Суісканне прэмій імя У. І. Пічэты і А. Н. Сеўчанкі ў 2015 годзе

12 Jun, 2015.

пичета-севченкоЗагадам рэктара БДУ ад 16 сакавіка 2015 года абвешчаны конкурс на прысуджэнне прэмій імя У. І. Пічэты ў галіне сацыяльных і гуманітарных навук і А. Н. Сеўчанкі ў галіне прырода­знаўчых навук. Конкурс 2015 года праходзіць у намінацыі «Навука», у якой удзельнічаюць маладыя навукоўцы БДУ (дактары навук ва ўзросце да 45 гадоў, кандыдаты навук – да 35 гадоў, навукоўцы без ступені – да 30 гадоў). Для ўдзелу ў конкурсе на суісканне прэміі імя А. Н. Сеўчанкі 2015 года пададзена 2 працы, абедзве ў камітэт «Фізіка». Маладыя навукоўцы падалі па адной працы ў камітэт «Фізіка» і ў камітэт «Хімія». Для ўдзелу ў конкурсе на суісканне прэміі імя У. І. Пічэты 2015 года таксама пададзена 2 працы: у камітэт «Філалогія і журналістыка» і ў камітэт «Гісторыя, філасофія і эканоміка». Маладыя навукоўцы падалі адну працу ў камітэт «Гісторыя, філасофія і эканоміка» і адну працу ў камітэт «Правазнаўства і міжнародныя адносіны». Падрабязней чытайце на сайце http://research.bsu.by/2015-piche­ta-sevchenko-awards-nominants/. Першы тур конкурсу завершыцца 30 чэрвеня.
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *