Вакансіі

24 Sep, 2020.

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ
АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС
на замяшчэнне пасад:

ЗАГАДЧЫКАЎ КАФЕДРАЎ: нямецкага мовазнаўства; крыніцазнаўства; тэхналогій камунікацыі і сувязяў з грамадскасцю.
ПРАФЕСАРАЎ КАФЕДРАЎ: англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў; міжнародных адносін; рускай мовы; беларускага мовазнаўства; крыніцазнаўства; фізічнай хіміі.
ДАЦЭНТАЎ КАФЕДРАЎ: міжнародных эканамічных адносін; міжнародных адносін; тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай; класічнай філалогіі; мовазнаўства і краіназнаўства Усходу; міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права; дыпламатычнай і консульскай службы; рускай літаратуры; прыкладной лінгвістыкі; радыёфізікі і лічбавых медыятэхналогій; фізічнай электро-нікі і нанатэхналогій; мікрабіялогіі; фізічнага выхавання і спорту; інаватыкі і прадпрымальніцкай дзейнасці; банкаўскай эканомікі; тэорыі і гісторыі дзяржавы
і права; грамадзянскага права; крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду; фізічнай хіміі; філасофіі і метадалогіі навукі; тэорыі і практыкі перакладу; сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі; культуралогіі.
СТАРШЫХ ВЫКЛАДЧЫКАЎ КАФЕДРАЎ: крыніцазнаўства; раманскіх моў; англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў; тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства; мовазнаўства і краіназнаўства Усходу; англійскай мовы гуманітар­­-ных спецыяльнасцяў; міжнародных эканамічных адносін; кітайскай філалогіі; аналітычнай эканомікі і эканаметрыкі; фізічнага выхавання і спорту; філасофіі і метадалогіі навукі; агульнай фізікі; глебазнаўства і геаінфармацыйных сістэм; тэорыі і практыкі перакладу.
Тэрмін конкурсу – адзін месяц з дня апублікавання аб’явы.
Адрас: 220030, г. Мінск, вул. Бабруйская, 5а, упраўленне па рабоце з персаналам, тэл. 209-54-36.

ІНСТЫТУТ БІЗНЕСУ БДУ
АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС
на замяшчэнне пасад:

ПРАФЕСАРАЎ КАФЕДРАЎ: бізнес-адміністравання; фінансаў і менеджменту; лічбавых сістэм і тэхналогій.
Дацэнта кафедры лічбавых сістэм і тэхналогій.
Старшых выкладчыкаў кафедры фінансаў і менеджменту; маркетынгу.
Тэрмін конкурсу – адзін месяц з дня апублікавання аб’явы.
Адрас: 220004, г. Мінск, вул. Шпалерная, 7, тэл. 3060027, 3060028.
Е-mail: sbmt@sbmt.by, mail@sbmt.by; http://www.sbmt.by.

НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧЫ IНСТЫТУТ ПРЫКЛАДНЫХ ПРАБЛЕМ МАТЭМАТЫКI I IНФАРМАТЫКI
АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС
на замяшчэнне пасады

ЗАГАДЧЫКА навукова-даследчага сектара камп’ютарнага аналізу даных навукова-даследчай лабараторыі прыкладной інфарматыкі.
Тэрмін конкурсу – адзін месяц з дня апублiкавання аб’явы.
Адрас: 220030, г. Мiнск, пр. Незалежнасці, 4, п. 802, НДI прыкладных праблем матэматыкi i iнфарматыкi, тэл. 209-51-04.

print

Вам таксама можа спадабацца: