Распрацаваная навукоўцамі НДІ ПФП БДУ сістэма касмічнага базавання дастаўлена на МКС

6 Jan, 2015.

1246083056_iss015e11009  --530

Сістэма касмічнага базавання «Відэа­спектральная сістэ­ма» (ВСС) дастаўлена на Між­народную касмічную станцыю. Над праектаваннем, распрацоўкай аптычнай схемы, тэхнічных паказ­чыкаў, а таксама стварэннем навуковай апаратуры працавалі наву­коўцы аддзела аэракасмічных да­сле­да­ванняў НДІ прыкладных фі­зіч­ных праблем імя А. Н. Сеўчанкі (НДІ ПФП БДУ). Кіраваў навуковым працэсам загадчык аддзела прафесар Барыс Бяляеў.
У наш час навуковая апаратура БДУ працуе ў штатным рэжыме па праграме касмічнага эксперыменту «Ураган» па вывучэнні працэсаў і наступстваў пры­родных і тэхнагенных з’яў і катастроф ВСС, распрацаваная ў БДУ, прызначана для дыстанцыйнага зандавання Зямлі з космасу шляхам атрымання каляровых лічбавых фотавыяў высокага прасторавага разрознення і адначасова атрымання мноства спектральных характарыстык адлюстраванага выпраменьвання зямнымі паверх­нямі.

бгу мкс  Летный-образец-спектрофотометрического-комплекса

Праца дадзенага апарата дазволіць назіраць за экалагічнай сітуацыяй, праводзіць маніторынг стану атмасферы над гарадамі, выяўляць тэхнагенныя выкіды прамысловых прадпрыемстваў, сачыць за рухам і распаўсюдам салявых бур, снежнага покрыва над мегаполісамі. Акрамя таго, у задачы ВСС уваходзяць адсочванне неспрыяльнага ўздзеяння вытворчага нафтапрамысловага комплексу на навакольнае асяроддзе і фікса­ванне ачагоў узгарання ў лясных масівах.
Навукоў­цы БДУ актыўна ўдзель­нічаюць у рэалізацыі розных міжна­родных кас­мічных эксперыментаў. Так, з чэрвеня 2010 г. на борце МКС была ўсталявана «Фотаспектральная сістэма» (ФСС), распрацаваная супрацоўнікамі аддзела аэра­касмічных даследаванняў НДІ ПФП БДУ для праграмы «Ураган». У наш час ФСС паспяхова выкарыстоўва­ецца кожнай расій­скай экспедыцыяй пры працы на МКС. А з 2011 г. для касмічнага эксперыменту «Сей­смапрагноз» па адпрацоўцы ме­тадаў маніторынгу прадвеснікаў надзвычайных сітуацый распрацаваны блок знешніх датчыкаў.
Алена МАРЦУЛЕВІЧ

мкс

print

Вам таксама можа спадабацца: