У БДУ абралі самую прыгожую студэнтку-замежніцу (+відэа)

23 Mar, 2016.

IMG_3423

17 сакавіка зала Інстытута журналістыкі напоўнілася ўзбуджанымі галасамі. І было чаму! Бо менавіта тут выступалі таленавітыя, грацыёзныя і артыстычныя дзяўчаты нашага ўніверсітэта. Адметным было тое, што ўсе ўдзельніцы былі іншаземкамі. Восем прыгажунь з Таджыкістана, Казахстана, Кітая, Нігерыі і Туркменістана змагаліся за званне самай-самай.

“Miss International BSU–2016” — не проста конкурс прыгажосці, а спецыяльны праект, створаны для цеснага супрацоўніцтва паміж моладдзю з розных краін. Падчас гэтага мерапрыемства раскрываецца творчы патэнцыял кожнага ўдзельніка, пашыраюцца і ўзмацняюцца міжнацыянальныя і міжкультурныя зносіны беларускіх і іншаземных студэнтаў.

IMG_3182

Журы конкурса ўзначаліў Сяргей Уладзіміравіч Абламейка. Рэктар БДУ адзначыў, наколькі важна мець такія мерыпрыемствы.

Мы ўжо не першы раз праводзім конкурс. Акрамя вучобы павінна быць цікавае сацыяльнае жыццё. І БДУ стараецца, каб студэнства такім і было – яркім і насычаным. Арганізоўваючы спартыўныя, турыстычныя, культурныя, танцавальныя мерапрыемствы, мы спадзяёмся, што кожнаму гэта цікава, – падкрэсліў рэктар. – Што датычыцца асабліва іншаземных студэнтаў, то мы хочам, каб вы атрымалі не толькі добрыя веды, але і максімальна даведаліся пра Беларусь, максімальна распавялі пра сваю краіну”.

Гісторыя конкурсу хоць і не вялікая, але даволі насычаная. У 2012 годзе па ініцыятыве савета зямляцтваў БДУ пры падтрымцы ўпраўлення міжнародных сувязяў нашай alma mater прайшоў першы конкурс прыгажосці сярод замежных студэнтаў. З таго часу раз у 2 гады студэнткі ўдзельнічаюць у шоу. За гэты час у праекце сябе паказалі 18 дзяўчат. Дарэчы, ёсць адпаведнік і для хлопцаў. “Mister International BSU” таксама праводзіцца кожныя 2 гады.

IMG_3201

Чым жа здзіўлялі гледачоў? Цэлы месяц дзяўчаты рыхтаваліся да гэтага дня. Яны вучыліся хадзіць, як прафесійныя мадэлі, кожны дзень рэпеціравалі, прымяралі ўборы і, вядома ж, хацелі зрабіць свой выступ ідэальным.

Удзельніцы выступалі ў 3 конкурсах: дэфіле, віктарына і творчы нумар.

IMG_3278

Прыз глядацкіх сімпатый дастаўся першакурсніцы Інстытута журналістыкі з Нігерыі Джэсіцы Абанор

Па выніку, “Miss International BSU–2016” атрымала студэнтка 2 курса юрыдычнага факультэта Ёсамінбона Мусоева з Таджыкістана. Журы высока ацанілі яе ўменне трымацца на сцэне, арыгінальныя адказы на пытанні і, канешне ж, персідскі танец. «Віцэ-Miss International BSU» апынулася чацвёракурсніца факультэта сацыякультурных камунікацый Бібіджэмал Рэджэпава (Туркменістан). Прыз глядацкіх сімпатый дастаўся першакурсніцы Інстытута журналістыкі з Нігерыі Джэсіцы Абанор. Яе сябры, напэўна, занялі палову залы.

IMG_3393

IMG_3380

«Miss International BSU–2016 усмешка»

«Miss International BSU–2016 творчасць» атрымала студэнтка другога курса эканамічнага факультэта з Казахстана Анастасія Курдзяйкіна, тытул «Miss International BSU–2016 стыль» заслужыла Джэнет Кулыева (Туркменістан), кітаянка Сунь Юй, якая трэці год вывучае рускую мову на філалагічным факультэце БДУ, кранула сваёй рамантычнай песняй, за што і атрымала такую узнагароду. У намінацыі «Miss International BSU–2016 арыгінальнасць» найлепшай апынулася туркменка Джэнет Бабаева.Яна вучыцца на трэцім курсе геаграфічнага факультэта БДУ. Першакурсніца факультэта міжнародных адносін з Туркменістана Шасенем Рэджэпава цяпер ганарыцца званнем «Miss International BSU–2016 усмешка».

У гасцях праекта апынуліся пасол Казахстана ў нашай краіне Ергалі Булегенаў, дарадца пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі Ван Сяньцзюй, пасол Туркменістана Назаргулы Шагулыеў, дарадца пасольства Таджыкістана Самадзі Шохін. Усе яны горача падтрымлівалі сваіх зямлячак.

Пасля ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання дзяўчаты яшчэ доўга не маглі сысці са сцэны — фатаграфаваліся і прымалі віншаванні.

Таццяна МОРАВА

Яшчэ больш фота тут

Відэа
IMG_3416

IMG_3171

print

Вам таксама можа спадабацца: