Цырымонія падпісання адбылася ў рамках міжнароднай канферэнцыі «Універсітэцкія каштоўнасці для сённяшняга дня: цэнтральна-еўрапейскія перспектывы і праблемы», якая завяршылася 31 жніўня ў Печскім універсітэце (Венгрыя).
БДУ прадставіў прарэктар па выхаваўчай і вучэбнай рабоце Уладзімір СУВОРАЎ. У цырымоніі таксама прынялі ўдзел віцэ-прэзідэнт Вялікай хартыі ўніверсітэтаў Агнета Блат, рэктар Балонскага ўніверсітэта Франчэска Уберціні, рэктар Печскага ўніверсітэта Ёзэф Бодзіс.
 Па словах Уладзіміра Суворава, працэдура далучэння да Вялікай хартыі ўніверсітэтаў была ініцыявана БДУ яшчэ ў 2011 годзе. 4 верасня 2015 года прыйшоў ліст з пацвярджэннем, што Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт прыняты ў лік падпісантаў (signatory) Вялікай хартыі, а таксама запрашэнне для рэктара прыняць удзел у афіцыйнай працэдуры падпісання ў кастрычніку 2016 года   ў Бразіліі. Аднак летась візіт не адбыўся, у тым ліку з прычыны геаграфічнай аддаленасці месца правядзення.
Па словах Уладзіміра Суворава, працэдура далучэння да Вялікай хартыі ўніверсітэтаў была ініцыявана БДУ яшчэ ў 2011 годзе. 4 верасня 2015 года прыйшоў ліст з пацвярджэннем, што Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт прыняты ў лік падпісантаў (signatory) Вялікай хартыі, а таксама запрашэнне для рэктара прыняць удзел у афіцыйнай працэдуры падпісання ў кастрычніку 2016 года   ў Бразіліі. Аднак летась візіт не адбыўся, у тым ліку з прычыны геаграфічнай аддаленасці месца правядзення.На наступны дзень адбылася канферэнцыя на тэму ўніверсітэцкіх каштоўнасцяў для сённяшняга дня. Усе даклады, якія рабілі вядомыя навукоўцы, былі вельмі цікавыя. У прыватнасці, казалі пра тое, што адукацыя павінна нагадваць працу дырыжора з палаца, чым саліраванне аднаго артыста, пра тое, што павінна быць менш «me, me, me» тэхналогій, а больш «we, we, we» тэхналогій, пра праблемы і місіі ўніверсітэтаў у сучасных грамадствах.
Найбольш запомнілася Уладзіміру Васільевічу выказванне аднаго з лектараў, які так ахарактарызаваў задачу выкладчыка: «Engage! Support! Inspire!» – што прыкладна азначае: «Прыцягні! Падтрымай! Натхні!»
– Нярэдка выкладчыкі лічаць, што прыцягнулі студэнта і той абавязаны вучыцца, а больш важна ў адукацыйным працэсе падтрымаць і натхніць. Уменне памятаць і прытрымлівацца гэтых трох прынцыпаў у педагагічнай практыцы, на маю думку, і характарызуе прафесійную кампетэнцыю педагога, – адзначыў прарэктар БДУ.
У адным з карпусоў універсітэта я сфатаграфаваў плакат: «Перад тым, як памру…Напішы сваю мару». Што б ты хацеў зрабіць  у жыцці? Кожны на гэта пытанне адказвае па-свойму. Як мне здаецца, тут важныя не столькі адказы, колькі заклік, размешчаны  на стэндзе ўнізе і дробнымі літарамі: «Мара вялікая, пачатак заўсёды маленькі, але самае важнае пачаць адразу зараз!». 
 Простыя зразумелыя фразы, якія суправаджаюць студэнтаў. Гэта можа быць маленькі лісточак, прылеплены на сценцы: «Калі ты расплюшчыш вочы і прыгледзішся, інтарэс знойдзе цябе».
 Па словах Уладзіміра Васільевіча, у Magna Charta Universitatum Europearum зроблена спроба апісаць місію ўніверсітэтаў у сучасным грамадстве як цэнтраў фарміравання і перадачы ведаў і культурных каштоўнасцяў, сфармуляваны прынцыпы, якія пры чытанні ствараюць эмоцыю, неабходную творчаму чалавеку. Дадзены дакумент стаў нагодай для таго, каб штогод збірацца на канферэнцыі, абмяркоўваць прасоўванне па абраным шляху, праблемы, цяжкасці, абменьвацца разуменнем сучаснай сітуацыі, што вельмі важна для такой далікатнай справы, як адукацыя. Гэта вельмі важная прылада, якая дапамагае ўніверсітэтам кансалідавацца, аб’ядноўваць высілкі і ў навуковых пошуках, і ў культурных, усталёўваць сувязі, структураваць кантакты. Мы далучаемся да агульнаеўрапейскай тэндэнцыі адкрыта абмяркоўваць праблемы, якія ўзнікаюць у адукацыйным працэсе, у кіраванні адукацыяй, у працы са студэнтамі, усе аспекты дзейнасці ўніверсітэтаў і іх ролю ў фарміраванні дзяржаў і грамадства.
Па словах Уладзіміра Васільевіча, у Magna Charta Universitatum Europearum зроблена спроба апісаць місію ўніверсітэтаў у сучасным грамадстве як цэнтраў фарміравання і перадачы ведаў і культурных каштоўнасцяў, сфармуляваны прынцыпы, якія пры чытанні ствараюць эмоцыю, неабходную творчаму чалавеку. Дадзены дакумент стаў нагодай для таго, каб штогод збірацца на канферэнцыі, абмяркоўваць прасоўванне па абраным шляху, праблемы, цяжкасці, абменьвацца разуменнем сучаснай сітуацыі, што вельмі важна для такой далікатнай справы, як адукацыя. Гэта вельмі важная прылада, якая дапамагае ўніверсітэтам кансалідавацца, аб’ядноўваць высілкі і ў навуковых пошуках, і ў культурных, усталёўваць сувязі, структураваць кантакты. Мы далучаемся да агульнаеўрапейскай тэндэнцыі адкрыта абмяркоўваць праблемы, якія ўзнікаюць у адукацыйным працэсе, у кіраванні адукацыяй, у працы са студэнтамі, усе аспекты дзейнасці ўніверсітэтаў і іх ролю ў фарміраванні дзяржаў і грамадства. – Уладзімір Васільевіч, дзякуй за цікавы аповед. Што б Вы хацелі пажадаць свайму ўніверсітэту?
– Падчас візіту я пераканаўся, што Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт знаходзіцца ў трэндзе агульнаеўрапейскай адукацыйнай прасторы. Гэта ўжо другі ўніверсітэт старэйшы за 650 гадоў, які я наведаў. Але было адчуванне, што з гадамі ўніверсітэты прыгажэюць і большаюць. Я хацеў бы гэтага пажадаць і нашаму БДУ!
Таццяна БАГАМАЗАВА
Даведка
Вялікая хартыя еўрапейскіх універсітэтаў прынята ў горадзе Балоння (Італія) у 1988 г. рэктарамі еўрапейскіх універсітэтаў. Мэта дакумента – уніфікацыя адукацыйных сістэм, палітыкі развіцця еўрапейскай універсітэцкай супольнасці.
Хартыя была адкрыта для падпісання ўніверсітэтамі з нагоды 900-годдзя Балонскага ўніверсітэта. На дадзены момант яна падпісана 776 універсітэтамі з усяго свету.
Відэа:




 
																								 
																								 
																								 
																								