Далучаемся да здаровага ладу жыцця

24 Mar, 2016.

student-youth-health-2016-1 (Пра правядзенне круглага стала "Сучасныя метады фарміравання здаровага ладу жыцця ў студэнцкай моладзі" на факультэце сацыякультурных камунікацый) В. А. Вараб'ёва, А. М. Каспарава, І. В. Панцюк Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт валодае добрай матэрыяльна-тэхнічнай базай і неабходным кадравым патэнцыялам у галіне ўмацавання здароўя студэнтаў і супрацоўнікаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, развіцця іх функцыянальных магчымасцяў, забеспячэння ўмоў для рэалізацыі патэнцыялу. У БДУ на высокім метадычным узроўні ажыццяўляецца правядзенне розных мерапрыемстваў па фарміраванні здаровага ладу жыцця ў студэнтаў: навучальных семінараў для куратараў навучальных груп, працы сацыяльных педагогаў, педагогаў-псіхолагаў па пытаннях арганізацыі актыўнай прафілактычнай працы са студэнцкай моладдзю ў адукацыйным асяроддзі ўніверсітэта, абмену досведам па фарміраванні ў студэнтаў каштоўнаснага стаўлення да свайго здароўя і здароваму ладу жыцця, прафілактыцы тытунекурэння, а таксама фарміравання актыўных прафілактычных установак процідзеяння прыёму наркотыкаў. Праводзяцца рэгулярныя сустрэчы студэнтаў са спецыялістамі сістэмы аховы здароўя, вядомымі спартсменамі;  гутаркі, лекцыі па прапагандзе здаровага ладу жыцця. Арганізавана праца спартыўных секцый, груп спартыўнага ўдасканалення. Праводзяцца агульнаўніверсітэцкай спартакіяды, спартакіяды інтэрнатаў студэнцкага гарадка. Удасканальваюцца змест і афармленне друкаванай і нагляднай агітацыі па прапагандзе фізічнай культуры і спорту, здаровага ладу жыцця, прафілактыкі тытунекурэння, СНІДу і наркаманіі. Асноўныя мерапрыемствы асвятляюцца ў адпаведнай рубрыцы ў газеце "Унiверсiтэт". Арганізуюцца кніжныя выставы па прапагандзе здаровага ладу жыцця, прафілактыцы тытунекурэння, наркаманіі і СНІДу. student-youth-health-2016-3 Адным з вядучых кірункаў дзейнасці ўстаноў адукацыі з'яўляецца   далейшае ажыццяўленне агульнадзяржаўнай палітыкі ў галіне фізічнай культуры, спорту і турызму па прыцягненні навучэнцаў да актыўных заняткаў фізічнай культурай і спортам, турызмам і краязнаўствам. З гэтай мэтай ва ўстановах адукацыі рэкамендуецца праводзіць навуковыя семінары, круглыя сталы, навукова-практычныя канферэнцыі і іншыя  разнастайныя мерапрыемствы аздараўленча-турысцкай і краязнаўчай скіраванасці, прыцягваць моладзь да актыўных, масавых заняткаў фізкультурай і спортам. Актуальнай з'яўляецца неабходнасць правядзення семінараў, круглых сталоў і канферэнцый  і навуковага абмеркавання праблем фарміравання і метадаў прапаганды здаровага ладу жыцця ў моладзі. 15 сакавіка 2016 года на факультэце сацыякультурных камунікацый па ініцыятыве кафедры экалогіі чалавека адбыўся круглы стол "Сучасныя метады фарміравання здаровага ладу жыцця ў студэнцкай моладзі".  Мэта мерапрыемства – актуалізаваць пытанні фарміравання здаровага ладу жыцця ў студэнтаў, паказаць сувязь паміж ладам жыцця чалавека і яго фізічным і духоўным здароўем. З уступным словам выступілі Панцюк І. В. і Янушэвіч І. І. Загадчыца кафедры экалогіі чалавека Ірына Віктараўна Панцюк падзякавала ўсім удзельнікам мерапрыемства за падтрымку тэмы круглага стала з боку супрацоўнікаў іншых кафедраў факультэта і студэнтаў розных кірункаў і прадставіла спецыяльнага госця мерапрыемства – Ярашэвіч Алену Іванаўну, прадстаўніка дабрачыннага фонду імя Прасвятой Еўфрасінні Полацкай.   Намеснік дэкана па выхаваўчай працы Іван Іванавіч Янушэвіч падкрэсліў важнасць і значнасць пастаўленай праблемы і выказаў упэўненасць у паспяховым правядзенні мерапрыемства. student-youth-heath-2016-2 Правільны лад жыцця дазваляе чалавеку захаваць фізічнае здароўе на доўгія гады, сфарміраваць такія духоўныя і маральныя прынцыпы, якія дапамогуць яму найбольш поўна рэалізаваць сябе ва ўсіх сферах дзейнасці, уключаючы прафесійную, а таксама дасягнуць гармоніі ў асабістых адносінах і інтымнай сферы. Лад жыцця, заснаваны на памылковых каштоўнасцях і прыярытэтах, прыводзіць да шэрагу праблем. Пра асноўныя праблемы, з якімі сутыкаецца моладзь у выніку парушэння правіл здаровага ладу жыцця, і пра шляхі іх рашэння распавялі выкладчыкі кафедры экалогіі чалавека. Адмысловая ўвага была нададзена пытанням фарміравання рэпрадуктыўнага здароўя ў падлеткаў і моладзі ў Рэспубліцы Беларусь. З дакладам на гэту тэму выступіла дацэнт кафедры экалогіі чалавека, кандыдат медыцынскіх навук, Ляўшук Л. М. Яна акцэнтавала ўвагу слухачоў на сучасных праблемах моладзі, звязаных з інтымнай сферай, а менавіта: ранняе палавое жыццё, высокі ўзровень падлеткавай цяжарнасці, распаўсюджанасць інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам, павелічэнне колькасці абортаў, асабліва сярод падлеткаў і моладзі, нізкая інфармаванасць насельніцтва ў пытаннях аховы сэксуальнага і рэпрадуктыўнага здароўя. Тэма выступлення Т. П. Дзюбковай, дацэнта кафедры экалогіі чалавека, кандыдата медыцынскіх навук – "Актуальнасць праблемы здаровага ладу жыцця ў кантэксце бягучай медыка-дэмаграфічнай сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь". Дакладчык, абапіраючыся на афіцыйныя статыстычныя дадзеныя, раскрыў фактары, якія адмоўна ўплываюць на сістэму ўзнаўлення насельніцтва нашай краіны на сучасным этапе.  Дзюбкова Т. П. адзначыла таксама "ўнёсак" кіравальных фактараў рызыкі (ужыванне алкаголю, курэнне тытуню і інш.) у заўчасную смяротнасць мужчынскага насельніцтва ў працаздольным узросце, у развіццё анкалагічных, сардэчна-сасудзістых захворванняў. Праблема пагаршаецца, калі звярнуцца да несуцяшальнай статыстыкі распаўсюду шкодных звычак сярод студэнцкай моладзі. student-youth-health-2016-4 Пра праблемы здароўя, выкліканых стаматалагічнымі захворваннямі, казалі загадчык кафедры менеджменту і эканомікі сацыяльнай сферы, кандыдат эканамічных навук І. С. Палонік і студэнтка 4 курса спецыяльнасці "Менеджмент (сацыяльна-адміністрацыйны)" В. С. Громава ў дакладзе "Павышэнне стаматалагічнага здароўя ў глабальных мэтах СААЗ". Прысутных пазнаёмілі з мерапрыемствамі, накіраванымі на паляпшэнне медыцынскага абслугоўвання насельніцтва, з фактарамі, якія ўплываюць на стан поласці рота, а таксама звярнулі ўвагу на неабходнасць прафілактычных мер і рэгулярных аглядаў урачом-стаматолагам. Далучэнне маладога пакалення да здаровага ладу жыцця, такім чынам, застаецца адной з найважнейшых праблем сучаснага выхавання і адукацыі. На яе рашэнне сёння накіравана дзейнасць шматлікіх арганізацый, у тым ліку праца дабрачыннага фонду імя Прасвятой Еўфрасінні Полацкай. Пра дзейнасць фонду, пра праекты, якія арыентаваны на выхаванне, духоўна-маральнае развіццё сучаснай моладзі, а таксама пра шэраг мерапрыемстваў, звязаных з далучэннем маладога пакалення да традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, распавяла А. І. Ярашэвіч. Вядома, што любую праблему трэба вывучаць знутры. Каб дапамагчы чалавеку, трэба ведаць, на што ён хворы. З гэтай мэтай праводзяцца даследаванні ладу жыцця падлеткаў і студэнцкай моладзі, вывучаюцца іх захапленні, прыярытэтныя жыццёвыя ўстаноўкі. student-youth-health-2016-5Адно з такіх даследаванняў правяла дацэнт кафедры экалогіі чалавека, кандыдат біялагічных навук Н. А. Цялюк. У сваім выступленні "Рэкрэацыйныя перавагі студэнцкай моладзі ў аспекце здаровага ладу жыцця" Н. А. Цялюк разгледзела асноўныя формы вольнага часу студэнтаў факультэта сацыякультурных камунікацый. Глыбокі і ўсебаковы аналіз атрыманых статыстычных дадзеных паказаў, што значная частка студэнтаў надае належную ўвагу захаванню свайго здароўя. Важна, што студэнты факультэта валодаюць неабходнымі ведамі і самі могуць пісьменна ацаніць свой лад жыцця; яны адзначаюць недастатковую рухальную актыўнасць, скарочаны час знаходжання на адкрытым паветры, памяншэнне часу зносін з блізкімі, непаўнавартаснае і няправільнае харчаванне, значнае перавышэнне нормаў часу пры выкарыстанні камп'ютара і іншых электронных сродкаў камунікацыі і інш. Пры гэтым яны лічаць такі лад жыцця нормай сучаснага грамадства, паколькі ён прадыктаваны новымі ўмовамі і рытмам жыцця. У дадзенай сітуацыі асаблівую актуальнасць набываюць распрацоўкі кіраваных карэкцыйных уздзеянняў на працэс фарміравання валеалагічных уяўленняў студэнцкай моладзі. У кантэксце пастаўленых праблем прагучала выступленне выкладчыка кафедры экалогіі чалавека П. В. Сторчака "Правільнае харчаванне – аснова здаровага ладу жыцця". П. В. Сторчак прапанаваў уласную распрацоўку мадэлі правільнага харчавання. Ён вылучыў асноўныя прынцыпы культуры харчавання, прывёў прыклады збалансаванага рацыёну, спыніўся на мэтазгоднасці і варыятыўнасці выкарыстання асобных прадуктаў, а таксама на асаблівасцях арганізацыі харчавання ў Рэспубліцы Беларусь. Прапанаваныя дакладчыкам схемы харчавання досыць мабільныя і могуць быць скарыстаны кожным канкрэтным чалавекам з улікам асабістых пераваг. Дацэнт кафедры дызайну, кандыдат філалагічных навук, намеснік дэкана па навуковай працы В. А. Вараб’ёва ў выступленні на тэму "Традыцыйны лад жыцця ў практыцы фізічнага і маральнага выхавання моладзі" распавяла пра традыцыі беларускай народнай культуры па фарміраванні здаровага ладу жыцця ў дзяцей і юнацтва, пра традыцыі выхавання маральных каштоўнасцяў у моладзевым асяроддзі, пра правілы засваення палавых роляў. У традыцыйнай культуры на працягу працяглага часу сфарміраваліся мадэлі паводзін, грамадскіх адносін, маральных арыенціраў, якія і сёння не страцілі сваёй значнасці і могуць быць актуалізаваны ў новым культурным асяроддзі. Здароўе чалавека – гэта асабісты выбар і адказнасць кожнага. Без глыбокай унутранай матывацыі здаровым чалавека зрабіць немагчыма. Шэраг выступленняў быў прысвечаны стварэнню ўмоў для выяўлення індывідуальна-асобасных характарыстак з мэтай паспяховай рэалізацыі інтэлектуальнага і духоўнага патэнцыялу. Старшы выкладчык кафедры экалогіі чалавека А. М. Каспарава выступіла з дакладам  "Дзелавая гульня як сродак фарміравання сацыяльна-асобасных кампетэнцый навучэнцаў падчас выкладання дысцыпліны "Бяспека жыццядзейнасці чалавека" і падзялілася практычным досведам выкарыстання дзелавой гульні "Караблекрушэнне", якая дазваляе ацаніць індывідуальныя паводніцкія навыкі для дасягнення згоды пры рашэнні групавой задачы; вызначыць асноўныя стылі паводзін чалавека; а таксама даследаваць сам працэс прыняцця рашэння групай. У экстрэмальных, надзвычайных сітуацыях   рознага характару дадзеныя аспекты іграюць важную ролю. Старшы выкладчык кафедры агульнай і клінічнай псіхалогіі, магістр псіхалогіі Зуева К. М. у дакладзе "Фарміраванне культуры здароўя як адзін з кірункаў праграмы асобасна-прафесійнага суправаджэння студэнтаў" пазнаёміла слухачоў круглага стала з праграмай асобасна-прафесійнага суправаджэння студэнтаў, распрацаванай на аснове ўласных даследаванняў.  Мэта праграмы – спрыянне здароўю, адукацыйным інтарэсам і раскрыццю індывідуальнасці ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу, асобаснаму развіццю і развіццю прафесійнай паспяховасці, а таксама карэкцыі цяжкасцяў у асобасным развіцці і самаразвіцці ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу праз сістэму суправаджэння. Рэалізацыя дадзенай праграмы будзе спрыяць захаванню і ўмацаванню здароўя студэнтаў, што дазволіць ім максімальна рэалізаваць сябе. Студэнтка 1 курса спецыяльнасці "Сацыяльная праца" Валерыя Амялюсік у дакладзе "Пілатэс як спосаб развіцця фізічных, разумовых і духоўных якасцяў чалавека" распавяла пра сістэму практыкаванняў па ўдасканаленні цела і свядомасці, якія дазваляюць развіваць фізічную сілу, гнуткасць і каардынацыю, павялічваць канцэнтрацыю ўвагі, паляпшаць кантроль над уласным целам, а таксама здымаць стрэс. Асноўны станоўчы момант гэтай сістэмы складаецца ў тым, што абсалютна любы чалавек, незалежна ад полу, узросту і фізічнай падрыхтаванасці можа займацца пілатэсам. Студэнтка 3 курса спецыяльнасці "Сучасныя замежныя мовы (выкладанне)" Кацярына Вараб'ёва прадставіла даклад на тэму "Фарміраванне здаровага ладу жыцця на занятках па фізічнай культуры і падчас навучання замежнай мове". На прыкладзе навучання замежнай мове ў дакладзе былі прааналізаваны магчымасці зместу навучальнага працэсу ў фарміраванні здаровага ладу жыцця, а таксама асветлена праблема стаўлення студэнтаў да заняткаў па фізічнай культуры. Студэнцкі савет па якасці адукацыі ФСК правёў ананімнае апытанне на тэму "Фізічная культура ў ВНУ", вынікі якога таксама былі прааналізаваны ў выступленні. Студэнтка 3 курса спецыяльнасці "Культуралогія (прыкладная)" В. О. Сазоненка выступіла з дакладам "Турызм як сродак выхавання здаровага ладу жыцця ў моладзі". Студэнтка не толькі распавяла пра тыя віды турызму, якія існуюць і актыўна развіваюцца ў Рэспубліцы Беларусь, але і падзялілася ўласным досведам пешага і веласіпеднага вандравання па гарадах Беларусі Пытанні фарміравання здаровага ладу жыцця немагчыма абмежаваць сферамі выхавання і навучання, іх трэба вырашаць як навуковую праблему, больш за тое, як праблему комплексную, прыцягваючы спецыялістаў розных профіляў: ад медыкаў, біёлагаў, хімікаў да псіхолагаў, філолагаў, гісторыкаў і культуролагаў. Толькі ў комплексных навуковых даследаваннях можна накіравана вырашаць пытанні, якія аднолькава маюць дачыненне да захавання і прымнажэння фізічнага і духоўнага здароўя чалавека.  
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *