Гай. Кубак. Першакурснікі

18 Oct, 2016.

bis3l1ubqi

1 кастрычніка на базе стадыёна факультэта радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій БДУ прайшоў "Кубак першакурсніка" – штогадовае мерапрыемства для саюзнай моладзі, удзел у якім прымалі новыя студэнты галоўнага ўніверсітэта краіны. Арганізатарам выступіла грамадская арганізацыя "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Урачыста адкрыў мерапрыемства сакратар ПА ГА "БРСМ БДУ" Канстанцін Андрусевіч. На працягу ўсёй сутычкі за першакурснікамі назіраў ганаровы госць, намеснік начальніка ўпраўлення выхаваўчай працы з моладдзю Дзмітрый Лебедзь.

psihacboly0

Тэматыка кубка прымеркавана да 95-годдзя БДУ. 13 каманд спаборнічалі паміж сабой у хуткасці, сіле і спрыце на сцежках турыстычнага маршруту, увасаблялі палёт студэнцкай фантазіі ў творчых і музычных нумарах, давалі на суд журы фатаграфіі і прома-ролікі на зададзеную тэму. А пасля ласаваліся самай паходнай стравай – грачанай кашай з тушонкай.

gfofmtpc0cw

Дыплом за найлепшы творчы нумар атрымалі ўдзельнікі БРСМ філалагічнага факультэта, а ў праходжанні турыстычнай сцежкі лепш за іншых выявіў сябе Дзяржаўны інстытут кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ. У агульнакамандным заліку месцы размеркаваліся наступным чынам: першае – за філалагічным факультэтам, ганаровае другое – ДІКСТ, бронза ў ваеннага факультэта БДУ.

cggdos824xq

Як адзначылі члены журы, кожны факультэт выявіў сваю згуртаванасць, крэатыўнасць і ўменне працаваць у камандзе, што зрабіла "Кубак першакурсніка" падзеяй не толькі масавым, але і запамінальным.

Віртуальныя сакратары БРСМ факультэтаў, навучэнцы і выкладчыкі на выдуманых заліках, "нязнайкі", якія ніяк не могуць вызначыцца з будучай прафесіяй, супернічалі толькі ў рамках мерапрыемства, а за імі – знаёміліся, камунікавалі і стваралі лёгкую студэнцкую атмасферу, у якой і сонца ярчэйшые, і вучоба лягчэйшая, і каша значна смачнейшая.

Вераніка ПУПКЕВІЧ

Яшчэ больш фота тут

inkpz5ozlmy

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *