Новая хваля. Дванаццаць студэнтаў і магістрантаў БДУ ганараваны званнем лаўрэатаў ХХI Рэспубліканскага конкурсу навуковых прац студэнтаў

15 Jun, 2015.

url 530Цырымонія адбылася 3 чэрвеня ў БДЭУ. У святочнай атмасферы маладых таленавітых даследчыкаў павіншавалі міністр адукацыі Бе­ларусі Міхаіл Жураўкоў, прад­стаўнікі НАН Беларусі, Дзяр­жаў­нага камітэта па навуцы і тэх­на­логіях нашай краіны і Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Беларусі. Званне лаўрэатаў ХХI Рэспублі­канскага конкурсу навуковых прац студэнтаў атрымалі 12 прадстаў­нікоў БДУ: Іван Рэзнікаў і Мікалай Малашчонак – магістранты хіміч­нага факультэта, чацвёртакурснік фізічнага факультэта і магістрант гэтага факультэта Міхаіл Якельчык і Таццяна Карніенка, магістрант біялагічнага факультэта Марыя Шавель, магістрант і выпускнік юрыдычнага факультэта Максім Жукаў і Сяргей Елісееў адпаведна, выпускніца філалагічнага факультэта Ірына Часнок, выпускнік факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі Уладзімір Палуха, выпускнік факультэта сацыякультурных камунікацый Сяргей Беразюк, пяцікурснік геаграфічнага факультэта Усевалад Генін і выпускні­ца факультэта сацыякультурных каму­нікацый Вольга Калпінская. Усяго ў гэты дзень дыпломамі лаўрэатаў адзначаны 82 чалавекі з 29 устаноў вышэйшай адукацыі нашай краіны. Адзначым, на конкурс былі дасланы каля чатырох тысяч навуковых прац. У іх падрыхтоўцы прыняў удзел 3971 канкурсант. У прыватнасці, 375 даследаванняў былі распрацаваны ў суаўтарстве, напісаны па 2 працы ад 104 кан­курсантаў, па 3 працы – 6 кан­кур­сантаў. У шорт-лісце значацца нават 4 праекты, падрыхтаваныя двума аўтарамі – студэнтамі 6 курса Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Таксама падкрэслім, больш за 20 гадоў БДУ сумесна з Міністэр­ствам адукацыі нашай краіны з’яўляецца арганізатарам гэтага інтэлектуальнага спаборніцтва сярод студэнцтва Беларусі. Супра­цоўнікамі Галоўнага ўпраўлення навукі БДУ распрацаваны адмысловы навучальна-метадычны да­­па­мож­нік, укаранёны інтэрактыўны сайт спаборніцтва, выдадзена 11 зборнікаў навуковых артыкулаў лаўрэатаў конкурсу і аўтараў прац першай катэгорыі. Паводле інфармацыі ГУН
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *