БДУ ў міжнароднай адукацыйнай прасторы
Акадэмічную мабільнасць у БДУ абмеркавалі з намеснікам начальніка ўпраўлення міжнародных сувязяў Уладзімірам ГАЛЫНСКІМ. Адукацыя заўсёды была стваральнай сілай, «цэментам» для выбудоўвання міжнацыянальных зносін і культурнага ўзаемадзеяння розных краін. Абмены студэнтамі і выкладчыкамі, агульныя канферэнцыі, дамовы аб партнёрстве і многае iншае дапамагае ВНУ наладзіць міжнароднае акадэмічнае супрацоўніцтва і забяспечыць экспарт адукацыйных паслуг. – Акадэмічная мабільнасць – адзін з найважнейшых складнікаў працэсаў...