Другасная выгада хваробы: пра стаўленне да сябе і навакольнага свету пасля яе

25 Apr, 2015.

психология бгу Любая хвароба прыносіць чалавеку і яго блізкім пакуты, гэта заўсёды выпрабаванне на трываласць. Але, нягледзячы на гэта, яна адначасова можа быць і прычынай, па якой чалавек змяняе сваё стаўленне да сябе і навакольнага свету. Свядома ніхто не хоча хварэць, а вось падсвядома… Хвароба дае магчымасць атрымаць "другасныя выгады", бо падсвядомасць заўсёды абараняе нас ад любой пагрозы. А вось якімі метадамі яна гэта ажыццявіць, ніхто не можа прадбачыць. Другасныя выгады – гэта тое, што ўтрымлівае чалавека ў тым праблемным стане, у які ён трапіў. Боязь сямейных канфліктаў ці канфліктаў з начальствам прыводзіць да гіпертаніі. erkekler-aski-nasil-gorur-befcc6-wm Такія людзі душаць у сабе гнеў, лютасць, а ўсе іх нявыказаныя эмоцыі выліваюцца ў сур'ёзнае захворванне. Ціск разбуральных эмоцый прыводзіць да павышанага ціску крыві. Дрэнны зрок дае магчымасць заплюшчыць на штосьці вочы, проста не бачыць таго, што не падабаецца. Болі ў спіне, у шыі, у суставах могуць мець у аснове нежаданне займацца нейкай працай ці штосьці рабіць. З дапамогай пераядання чалавек перакладае праблему з эмацыйнай катэгорыі ў фізічную. Аб'еўся – стала ўжо фізічна дрэнна, і ўжо не да першаснай праблемы. І гэтак далей, пералічваць можна бясконца. У некаторых краінах людзі атрымліваюць дапамогу па інваліднасці з-за дэпрэсіі, чалавеку цяжка пераадолець бар'ер і пачаць хадзіць на працу, здзяйсняць актыўныя дзеянні, таму што ў яго адбяруць дапамогу. Школьнік не ходзіць у школу з-за хранічнай прастуды, таму што ён такім чынам пазбягае цяжкасцяў з навучаннем ці зносінамі з аднагодкамі. Хвароба дае чалавеку ўвагу і клопат з боку яго родных. Пад яго падладжваюцца, імкнуцца яму  дагадзіць і палегчыць яго становішча.img.php Хворым людзям усё прабачаюць, вызваляюць іх ад шматлікіх абавязкаў. У гэтым выпадку празмерная апека блізкіх стварае ўмовы для таго, каб чалавек не прыкладваў максімум высілкаў у барацьбе за сваё акрыянне, а перакладаў адказнасць на плечы сваякоў і ўрачоў. Такія пацыенты працягваюць доўга хварэць, каб іх шкадавалі і надавалі ім шмат увагі. Усё гэта памяншае іх шанцы на вяртанне да актыўнага жыцця ў грамадстве. Часцяком захворванне дапамагае пазбегнуць сітуацый, у якіх неабходна прымаць складаныя рашэнні ці браць адказнасць на сябе. "Я хворы і ў дадзены момант не здольны прымаць якія-небудзь рашэнні…". І наадварот, многія пацыенты праз хваробу пачынаюць па-іншаму ўспрымаць сваё жыццё, стаўленне да блізкіх, г. зн. адбываецца пераацэнка каштоўнасцяў. Такія людзі пераадольваюць сваю хваробу і становяцца апорай для іншых людзей. Але любое цяжкае захворванне – гэта занадта высокі кошт, каб з яго дапамогай вырашаць свае жыццёвыя цяжкасці. Таму адной са шматлікіх задач, якія стаяць перад псіхолагам і пацыентам, з'яўляецца ўсведамленне таго, што можа даваць хвароба дадзенаму пацыенту, якія ўстаноўкі дапамагаюць у барацьбе за акрыянне, а якія перашкаджаюць. Як жа вырашыць дадзеную праблему? Неабходна сумленна адказаць сабе на наступныя пытанні: Якую выгаду я атрымліваю ад хваробы? Што я чакаю ад сваіх родных у сувязі з хваробай? Якімі справамі я магу не займацца ў дадзены момант? Якія праблемы я адкладаю на потым? І нарэшце, самае важнае – якімі іншымі шляхамі, акрамя хваробы, я магу атрымаць жаданае? Сумленныя адказы на гэтыя пытанні самому сабе дазволяць вам выйсці на новы ўзровень усведамлення і пдолець хваробу. Бо калі выгады  і ўвагу можна атрымаць іншым шляхам, ці варта хварэць?! Наталля Георгіеўна  ГУРАВА, урач-псіхатэрапеўт установы аховы здароўя "Гарадскі клінічны псіхіятрычны дыспансер" Кантактны тэлефон 262 36 42 4513314_bd308af71580a1d4e98c0f694470c28e_wm      
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *