Справа на радасць ва ўтульным доме

25 Jun, 2015.

noNxqGKjAU4 28 мая ў актавай зале інтэрната № 4 адбылося падвядзенне вынікаў конкурсу на найлепшую арганізацыю ідэалагічнай і выхаваўчай працы ў інтэрнатах Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Варта адзначыць, што гэта было не простае мерапрыемства, а сапраўднае свята, на якім не толькі падвялі вынікі конкурсу, які праходзіць адзін раз у два гады, але і вызначылі пераможцаў у 10 розных намінацыях. На мерапрыемства былі запрошаны педагагічныя калектывы і кіраўніцтва ўсіх інтэрнатаў нашага Студэнцкага гарадка: загадчыкі, каменданты, выхавальнікі, сацыяльныя педагогі, педагогі-арганізатары, інструктары па фізічнай культуры. Таксама прысутнічалі прадстаўнікі дырэкцыі Студэнцкага гарадка і калектыў сацыяльна-педагагічнага цэнтра. Падтрымаць педагагічныя калектывы прыехалі студэнты, якія пражываюць у інтэрнатах, а студэнцкі савет кожнага інтэрната падрыхтаваў творчы нумар, каб пацешыць сваіх педагогаў.
Педагогический коллектив общежития №4

Педагагічны калектыў інтэрната№4

Цырымонію ўзнагароджання адкрыла Таццяна Віктараўна Нагорная, начальнік сацыяльна-педагагічнага цэнтра. Яна ўручыла ўзнагароду ў намінацыі "Стабільнасць" педагагічнаму калектыву інтэрната № 1. "Працаўнікоў гэтага інтэрната справядліва называюць аксакаламі, якмя ўпэўнена і якасна выконваюць сваю працу", – адзначылі вядучыя. За неадкладную дапамогу ў рашэнні любой праблемы ў намінацыі "Справа на радасць" быў узнагароджаны педагагічны калектыў інтэрната № 2.
Педагогический коллектив общежития №2

Педагагічны калектыў інтэрната№2

Дыплом і кветкі пераможцам уручыў Міхаіл Барысавіч Чарапеннікаў, намеснік прарэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях. З перамогай у намінацыі "Чаканячы крок" педагагічны калектыў "сямёркі" павіншаваў намеснік дырэктара па адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце Ігар Іосіфавіч Заяц. За ўзнагародамі ў намінацыі "Здаровы клімат" на сцэну падняўся калектыў інтэрната № 10. Дыпломы пераможцам уручыла дырэктар Студэнцкага гарадка Ала Уладзіміраўна Мелех. "Мой дом – мая крэпасць", – кажуць англічане. А жыхары інтэрната № 8 кажуць: "Мой дом – мая праца." Гэтаму педагагічнаму калектыву, які ўмела стварае ўтульнасць і камфорт для працаўнікоў БДУ, была прысуджана намінацыя "Праца дома". Павіншаваў пераможцаў Дзмітрый Іванавіч Мікулка, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце. Далей пераможцаў павіншавалі метадысты сацыяльна-педагагічнага цэнтра. За невычэрпныя ідэі, нестандартны падыход і крэатыў педагагічнаму калектыву чацвёртага інтэрната выказала падзяку метадыст сацыяльна-педагагічнага цэнтра Юлія Анатольеўна Сакалова, якая ўручыла дыплом у намінацыі "Прыемная неспадзеўка". Педагагічнаму калектыву інтэрната № 6, які дапамагае сваім студэнтам пачувацца ў пакоях як дома, а ў холе – як на сцэне вялікага тэатра, Вольга Леанідаўна Зуеўская ўручыла дыплом у намінацыі "Універсальнасць". Максім Леанідавіч Клімовіч уручыў узнагароду ў намінацыі "Агульная мова" працаўнікам інтэрната № 5 – педагагічнаму калектыву, які можа знайсці падыход да студэнта любой нацыянальнасці і веравызнання. Перад педагагічным калектывам інтэрната № 3, штоадчыніў свае дзверы пасля капітальнага рамонту, стаяла няпростая задача, і гэты калектыў з ёю справіўся.
Педагогический коллектив общежития №3

Педагагічны калектыў інтэрната№3

І таму Ганна Віктараўна Тамашэвіч павіншавала пераможцаў у намінацыі "Адкрыццё года". А аднаму з самых актыўных і дынамічных інтэрнатаў студгарадка была прысуджана намінацыя "У нагу з часам". Педагагічны калектыў адзінаццатага інтэрната павіншавала Кацярына Іванаўна Браім. Напрыканцы ўрачыстай цырымоніі былі падведзены вынікі конкурсу "Найлепшая арганізацыя ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў інтэрнаце БДУ". Перамогу атрымаў калектыў інтэрната № 10. Павіншаваў пераможцаў і ўручыў дыплом Міхаіл Барысавіч Чарапеннікаў. Узнагароды знайшлі сваіх герояў, а нам, студэнтам, варта толькі ў чарговы раз сказаць велізарнае дзякуй педагагічным калектывам інтэрнатаў за іх нялёгкую працу, за сілы, якія яны ўкладваюць у кожнага са студэнтаў, і за тое, што ў інтэрнатах студэнты заўсёды могуць пачувацца як дома. Анастасія САДОВАЯ Фота: Дар'я КАВАЛЬЧУК общее фото  
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *