С бляскам у вачах і вераю ў душы… «Студэнцкі лідар: жыццё навідавоку»: кульмінацыя школы актыву (+відэа)

17 Jun, 2016.

CWtOXzKE03I

Паняцце лідарства ў БДУ актуальнае заўсёды. І пачынаецца яно са студэнцкага самакіравання.
Бо ўніверсітэт – гэта першае ўсвядомленае месца самавыяўлення, пошукаў сваёй ролі ў камандзе і рэалізацыі ідэй. Чым больш
гэтых ідэй, тым большую колькасць людзей хочацца пацягнуць за сабой, каб усё паспець. І тут трэба памятаць: быць лідарам – гэта ў першую чаргу вялікая адказнасць, а ўжо потым павага і радасць перамог.

Для тых, хто быў гатовы ўзяць адказнасць за сваю каманду і эфектыўна выкарыстоўваць студэнцкі час на карысць універсітэта, пагрузіцца ў плённую і цікавую вучобу з прафесійнымі трэнерамі і спікерамі, узімку стартавала школа актыву БДУ «Студэнцкі лідар: жыццё навідавоку». Упершыню фармат навучання студэнцкага актыву склаў цэлыя тры месяцы.

На адкрыцці школы рэктар Сяргей Абламейка адзначыў: «Раней мы заўважалі лідараў на 4–5 курсах, цяпер усё хутка змяняецца, і мы абавязаны знайсці вас ужо на першым-другім, у тым ліку і ў су­вязі з пераходам на 4-гадовае навучанне».

Прарэктар па вучэбна-выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях Уладзімір Сувораў нагадаў, што ацэнка эфектыўнай працы заснавана не толькі на ўдасканаленні сябе як лідара, але і на выні­ко­васці працы ўсёй каманды.

hkhvLXNtTGk

Кожныя два тыдні, а ў апошні месяц і кожны тыдзень з прычыны з’яўлення новых тэм і запрашэння спікераў выступіць яшчэ і яшчэ раз, нашы вучні ўсмоктвалі веды па сапраўды прадуманай праграме школы актыву БДУ. 16 спікераў, прафесіяналаў сваёй справы ў сферах маркетынгу, кіравання персаналам, фандрэйзінгу, асобаснага росту, кіравання праектамі, коўчынгу і шматлікага іншага далі пэўныя парады, правераныя методыкі і падзяліліся сваім досведам з нашымі навучэнцамі. Гэтыя тэмы былі аб’яднаны ў тры блокі: праца над сабой, усведамленне сябе як лідара і праца з лідарскімі якасцямі; дынаміка развіцця каманды і вывучэнне ўнутраных працэсаў ад станаўлення да функцыянавання групы як адзінага механізму; вывучэнне карысных прылад і эфектыўных падыходаў да дасягнення вынікаў у камандзе.

KL7lbsoD63U
25 студэнтаў 1–3 курсаў былі абраны для навучання па матывацыйных лістах. Адной з умоў адбору была наяўнасць сваёй каманды, у якой і меркавалася замацаванне атрыманых ведаў: навучальныя групы, універсітэцкія аб’яднанні, арганізацыі. Да кожнага ўдзельніка школы актыву быў прыстаўлены ментар з упраўлення выхаваўчай працы з моладдзю, задачай якога было дапамагаць сваім падапечным у дасягненні іх лідарскіх мэт. А ў адмысловых дзённіках студэнты маглі адзначаць свае поспехі, планаваць далейшую працу са сваёй камандай і канспектаваць атрыманыя падчас трэнінгаў веды.
Для тых, хто не патрапіў у першы набор школы актыву БДУ, выпускаліся відэадзённікі і напаўня­ліся карыснымі матэрыяламі сацы­яльныя сеткі (vk.com/leaderbsu).
Усе тры месяцы праляцелі хутка, студэнты атрымалі веды па прамоўніцкім майстэрстве, мэтапакладанні, тайм-менеджменце, камандаўтварэнні, кіраванні стрэсам, дэлегаванні паўнамоцтваў і шмат чым іншым. Заняткі прахо­дзілі заўсёды жыва і з элементамі інтэрактыву.

jpdEwrpzVLQ
Па выніковым апытанні 84 % удзельнікаў адзначылі станоўчыя змены ў жыцці за 3 месяцы навучання ў школе актыву БДУ, 80 % гэтыя змены звязваюць з вынікамі ўдзелу ў школе актыву. У 80 % з’явіліся новыя мэты ў жыцці. І 96 % адзначылі важнасць і неабходнасць такіх праектаў у будучыні.
Хтосьці са студэнтаў за гэты час падняў свой прафесійны ўзровень і стаў старшынёй моладзевай арганізацыі свайго факультэта, хтосьці прыцягнуў увагу студэнтаў і супрацоўнікаў да адкрыцця новага кірунку ў спорце і прадстаўлення БДУ на найбліжэйшай універсіядзе ў гэтым відзе спорту. Удзельнікі адзначылі з’яўленне большай упэўненасці і матывацыі да дасягнення ранейшых і, што немалаважна, новых мэт у жыцці. Бо самая галоўная перамога – перамога над сабой, самае галоўнае параўнанне – параўнанне сябе сучаснага з сабой у мінулым.
Задача школы актыву БДУ – выявіць, навучыць і даць усе ўмовы для станаўлення лідараў, гатовых з бляскам у вачах і верай у душы ствараць новае, яшчэ леп­шае ў родным універсітэце, працягваючы паважаць традыцыі. Менавіта такіх выпускнікоў школа актыву БДУ атрымала ў выніку. Бу­дзем чакаць поспехаў нашых вы­пускнікоў.

Водгукі ўдзельнікаў
архипенкоАрхіпенка Аляксандра, ФРКТ, 1 курс: «Зараз я навучылася плана­ваць час, умею лепш разбірацца ў людзях і ўвасабляць свае ідэі!»
нестеренокНесцяронак Глеб, ФПМІ, 1 курс: «Мне ўдалося стварыць пазі­тыў­ную атмасферу ў сваёй наву­чальнай групе, дапамагчы аднагрупнікам стаць лепшымі».
Краўчанка Вольга, ДІКСТ, 2 курс: «Пасля школы актыву я пераасэнсавала сваё жыццё, стала ставіць мэты і імкнуцца іх дасягаць!»
Заблоцкая Лідзія, Інстытут журналістыкі,1 курс: «У савеце старастаў мы прыдумалі некалькі ці­кавых праектаў, знайшлі шлях іх рэалізацыі. Я хачу зрабіць свой унёсак у паспяховае развіццё нашага самакіравання».
Наталля КАПАЦЭВІЧ

Відэа:

итогsss

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *