 ПАДЗЯКА Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава ўручана рэктару БДУ акадэміку Сяргею Абламейку.
ПАДЗЯКА Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава ўручана рэктару БДУ акадэміку Сяргею Абламейку.
Гэтай узнагароды ён удастоены за шматгадовае супрацоўніцтва дзвюх ВНУ і значны асабісты ўнёсак ва ўмацаванне партнёрскіх адносін паміж БДУ і МДУ імя М. В. Ламаносава.
Падзяка была ўручана Абламейку 25 студзеня на Урачыстым пасяджэнні Вучонага савета МДУ, прысвечаным дню заснавання расійскага ўніверсітэта.
НОВЫЯ прызначэнні зацверджаны ў БДУ. Прарэктарам па навуковай працы стаў доктар фіз.-мат. навук Васіль Сафонаў. Пасаду дэкана факультэта філасофіі і сацыяльных навук заняў кандыдат гістарычных навук Вадзім Гігін.
Сафонаў Васіль Рыгоравіч — доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар. Нарадзіўся ў 1965 годзе ў Гомельскай вобласці. Скончыў у 1991 годзе матэматычны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны. З 1993 па 1996 навучаўся ў аспірантуры на кафедры алгебры і геаметрыі матэматычнага факультэта гэтай жа ВНУ.
З 1997 па 2006 працаваў начальнікам навукова-даследчага сектара ГГУ ім. Ф.Скарыны. З 2006 года працаваў у пасады намесніка начальніка ўпраўлення навукі і інавацыйнай дзейнасці Міністэрства адукацыі, а з мая 2008 года ўзначальваў дадзенае структурнае падраздзяленне гэтага ж ведамства.
У 2008 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму “Алгебра татальна насычаных фармацый канчатковых груп” па спецыяльнасці “матэматычная логіка, алгебра і тэорыя лікаў”.
Навуковыя інтарэсы, датычацца пытанняў тэорыі груп і яе прыкладанняў, тэорыі класаў груп і іншых алгебраічных сістэм, алгебры, геаметрыі, тэорыі графаў.
 Гігін Вадзім Францавіч — беларускі гісторык, палітолаг і публіцыст. Нарадзіўся ў 1977 годзе ў Мінску. Кандыдат гістарычных навук, галоўны рэдактар грамадска-палітычнага і навукова-папулярнага часопіса “Беларуская думка”.
Скончыў гістарычны факультэт БДУ, аспірантуру РІВШ БДУ. Абіраўся сакратаром Мінскага гарадскога камітэта “Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі”, а з 2006 года з’яўляўся яго кіраўніком.
У наш час з’яўляецца галоўным рэдактарам штомесячнага грамадска-палітычнага і навукова-папулярнага часопіса “Беларуская думка”, заснавальнікам якога з’яўляецца Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
З 2001 года займаецца выкладчыцкай дзейнасцю. Працаваў на пасадзе дацэнта ў Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь, Камандна-інжынерным інстытуце МНС Рэспублікі Беларусь, Беларускім дзяржаўным універсітэце і Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Стваральнік некалькіх тэлевізійных праграм, фільмаў, аўтар сцэнарыяў.
З’яўляецца аўтарам дзясяткаў навуковых публікацый па гісторыі.
 ГАНАРОВАГА звання “Заслужаны работнік БДУ” ўдастоены: прафесары хімічнага факультэта Таццяна Вараб’ёва і Ігар Шымановіч; загадчык НДЛ біялагічнага факультэта Уладзімір Касцюк; намеснік дэкана ФРКТ Алег Людчык; загадчык лабараторыі РУП “Унітэхпрам БДУ” Ігар Манічаў; дацэнт ФПМІ Генадзь Матвееў; загадчык лабараторыі НДІ ПФП імя А.Н. Сеўчанкі Міхаіл Самцоў; дацэнт фізічнага факультэта Анатоль Сакольскі; дацэнт ММФ Валерый Супрун; галоўны навуковы супрацоўнік фізічнага факультэта Аляксей Чалядзінскі.

Званне “Заслужаны работнік БДУ” прысвойваецца за шматгадовую добрасумленную працу і вялікі асабісты ўнёсак у развіццё ўніверсітэта.
 СТЫПЕНДЫІ Прэзідэнта Беларусі на 2016 год прызначаны 7 аспірантам БДУ. У іх ліку: Вольга Кабанава (фізічны факультэт); Алеся Кузьмірава (Інстытут журналістыкі); Максім Махавікоў (ФРКТ); Ірына Рушнова (фізічны факультэт); Марыя Чарняўская (біялагічны факультэт); Алег Шахно (хімічны факультэт); Дзіна Шпарун (эканамічны факультэт).

 БДУ ПРЫНЯУ удзел у 14 Міжнароднай спецыялізаванай выставе адукацыйных паслуг “Адукацыя і кар’ера”. Яна прайшла з 11 па 13 лютага ў Рэспубліканскім Палацы спорту.
БДУ ПРЫНЯУ удзел у 14 Міжнароднай спецыялізаванай выставе адукацыйных паслуг “Адукацыя і кар’ера”. Яна прайшла з 11 па 13 лютага ў Рэспубліканскім Палацы спорту.
На стэндзе БДУ будзе размешчана поўная інфармацыя пра адукацыйную дзейнасць ВНУ: факультэты і інстытуты, спецыяльнасці і спецыялізацыі, правілы прыёму, кошты платнага навучання. Акрамя таго, экспазіцыя распавядзе пра магчымасці кар’ернага росту, перападрыхтоўку і пра курсы павышэння кваліфікацыі. Не застануцца без увагі і абітурыенты цяперашняга года. Высокапрафесійныя супрацоўнікі БДУ акажуць кансультацыйную дапамогу ў выбары будучай прафесіі. Сёлета ў выставе прыме ўдзел таксама Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ.
Галоўная мэта выставы — зарыентаваць выпускнікоў школ у выбары будучай прафесіі, максімальна пазнаёміць з усім спектрам адукацыйных паслуг у Беларусі і іншых краінах.
На выставе 2016 года была прадстаўлена ўвесь “галіновы” ланцужок: дзіцячы сад — школа — каледж — ВНУ.
Паводле інфармацыі прэс-службы БДУ