У БДУ 12 ліпеня пачаўся прыём дакументаў ад абітурыентаў

12 Jul, 2018.

У гэты дзень БДУ прымае першых абітурыентаў. Усяго БДУ прыме на навучанне 5142 студэнты. У мінулым годзе было залічана больш 5354, змены ў плане прыёму з’яўляюцца вынікам аптымізацыі структуры прыёму.

Які план прыёму?

Усяго на дзённую бюджэтную форму плануецца прыняць 2122 студэнты.

На завочную бюджэтную форму плануецца прыняць 226 студэнтаў.

План прыёму на платную форму навучання:

— на дзённую форму — 1850; на завочную форму — 741;

— на завочную форму для атрымання другой вышэйшай адукацыі — 203.

На скарочаны тэрмін атрымання адукацыі для выпускнікоў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі вылучана 404 месцы, з іх на дзённую форму — 46, на завочную форму — 358.

На педагагічныя напрамкі спецыяльнасцяў: біялогія, геаграфія, хімія, матэматыка, беларуская філалогія, руская філалогія ажыццяўляецца прыём без іспытаў па некаторых  катэгорях абітурыентаў.

План мэтавага прыёму склаў 53 месцы па 18 спецыяльнасцях.

З 12 па 17 ліпеня — прыём дакументаў на бюджэтную (і платную таксама) форму навучання і на спецыяльнасці, па якіх прадугледжаны ўступныя выпрабаванні ў БДУ.

Прыём дакументаў ад асобаў, якія прайшлі навучанне ў профільных класах (групах) педагагічнай скіраванасці ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і паступаюць на педагагічныя спецыяльнасці, з 12 па 14 ліпеня.

Для тых, хто паступае на платную форму навучання, — з 12 ліпеня па 4 жніўня.

Уся інфармацыя ёсць на сайце abiturient.bsu.by.

 

print

Вам таксама можа спадабацца: