Падведзены вынікі XIII Міжнароднай навуковай канферэнцыі

4 Jan, 2024.

Падведзены вынікі XIII Міжнароднай навуковай канферэнцыі маладых навукоўцаў, студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў «Актуальныя экалагічныя праблемы».

У МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя «Актуальныя экалагічныя праблемы». Форум у 13-ы раз сабраў маладых навукоўцаў, студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў Беларусі, Расіі, Узбекістана, Сербіі, Турцыі і Кітая.

На канферэнцыі абмеркавалі пытанні экалогіі, звязаныя не толькі з аховай навакольнага асяроддзя, але і з распрацоўкай новых тэхналогій для даследаванняў: інфармацыйных, медыцынскіх, маніторынгавых. Некаторыя з іх разгледзелі на пленарным пасяджэнні.

Загадчык кафедры інфармацыйных тэхналогій у экалогіі і медыцыне МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ Павел Шалькевіч выступіў з дакладам «Сістэма анлайн- маніторынгу стану навакольнага асяроддзя ў Оршы і Аршанскім раёне». Гэта паспяховая спроба стварыць геаграфічную інфармацыйную сістэму ў Беларусі пры дапамозе распрацоўшчыкаў.

– Было неабходна вырашыць шэраг задач. На замову Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь мы распрацавалі праграмнае забеспячэнне, выкарыстоўваючы такія сучасныя вэб- тэхналогіі, як PHP, JavaScript. Мы таксама выкарыстоўвалі сістэму кіравання змесцівам Drupal, якая дапамагла зрабіць вэб-арыентаваны інтэрфейс сістэмы і бібліятэкі для ўводу і вываду даных. Гэта трэба для стварэння рэтраспектыўнага аналізу інфармацыі. Для таго, каб разумець іх значэнне, пакуль на ўзроўні адлюстравання графікаў і суадносін вымяраных велічынь з іх гранічна дапушчальнымі значэннямі. Гэта істотна павялічыла інфарматыўнасць », – падзяліўся Павел Шалькевіч.

Сістэма анлайн-маніторынгу стану навакольнага асяроддзя ў Оршы і Аршанскім раёне вымярае вялікую колькасць забруджвальнікаў паветра, глебы, паверхневых вод. З яе дапамогай можна даведацца, як зменшыць узровень утрымання шкодных рэчываў і ці трэба гэта рабіць. Такім чынам, сістэма стварае ўмовы для міжгаліновай камунікацыі. Як эколагі, так і біёлагі могуць выкарыстоўваць гэту распрацоўку для збору даных. Рэсурс падлучаны да Нацыянальнай сістэмы маніторынгу наваПадведзены вынікі XIII Міжнароднай навуковай канферэнцыі кольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. Гэта цалкам афіцыйная крыніца.

На канферэнцыі таксама працавалі 4 секцыі: «Сацыяльна-экалагічныя і этыка-педагагічныя праблемы сучаснасці. Медыцынская экалогія»; «Праблемы сучаснай экалагічнай бяспекі (біяманіторынг, біяіндыкацыя, біярэабілітацыя, радыеэкалогія і радыяцыйная бяспека, экалагічны маніторынг, менеджмент і аўдыт»; «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі ў экалогіі, энергаэфектыўныя тэхналогіі)»; «Біяінфарматыка. Сучасныя падыходы і метады вывучэння біямалекул».

Правядзенне міжнародных навуковых канферэнцый у сферы экалогіі спрыяе дасягненню мэт у галіне ўстойлівага развіцця ААН.

Па словах экспертаў, устойлівае развіццё накіравана на задавальненне запатрабаванняў цяперашніх і будучых пакаленняў. Перш за ўсё гэта запатрабаванне ў прыродных рэсурсах. Калі мы хочам, каб у нашых дзяцей была магчымасць імі карыстацца, то павінны надаваць больш увагі ахове навакольнага асяроддзя і рацыянальнаму выкарыстанню прыродных рэсурсаў. Гэта значыць, з аднаго боку, неабходна зменшыць уздзеянне дзейнасці прамысловасці, транспарту і іншых галін гаспадаркі чалавека на прыроду, а з іншага – скараціць выкарыстанне прыродных кампанентаў ці паспрабаваць адрадзіць прыродазнаўчы кругазварот рэчываў у штучных экасістэмах. Таму з устойлівым развіццём наша дзейнасць звязана даволі цесна.

Па выніках працы канферэнцыі апублікаваны зборнік з 205 тэзісаў прадстаўленых дакладаў.

Марыя КАЗЛОВА

print

Вам таксама можа спадабацца: