БДУ рухаецца да адкрытай анлайн-адукацыі. Агляд курсаў МООС

1 Jun, 2015.

МООС курсы БГУ Анлайн-курсы – гэта адносна новая тэндэнцыя, якая атрымала развіццё на Захадзе, а зараз распаўсюджваецца і ў Беларусі. Навучацца ў інтэрнэце стала рэальным пры дапамозе масавых адкрытых анлайн-курсаў (МООС). Анлайн-курсы: проста, даступна, прэстыжна Седзячы дома на канапе, можна азнаёміцца з навучальнымі матэ­ры­яламі знакамітых універсітэтаў свету праз гэтыя платформы. Каб далучыцца да агульнага руху МООС, трэба толькі зарэгістравацца на адным з адукацыйных сайтаў, і можна падпісацца на любы курс. Такія віртуальныя пляцоўкі даюць магчымасць кожнаму атрым­ліваць веды бясплатна. На сэрвісах можна вывучаць не толькі тэарэтычны матэрыял, але і пазнаёміцца з відэалекцыямі і выконваць тэставыя заданні. На многіх платформах працуюць форумы, дзе студэнты абменьваюцца думкамі і дапамагаюць адзін аднаму. Адукацыйных праектаў анлайн-курсаў у інтэрнэце налічваюцца дзясяткі. Да ліку найбольш папулярных можна аднесці Coursera, UDACITY, FutureLearn, edX і Khan Academy. БДУ сябруе з інавацыямі Для БДУ адным з прыярытэтных пытанняў з’яўляецца распрацоўка спецыяльных курсаў для далучэння ўніверсітэта да руху МООС. Але варта адзначыць, што выпуск аднаго масавага анлайн-курса пат­рабуе вялікіх матэрыяльных срод­каў і працавыдаткаў. Зараз у распрацоўцы знахо­дзяцца некалькі курсаў, якія ў будучыні маглі б прэтэндаваць на месца ў сусветнай адкрытай ан­лайн-адукацыі. Для БДУ гэта стане вялікім штуршком у развіцці, а выкладчыкі стануць больш ахвотна займацца распрацоўкай новых матэрыялаў.
Соловьёв Павел Леонидович БГУ  журфакНаконт гэтага на­чальнік Медыяцэнтра БДУ Павел Салаўёў адзначыў: – Не трэба баяцца плагіяту ў інтэрнэце, бо горш застацца не­заўважаным. Зараз лідарства вызначаюць інавацыі. Без інавацый нельга стаць лепшым, гэтак жа як без іх пастаяннай актуалізацыі можна страціць першынство.
Анлайн-адукцыя для БДУ – справа не новая. Зараз на базе Белдзяржуніверсітэта паспяхова працуюць дзве адукацыйныя анлайн-платформы: Moodle і e-Uni­versity, свая платформа ёсць у Інстытуце бізнесу і менеджменту БДУ. Вялікая ўвага надаецца рас­працоўцы новых курсаў і іх укараненню на платформы, дзе свае напрацоўкі могуць размяшчаць выкладчыкі ўсіх факультэтаў уні­версітэта. Анлайн-сэрвісы ў навучальным працэсе дапамагаюць не толькі студэнтам.  У сістэме Moodle,  напрыклад, размешчаны рэсурс, з дапамогай якога абітурыенты БДУ могуць падрыхтавацца да цэнтра­лізаванага тэсціравання альбо проста падцягнуць свае веды па матэматыцы. Сістэмы кіравання навучаннем – выдатны інструмент для таго, каб  палепшыць навучальны пра­цэс, зрабіць яго больш інтэнсіў­ным. Выкладчыкі могуць размяшчаць для студэнтаў дадатковыя матэрыялы і заданні, ар­ганізоў­ваць самастойную работу сту­дэнтаў і шмат іншага. Такі падыход змяняе погляд на адукацыйны працэс з абодвух бакоў. Выдатных поспехаў дасягнула і Электронная бібліятэка БДУ. Вір­туальнае сховішча займае лідзі­руючыя пазіцыі сярод універсі­тэцкіх рэсурсаў краін СНД і трапляе ў сотню найлепшых у свеце. БДУ тэхналагічна развіваецца, ра­сце колькасць электронных паслуг, з дапамогай шматлікіх анлайн-сэр­вісаў універсітэт імкнецца стаць больш прывабным для беларускіх студэнтаў, навучэнцаў з краін як блізкага, так і далёкага замежжа. Кацярына ІЛЬІНЦАВА Инфографика Ильинцева Катерина1
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *