Лекар грамадства (+відэа)

3 Dec, 2015.

Жан Тощенко БГУ Вядомы сацыёлаг член-карэспандэнт РАН Жан Тошчанка выступіў 26 лістапада на факультэце філасофіі і сацыяльных навук з лекцыяй па тэме «Актуальныя праблемы грамадства ў свеце сацыяльных трансфармацый». Жан Тошчанка з’яўляецца доктарам філасофскіх навук, загадчыкам кафедры тэорыі і гісторыі сацыялогіі, дэканам сацыялагіч­нага факультэта РДГУ. Акрамя гэтага, ён вось ужо 20 гадоў галоўны рэдактар часопіса «Сацыялагічныя даследаванні». На лекцыі абмяркоўвалі ролю і месца, новыя аб’екты даследавання, выдаткі развіцця і многае іншае ў сучаснай сацыялогіі. Прафесар адзначыў для студэнтаў галоўную ролю грамадазнаўца – аператыўна адгукацца на якасныя змены працэсаў, якія адбываюцца ў свеце. А таксама даў сваё азначэнне паняццю «сацыёлаг».
Жан Тощенко БГУЧаста пытаюцца, які б я выб­раў тэрмін для абазначэння дадзенай прафесіі. Для мяне гэта сацыяльны лекар, які робіць дыя­гностыку сучаснасці. Той, хто даследуе што­дзённасць: чым чалавек жыве і што яго хвалюе, якія мае планы. Такім чынам, мы можам адказаць і на патрэбы навукі, і на патрэбы практыкі.
Жан Цярэнцьевіч прапанаваў сваю трактоўку прадмета сацыя­логіі. Справа ў тым, што многія даследчыкі лічаць вывучэнне грамадства сутнасцю навукі.
Але яго вывучаюць філосафы, палітолагі, культуролагі, псіхолагі… На мой погляд, прадметам павінна з’яўляцца грамадская свядомасць. Што чалавек ведае, яго інта­рэсы і матывы, як ён гэта рэалізуе і ў якім асяродку, – разважае навуковец. Горача абмяркоўвалася змена месца сацыялогіі ў жыцці грамадства. Так, сёння амаль усе кіраў­ні­чыя органы маюць свае сацыя­ла­гічныя службы, СМІ даволі актыў­на выкарыстоўваюць сацыя­ла­гіч­ныя дакументы, а сама ін­фар­мацыя часам становіцца зброяй па­літычнай альбо іншай барацьбы.
Падчас лекцыі таксама абдум­валі тэндэнцыі ў галіне метадалогіі і методыкі, спрэчныя праблемы сённяшняй сацыялогіі, новыя тэо­рыі і канцэпцыі. Асаблівую ўвагу Жан Тошчанка надаў гістарызацыі.
Падтрытрымліваю ўсе думкі, што патрэбна заўсёды ведаць гісто­рыю і яе папярэднікаў. Мінулае дапамагае растлумачыць і ўдак­лад­ніць некаторыя сучасныя пытанні самой сацыялогіі. І, вядома, гэта дае больш магчымасцяў сацыёлагам у працы. Аўдыторыя ахвотна разбіралася ў крытычных функцыях сацыялогіі, разглядала крытыку талерант­нас­ці, глабалізацыі. Не абмінулі ўвагай новыя аб’екты даследа­вання ў эканамічнай і палітычнай сацыя­логіі, у сацыяльным і духоў­ным жыцці.
Падводзячы вынікі, выкладчык падкрэсліў, што першасная задача сацыёлага – звярнуць увагу на праблему і знайсці новую ідэю. Пры гэтым зацікавіць тых, хто зможа вырашыць справу. Таццяна МОРАВА Фота Аляксандра ЗАПОЛЬСКАГА Глядзіце відэа:
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *