На ўласным досведзе. Усё, што табе трэба – бег

26 Aug, 2016.

probezhka_molodaya_para_пробежка_молодая_пара

Улічваючы тое, што бег я ненавіджу і люблю адначасова, вельмі дзіўна, што менавіта я ўзялася пісаць гэты артыкул. Увесь спорт заўсёды пачынаецца або са здароўя, або з “я занадта жудасна выглядаю”.

Я ніколі не бегаю з думкай “схуднець бы”, мне здаецца, што я і “схуднець” – гэта рэчы з розных галактык.

Бег вельмі дапамагае вам бегчы ад праблем. Таўталогія, але так яно і ёсць. У любой незразумелай сітуацыі – бяжы. І паверце, калі вы прыйдзеце дахаты і знімеце красоўкі, у вас у галаве будуць сотні ідэй, як вырашыць вашу праблему.

Нішто так не прымушае вас пачувацца моцным, як бег. І калі да гэтага вы думалі, што здольныя на малое, то, прабегшы 10 кіламетраў, вы рэальна разумееце, што не ўсе могуць гэта зрабіць. Калі быць зусім ужо шчырым, то зусім не многія могуць нават красоўкі завязаць. А гэта, я вам абяцаю, самае складанае, што можа быць у бегу.

probezhka_devushka_utro_park пробежка_девушка_утро_парк

У гэтым спорце не трэба прымушаць сябе бегаць да знямогі ці несціся як маланка Макуін (калі вы, вядома, не прэтэндуеце на званне майстра спорту). Проста абярыце такі тэмп, у якім вы пачуваецеся добра і ў той жа час вашы ногі ўсё-такі адрываюцца ад зямлі. У гэтым і ёсць сэнс. Галоўнае, каб за вашу трэніроўку колькасць хвілін, калі вашы ногі ў паветры, перавышала колькасць хвілін, калі яны дакранаюцца зямлі. Дыхаеце так, як вам зручна дыхаць. Усё павінна быць максімальна натуральна, а не выглядаць так, быццам вы днямі завучвалі, як трымаць цела і як часта махаць рукамі.

Калі вы бегаеце ў халоднае надвор’е, то шчыкалаткі і шыя павінны быць закрытыя, калі вы не хочаце на наступны дзень зненавідзець увесь свет. Абавязкова апранайцеся цёпла і не агаляйце шыю, калі вам становіцца горача (асабліва ў халоднае надвор’е). Пра тое, што на галаве павінна быць шапка ці хоць бы павязка, я нават не кажу. Людзі, якія паступілі ва ўніверсітэт, маюць хоць бы нейкае ўяўленне пра элементарныя рэчы.

probezhka_devushka_zima_park пробежка_девушка_зима_парк

Я ў вас упэўненая!

Малю, не ешце перад тым, як абуеце красоўкі! Лепш будзе, калі вы паабедаеце за 2-2,5 гадзіны да таго, як пойдзеце скараць свет. Інакш ваш план накрыецца пасля першых дзесяці метраў.

Імкніцеся не спыняцца, пакуль бежыце, але калі ваша цела кажа вам: “Не, не, не, чувак, мы на гэта наогул не дамаўляліся”, – то так, лепш перайдзіце на крок. Але не шпацыруйце, ідзіце хутка, вельмі хутка. І потым ізноў пачніце бегчы. Галоўнае зразумець, што бег – гэта не крок. І калі вы ўжо абралі першы, то пераканайцеся, каб ён прысутнічаў у вашай трэніроўцы больш, чым другі.

Бегаць пажадана гадзіну, калі бегаеце менш, то адмысловага эфекту не будзе. Бо пасля 45 хвілін толькі пачынаюцца працэсы спальвання тлушчу ў вашым целе, да гэтага часу вы толькі паспееце “прыстасавацца”. Так што 60 хвілін – і done!

horoshaya-rastyazhka-polza-i-sposobyi-dostizheniya хорошая_растяжка_польза_и_способы_достиженияЗаклад поспеху пасля бегу: расцяжка/вада/бананы (дапамагаюць вашым цягліцам хутчэй аднавіцца і не хварэць). І калі ўсё зробіце правільна, то вы зможаце выжыць на наступны дзень. І зноў бегчы. Гэта не той від спорту, які вы робіце 2-3 разы ў тыдзень. Не, не, наогул не. Кожны дзень. Ну максімум 1 выходны, калі вы проста 24 гадзіны занятыя. Толькі калі рабіць гэта кожны дзень, можна адчуць вынік.

Гэта як ад кахання да нянавісці: 1 крок і наадварот. Тое ж самае і з бегам: чым больш і часцей вы бегаеце, тым больш вы пачынаеце яго любіць. Дакажыце сабе, што вы можаце. Таму што насамрэч вы можаце. Проста да 30 гадоў неяк не хочацца асабліва клапаціцца пра сэрца, пра вытрымку, вы і так сябе нядрэнна адчуваеце. Але лепш цяпер, проста ўстаньце і абуйце красоўкі. Гэта самае цяжкае, што ёсць у бегу.

Вы будзеце цягавітымі, лёгкімі (ва ўсіх сэнсах гэтага слова), вам будзе лягчэй даўжэй сядзець над падручнікамі ці працай. Для вас не будзе праблемай падняцца на 13 паверх без аддышкі (здароў, ФМА!).

Незразумелы дэпрэсіўны настрой сыдзе, і вы пачняце паважаць сябе яшчэ больш, што заўсёды важна. Бег робіць вас моцнымі, і не толькі ў фізічным сэнсе гэтага слова.

Сяброўская парада: заўсёды бярыце з сабой сурвэткі. У кагосьці раптам вада з носа, у кагосьці кроплі поту, здарыцца можа ўсякае.

probezhka_devushka_naushniki пробежка_девушка_наушникиНу і, вядома музыка! Не, ёсць вядома пэўная група бегуноў, якіх музыка напружвае, якія любяць слухаць прыроду і іншае. Мне падабаецца музыка, і, я думаю, большасць з вас пагодзіцца са мной. Тут няма нічога спецыфічнага, калі вам рай адамкнуўся ад шчасця, выбірайце такія ж трэкі. Калі вы ўгразлі ў праблемах і вам неабходнае прасвятленне, абярыце што-небудзь з Ed Sheeran ці з трэк-ліста тыпу “музыка ў кавярні”. Такое звычайна дапамагае прывесці думкі ў парадак.

posle_probezhki_devushka_sidit_pjot_vody пробежка_девушка_пьет_воду

Вы нават не ўяўляеце, як мала людзей бегае ў Беларусі, проста мізэрная колькасць, у параўнанні з еўрапейскімі суседзямі. Гэта самы танны і даступны спорт, які вы можаце знайсці. Вы не станеце бегаць лепш, калі ў вас будзе кепка ад Nike ці футболка ад Reebok. Вазьміце тое, што ў вас ёсць. І проста купіце добрыя красоўкі. На гэтым усё. Не клапаціцеся, што пра вас кажуць іншыя. Бяжыце, проста бяжыце.

Падзялялася карысцю бегуАнастасія МОХАНЬ, “ФМОn-line”

Чытайце таксама:

1257361359_motolko_img_7243_h1n1-kopiya  Апрані маску і памяняй жыццё

 

 

pravilnoe-pitanie-na-nedelju-1-768x462-kopiyaРазвенчваем міфы аб здаровым харчаванні

print

Вам таксама можа спадабацца: