Спеліся! Фінал XVI Фестывалю эстрады адбыўся ў БДУ (+ вiдэа)

28 Apr, 2015.

DSC_3117 ормлопмлгесмедло тждолтждт
Сёлета каля 200 студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў факультэтаў і інстытутаў БДУ жадалі скарыць сцэну фестывалю. У фінал конкурсу прайшлі толькі 29 чалавек. Самай папулярнай у суіскальнікаў стала намінацыя «Песня», у якой свой талент прадэманст­равалі на працягу двух адборачных тураў больш за сто артыстаў-пачаткоўцаў.

фестиваль эстрады бгу журфак 2015
Акрамя таго, фіналісты выступілі ў намі­нацыях «Танец», «Арыгінальны жанр» і «Гутарковы жанр».

фестиваль эстрады бгу журфак 2015 Сёлета аўтары­тэтнае журы ўзначаліў вядомы эстрадны спявак Аляксандр Саладуха. Ён таксама прыняў удзел у гала-канцэрце.
У выніку ў намінацыі «Песня» перамогу атрымаў калектыў Animarium (Ліцэй БДУ). У той жа намінацыі сярод сольных выка­наўцаў першынствавала Паліна Русецкая з ДІКСТ. У намінацыі «Гутарковы жанр» най­лепшымі сталі чацвёртакурснік Інстытута журналістыкі  Павел Кіслы і першакурсніца біялагіч­нага факультэта Валерыя Казлова. У намінацыі «Танец» першае месца заняў творчы калектыў Інстытута бізнесу і менедж­менту тэхналогій Freaks. У намінацыі «Ары­гінальны жанр» найлепшымі прызнаны пер­шакурснікі ўсё таго ж ІБМТ Яна Свідрыцкая і Аляксандр Салодкі.
Пераможцаў узнагародзілі дыпломамі і статуэткамі фестывалю.
Нагадаем, лаўрэатамі гэтага творчага спа­­борніцтва ў розныя гады станавіліся Георгій і Дзмітрый Калдуны, Яўген Булка, Дзмітрый Шэпелеў, Нілс, група Lightsound і іншыя вядомыя артысты.
Арганізатарам мерапрыемства выступіла ўпраўленне па справах культуры БДУ. Спіс фіналістаў размешчаны на старонцы фестывалю ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» https://vk.com/estradabsu2015.

Адбылося мерапрыемства 16 красавіка.
Яна ЧАРАПАНАВА
Фота Аляксандра СНАПКА

фестиваль эстрады бгу журфак 2015

Яшчэ больш фота тут

I вiдэа/ Video Pro :

print

Вам таксама можа спадабацца: