Турысту на заметку — Туркменістан. «Брама ў апраметную» і падземнае возера Коў-ата

9 Oct, 2014.

бгу туризм Туристическая зона Аваза Навучанне ў БДУ дало мне магчымасць не проста наведаць, але і доўгі час пражыць у Беларусі. За два гады навучання я адкрыў для сябе некалькі беларускіх гарадоў, паездзіў па шматлікіх экскурсіях і з цікавасцю пазнаёміўся з беларускай культурай. Цяпер я жадаю прапанаваць вам пазнаёміцца са сваёй краінай, Туркменістанам, прывёўшы прыклады падабенства і адрознення паміж нашымі краінамі. Клімат Галоўнае адрозненне Туркменістана ад Беларусі ў клімаце. У паўднёвых раёнах Туркменістана летняя тэмпература можа дасягаць +40 градусаў і больш! Лічба пужае. Пакуль у іншых краінах пры падобнай тэмпературы аб'яўляецца надзвычайнае становішча, у нас яна ўспрымаецца як штодзённасць. Але ў некаторых частках краіны справы інакшыя. Да прыкладу, у горадзе Туркменбашы, на ўсходнім узбярэжжы Каспійскага мора, тэмпература дасягае +30 градусаў. Горад Туркменбашы ідэальна падыходзіць для летняга адпачынку. На яго тэрыторыі знаходзіцца Нацыянальная турыстычная зона "Аваза" – сучасны курорт з мноствам гасцініц, аздараўленчых цэнтраў, рэстаранаў, кавярняў і забаўляльных комплексаў. Зімы ў Туркменістане цёплыя. У паўднёвых раёнах мінімальная зімовая тэмпература падае ўсяго да +5 градусаў. Зіма – выдатная пара года для экскурсій па Туркменістане. Экскурсіі і славутасці У экскурсіях па Беларусі мяне больш за ўсё ўразілі гістарычныя будынкі, замкі і цэрквы. У Туркменістан турыстаў таксама прыцягваюць гістарычныя помнікі старажытнасці, да прыкладу, найстаражытнейшы горад Сярэдняй Азіі Мерв, пабудаваны ў канцы III стагоддзя да нашай эры. З 1999 года ён з'яўляецца помнікам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Таксама вялікую ўвагу прыцягваюць Парфіянскія крэпасці Нісы, узведзеныя ля падножжа гары Капетдаг. Адной з найбольш уражлівых выбітнасцяў Туркменістана з'яўляецца газавы кратар "Дарваза" ("Брама"). бгу туризмВандроўцы і мясцовыя жыхары далі яму мянушку "Брама ў апраметную". У 70-я гады на месцы цяперашняга кратара выявілася скупнасць падземнага газу. Падчас свідравання савецкія геолагі натыкнуліся на падземную пустэчу. У выніку раскопак зямля правалілася, утварыўшы дзірку дыяметрам у 60 метраў. З кратара вонкі пачалі выходзіць небяспечныя для людзей газы. Геолагі вырашылі падпаліць газ, разлічваючы, што запасы скончацца праз некалькі дзён. Аднак яны памыліліся. Кратар працягвае гарэць і сёння. Кратар асабліва прыгожы ўначы, калі становіцца адзінай крыніцай святла. На жаль, у хуткім часе гэта выбітнасць можа быць засыпана, бо дрэнна ўплывае на здабычу газу ў іншых раёнах. Аднак не выключаны і іншыя варыянты рашэння гэтай праблемы. За 100 кіламетраў ад Ашхабада знаходзіцца яшчэ адна выбітнасць, якая прываблівае турыстаў з усяго свету. Гэта падземнае возера Коў-ата (у перакладзе - Бацька пячор). Коў-ата знаходзіцца ў Бахардзенскім раёне, у пячоры глыбінёй 60 метраў. бгу Подземное озеро Ков-ата туризм Возера дасягае глыбіні ў 16 метраў і лічыцца адным з самых вялікіх падземных азёр у свеце. Тэмпература вады ў ім круглы год складае прыкладна +35 градусаў. У вадзе возера знаходзіцца прыкладна 38 лячэбных элементаў, дзякуючы якім купанне ў возеры мае аздараўленчы эфект. Развіццё турызму Турызм у Туркменіі пачаў развівацца нядаўна. Першыя значныя крокі па яго развіцці былі зроблены ў 2007 годзе прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым. У прыватнасці, пачалося актыўнае будаўніцтва курортнай зоны "Аваза". У 2013 годзе выдаткі на будаўніцтва курорта склалі больш за два мільярды долараў ЗША. Па праекце да 2020 года ў турыстычнай зоне павінны быць пабудаваны 60 атэляў, кожны з якіх зможа прыняць ад 100 да 600 жыхароў. Па колькасці турыстаў Беларусь нашмат перавышае Туркменістан. У 2013 годзе Беларусь наведала каля 135 тысяч турыстаў, у той час як Туркменістан – усяго 20 тысяч. Аднак варта ўлічыць, што 5-10 гадоў таму Туркменістан наведвала яшчэ менш турыстаў – літаральна пара тысяч у год. А з пачаткам эксплуатацыі турыстычнай зоны "Аваза" колькасць турыстаў пачала стабільна расці на 5 тысяч чалавек у год. У 2012 годзе ў Туркменістане быў створаны Дзяржаўны камітэт па турызме. У яго задачы ўваходзіць павелічэнне колькасці замежных турыстаў, пашырэнне турыстычнага патэнцыялу краіны, адкрыццё новых турыстычных маршрутаў і павышэнне якасці турыстычных паслуг. Дзякуючы камітэту ў кожным абласным горадзе з'явіліся дзяржаўныя турагенцтвы "Ашхабадсыяхат", "Марысыяхат", "Балкансыяхат" і іншыя. Асноўная плынь турыстаў у Туркменістан ідзе з краін Еўропы. У 2014 годзе Туркменістан таксама набыў вялікую папулярнасць у турыстаў з Японіі. Гэта звязана з міжнароднай турыстычнай выставай JATA Travel Showcase–2013, якая прайшла ў Токіа, дзе быў адкрыты нацыянальны павільён Туркменістана. Турыстычны патэнцыял Туркменістана расце з году ў год. Цяпер ён на этапе станаўлення, але ўжо можа пацешыць як непатрабавальнага турыста, так і спрактыкаванага вандроўцу. Эзіз АВЕЗАЎ
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *