Скарына – гэта наша ўсё! Да помніка вялікаму асветніку ў Празе ўскладзены кветкі ад БДУ

13 Jun, 2017.

Сёння для развіцця міжнародных сувязяў, рэалізацыі сумесных праектаў БДУ мае ўсе неабходныя магчымасці. Разам з тым не так проста ўявіць, як прадстаўнікі беларускай зямлі выязджалі ў іншыя дзяржавы, вучыліся ў замежных універсітэтах 500 і больш гадоў назад! Сімвалам навуковага супрацоўніцтва, прыкладам у развіцці "інавацый" у далёкім Сярэднявеччы з'яўляецца наш Францыск Скарына. У 1517 годзе ў горадзе Прага ён пераклаў і выдаў са сваімі каментарамі першыя беларускія кнігі. Гэта быў сапраўдны прарыў у гісторыі ўсіх усходнеславянскіх народаў.

У рамках міжнароднага праекта 5 чэрвеня 2017 г. прадстаўнікі факультэта міжнародных адносін і  юрыдычнага факультэта, упраўлення міжнародных сувязяў БДУ сумесна з калегамі з іншых ВНУ краіны падчас наведвання Прагі  ўсклалі да помніка доктару Ф. Скарыну букет беларускіх валошак.

Веліч нашага выбітнага першадрукара, навукоўца, гуманіста з кожным годам не толькі не гасне, а ўзмацняецца ў вачах яго нашчадкаў.

З падзякай нашаму вялікаму земляку!

Яраслаў РАМАНОЎСКІ

 

 

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *