На спартыўным алімпе. Вынікі круглагадовай студэнцкай спартакіяды 2017 года падведзены ў БДУ

26 Dec, 2017.

Імёны пераможцаў названы на ўрачыстым спартыўным вечары ва ўніверсітэце, які прайшоў 19 снежня.

Уладальнікам першага месца стаў юрыдычны факультэт, другога – факультэт міжнародных адносін. Трэцім месцам ганараваны механіка-матэматычны факультэт. Усяго ў спартакіядзе прынялі ўдзел 15 каманд факультэтаў, а таксама Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій, Інстытута бізнесу і менеджменту тэхналогій, Інстытута журналістыкі і Міжнароднага экалагічнага інстытута імя А. Д. Сахарава БДУ. Змаганні праходзілі па 20 відах спорту.

Таксама названы лаўрэаты 4 намінацый. “Найлепшым спартсменам года (алімпійскі від спорту)” прызнаны другакурснік юрыдычнага факультэта, майстар спорту, удзельнік Нацыянальнай зборнай Беларусі, неаднаразовы прызёр і пераможца чэмпіянату краіны і Рэспубліканскай студэнцкай універсіяды, бронзавы прызёр чэмпіянату свету і сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы па грэка-рымскай барацьбе Мікіта Клімовіч.

У намінацыі “Найлепшы спартсмен года (неалімпійскі від спорту)” перамог другакурснік факультэта міжнародных адносін Уладзіслаў Валюк – майстар спорту па шашках, стыпендыят Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі па шашках-100 сярод мужчын, удзельнік і пераможца моладзевага чэмпіянату свету па шашках-64, сярэбраны і бронзавы прызёр моладзевага чэмпіянату Еўропы па шашках-100, сярэбраны і бронзавы прызёр каманднага чэмпіянату Еўропы па шашках-100 у складзе Нацыянальнай каманды Беларусі.

Званні “Найлепшая каманда БДУ” ганаравана зборная ВНУ па футболе. Тытул “Найлепшы трэнер-выкладчык” прысуджаны старшаму выкладчыку кафедры фізічнага выхавання Аляксандру Сцёпчанку. “Найлепшым трэнерам-арганізатарам” стаў выкладчык той жа кафедры Віталь Валасюк.

Ульяна МІНЧАНКА
Фота Васіля Кузьмічкіна
Яшчэ больш фота у лічбавым фотаархіве БДУ

 

print

Вам таксама можа спадабацца: