“Вучыцца там значна лягчэй!” Студэнтка ІБМТ пра стажыроўку ў фінскім універсітэце з Коткі

21 Jan, 2017, усяго праглядаў: 101.

123 eNhpuTy5kkE

- Вольга, добры дзень! Распавядзіце, як Вы патрапілі на вучобу ў Фінляндыю?

- Добры дзень! Справа ў тым, што студэнты Інстытута бізнесу і менеджменту тэхналогій спецыяльнасці "Лагістыка" маюць унікальную магчымасць працягнуць сваё навучанне за мяжой, а таксама атрымаць двайны дыплом лагіста: Інстытута бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ і фінскага ўніверсітэта прыкладных навук Кюменлаакса. У красавіку 2015 года наш паток наведаў загадчык кафедры лагістыкі Анатоль Дзянісавіч Малаковіч, які нагадаў усім студэнтам пра магчымасць вучыцца за мяжой. Многія хацелі, паднімалі руку, але далей узмаху рукі справа, на жаль, не рушыла. Каб паехаць вучыцца на лагіста ў Фінляндыю, трэба прайсці наступныя выпрабаванні.

Першы этап – гэта здача тэсту на веданне англійскай мовы. Гэты тэст мы праходзілі на навучальным партале. Другі этап – гэта сумоўе з выкладчыкам з ІБМТ. Сумоўе складалася з шэрагу даволі простых пытанняў, адказаць на якія не было асабліва цяжка. Трэці этап – анлайн-сумоўе праз “скайп” з выкладчыкамі з фінскага ўніверсітэта.

15 мая 2015 года нам паведамілі, што ўсе 7 чалавек, якія падалі дакументы, прыняты ў фінскі ўніверсітэт, і сумоўя, якое павінна было сыграць ключавую ролю, праводзіцца не будзе.

 - Якая сума неабходная для афармлення стажыроўкі на першыя часы?

- Па-першае, на момант падачы дакументаў у пасольстве Фінляндыі для атрымання дазволу на знаходжанне (віду на жыхарства) на вашым рахунку павінна быць грашовая сума ў разліку не менш за 560 еўра ў месяц. Рэспубліка Фінляндыя, як правіла, не бярэ на сябе выдаткі па знаходжанні замежнага студэнта ў Фінляндыі. Таму заяўнік павінен даказаць, што ён валодае дастатковымі сродкамі для існавання (у выглядзе стыпендыі, гранта ці іншых сродкаў).

Для таго, каб атрымаць від на жыхарства ў Фінляндыі, нам прыйшлося адправіцца ў Маскву. Можна было аформіць дакументы і ў Санкт-Пецярбургу, але на той момант мы абралі бліжэйшы варыянт. Від на жыхарства абышоўся ў 600 еўра: 300 еўра – консульскі збор, 100 еўра – картка, 100 еўра – страхоўка, 100 еўра – дарога, і 18 жніўня кожны з нас трымаў яго ў сваіх руках.

Копия wuib2vKlVhA

Мы падлічылі выдаткі на пражыванне і харчаванне за 1 месяц нашага знаходжання ў Котцы і атрымалі:

пражыванне: у двухпакаёвай кватэры – 280 еўра (297 еўра з інтэрнэтам) ці ў трохпакаёвай – 222 еўра (239 еўра з інтэрнэтам);

240 еўра – прыкладная сума на прадукты (як правіла, мы ходзім у краму адзін раз у тыдзень, але бывае і часцей). Дарэчы, прыбыццё ў Котку было запланавана на 24 жніўня 2015 года, але пазней гэта дата была перанесена на 1 верасня, і гэта дазволіла нам зэканоміць 140 еўра, якія мы павінны былі б заплаціць за васьмідзённае пражыванне (з 24.08 па 01.09).

Адна паездка дадому туды і назад – 70 еўра (800-1200 расійскіх рублёў – Котка–Санкт-Пецярбург, 50 беларускіх рублёў – Санкт-Пецярбург–Мінск).

- Ці паспявалі Вы падарожнічаць падчас навучання?

- Так, вядома, у вольны ад вучобы час, а яго было даволі. У Беларусі мы адпачываем толькі ў перапынку паміж заканчэннем сесіі і пачаткам новага семестра. У Фінляндыі ж трошкі па-іншаму: апроч тыдня вакацый увосень і ўвесну, даецца практычна месяц адпачынку пасля восеньскага семестра, г. зн. выпадае выдатны шанец з'ездзіць куды-небудзь на Каляды ці павандраваць па Еўропе. Я шмат падарожнічала па Фінляндыі, плавала на пароме ў Швецыю. Хтосьці са студэнтаў па абмене паспеў пабываць у Таліне, Празе, Парыжы, Амстэрдаме і іншых гарадах. Пад Каляды многія студэнты ездзілі ў Лапландыю, на радзіму Санты.

 - Можаце даць пару рэкамендацый як палегчыць падрыхтоўку і знаходжанне ў іншай краіне нашым студэнтам?

- Еўрапейцы вельмі таварыскія і адкрытыя, таму для тых, хто троху сарамлівы ці замкнёны, самы час разняволіцца.

У мяне сам працэс адаптацыі прайшоў лёгка, нават і не ўспомніць нейкіх цяжкасцяў. Галоўнае – веданне мовы, актыўнасць і пастаяннае жаданне пазнаваць што-небудзь новае!

- Вы знаходзіліся год на навучанні, што можаце сказаць пра жыццё ў Фінляндыі, якая ў іх моладзь?

- У цэлым узровень жыцця вельмі высокі. Парадак, якасць, прастата – вось так бы я сцісла апісала жыццё ў гэтай краіне.

У Фінляндыі кожны шануе свой час і асабістую прастору. Ніхто не працуе ў выхадны дзень, бо гэты час трэба прысвяціць сабе і сваёй сям'і. У вольны час фіны займаюцца спортам (вельмі папулярная скандынаўская хада, язда на ровары), расслабляюцца ў сауне, шпацыруюць па парках і лясах, збіраючы грыбы і ягады, выязджаюць на барбекю.

Студэнты займаюцца прыкладна тым жа. Папулярна ладзяць утульныя хатнія вячоркі ці збіраюцца з сябрамі ў клубах ці барах.

Наогул, моладзь даволі актыўная, але самі па сабе фіны вельмі спакойныя і разважлівыя.

ZDMqEkV5gWQ

 - У чым заўважылі розніцу падчас вучобы, што было лягчэйшым, а што больш складаным?

- Было лягчэй ва ўсіх адносінах! Сістэма адукацыі ў Фінляндыі адрозніваецца ад нашай. Выкладчыкі ў большай ступені наладжваюць на дыялог са студэнтамі. Гэта дае магчымасць студэнтам цалкам раскрыцца і выявіць сябе. Можна быць упэўненым у тым, што ты будзеш пачуты і твой пункт гледжання будзе ўспрыняты. Таму стаўленне студэнтаў да вучобы досыць адказнае.

Заняткі ў Фінляндыі не падзяляюцца на лекцыі, практычныя ці лабараторныя. Усё гэта аб'ядноўваецца, і на працягу адных занятаў ты можаш праслухаць невялікую лекцыю, якая ўвядзе цябе ў курс, стварыць праект і абмеркаваць яго з усёй аўдыторыяй, згуляць у гульню ці выканаць які-небудзь кейс. На адпачынак абавязкова вылучаецца час: 15-хвілінныя кава-брэйкі, 45-хвілінны ланч, масажныя крэслы і канапкі на калідорах. Дарэчы, навучаючыся ў Фінляндыі, мы забыліся, што такое прынтар! Усё здаецца і правяраецца ў электронным выглядзе.

У нас толькі пачынаюць практыкаваць такія методыкі і падыходы, але пакуль розніца, вядома, істотная.

- Мэта Вашай стажыроўкі была дасягнута?

- Так, безумоўна. Гэта новыя знаёмствы, уражанні, набыццё важных ведаў у галіне лагістыкі і ІТ, удасканаленне англійскай мовы, асобасны рост і многае іншае.

 - Вам атрымалася патрапіць на навагоднія святы ў Фінляндыі? Якія ў іх традыцыі святкавання навагодніх урачыстасцяў?

- Так, я заставалася на новы год у Фінляндыі. Як такіх мясцовых традыцый святкавання навагодніх імпрэз у фінаў, на жаль, няма, хіба што запускі феерверкаў. Галоўнае свята зімы – гэта, вядома, Каляды. Яны там сапраўды чароўныя! Фіны пачынаюць падрыхтоўку да гэтага свята ўжо з сярэдзіны лістапада: развешваюць агеньчыкі, запальваюць свечкі. З прыходам снежня амаль у кожнай сям'і з'яўляецца калядны каляндар: за кожным пранумараваным адрыўным лістком-акенцам можна знайсці маленькую шакаладку. Вельмі папулярныя тым часам імбірнае печыва і глег (гарачы напой з чырвонага віна з даданнем розных вострых прыпраў).

- Што для Вас БДУ?

- БДУ – гэта магчымасці! Месца для самых дапытлівых і ініцыятыўных.

 - Вольга, дзякуй за гутарку!!! Поспеху Вам у новым годзе!

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *