрацоўнікаў з’явіцца магчымасць прыязджаць сюды ў любы момант і на любы час, нават на адзін дзень. бригантина бгу ЦІКАВА: Акрамя аздараўлення, на базе САК “Брыганціна” арганізуюцца адукацыйныя канферэнцыі, вучоба актыву, семінары, міжнародныя студэнцкія форумы і фестывалі, штогадовыя навучальныя практыкі студэнтаў 2–3 курсаў завочнага аддзялення біялагічнага факультэта, спартыўныя мерапрыемтсвы. У многіх яны на слыху. Напрыклад, міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў “Тэатральны куфар”, міжнародны форум студэнцкіх хароў “Папараць-кветка”, рэспубліканскі семінар-практыкум “Зімняя школа студэнцкай журналістыкі”, міжнародны студэнцкі форум “Свет Вялікай перамогі” і іншыя. Такія выяздныя семінары-практыкумы для студэнцкай моладзі, як “Школа студэнцкага актыву” Студэнцкага гарадка БДУ, “Ты стараста!” для старастаў навучальных груп 1 курса, злёты і навучальныя семінары для актыву “БРСМ” і іншыя, даўно сталі традыцыйнымі для “Брыганціны”. Аднак на гэтых мерапрыемствах, як і ад адпачынку супрацоўнікаў БДУ, САК “Брыганціна” грошай не зарабляе. Зараз тут на выхадныя дні адпачываюць супрацоўнікі іншых арганізацый – “Крыніцы”, “Мілавіцы”, “Белэнерга”... Менавіта ад такой дзейнасці базы адпачынкуБДУ атрымлівае прыбытак. Ганна ЛАГУН Яшчэ больш фота  тут
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *