Уладзімір Сувораў: “Прафсаюз – не палітычная партыя”

Такога прынцыпу прытрымліваюцца старшыня прафкама работнікаў БДУ Уладзімір СУВОРАЎ і яго намеснік Васіль АМЯЛЮСІК. Яны распавялі пра сваё бачанне ролі прафсаюзаў у жыцці ўніверсітэта. – У нашай краіне цяпер працякаюць складаныя грамадска-палітычныя працэсы, як гэта адлюстроўваецца на пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў БДУ? Амялюсік: Асноўная мэта і задача нашай арганізацыі – абарона працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў работнікаў у адносінах з...

І гэта толькі пачатак! Факультэту міжнародных адносін – 25!

Дэкан ФМА Віктар ШАДУРСКІ адкрыта распавёў, чаму папулярнасць факультэта тлумачыцца не толькі «блізкасцю да чыгуначнага вакзала». – Віктар Генадзьевіч, назавіце асноўныя вехі ў развіцці факультэта за гэтыя 25 гадоў, якія навуковыя школы тут склаліся? – 1 кастрычніка 1995 г. рэктар БДУ Фёдар Мікалаевіч Капуцкі падпісаў загад пра стварэнне ва ўніверсітэце новага падраздзялення – факультэта міжнародных адносін. Гэта падзея дала старт...

Хімія + праграмаванне? Чаму б і не! Студэнты БДУ вывучаюць дадатковыя дысцыпліны

З 2019 года ў БДУ з’явілася магчымасць вывучаць дадатковыя дысцыпліны. Летась іх наведвала каля 10 чалавек, сёлета – у два разы больш. Мы спыталі студэнтаў, чаму яны абралі менавіта гэтыя прадметы і ці складана сумяшчаць сваю вучобу з заняткамі на іншым факультэце. Яна ЦЯРЛЕЦКАЯ, 4 курс, філалагічны факуль­тэт. Дадатковыя дыс­цы­пліны: «Тэорыя пера­кладу ўсходняй мовы (кітайская мова)», «Асновы менеджменту», «Інфармацыйныя тэхналогіі...

Важныя фактары — даследчая дзейнасць і паспяховасць. Гранты Wargaming атрымалі 24 студэнта БДУ

Нядаўна сусветна вядомая кампанія Wargaming ужо ў трэці раз заахвоціла студэнтаў БДУ спецыяльнымі грантамі. Колькасць лаўрэатаў расце, як і кола факультэтаў. Мы даведаліся, на якія мэты будзе накіравана грашовая дапамога і як яе атрымаць. Падтрымаць маладыя таленты і навуку Беларусі! Ці мог больш за 20 гадоў назад студэнт фізічнага факультэта БДУ ўявіць, што стане адным з самых паспяховых прадпрымальнікаў ­Беларусі?...

«САВА» на арбіце! Як распрацоўкі навукоўцаў БДУ дапамагаюць вывучаць Зямлю з космасу

Найноўшая распрацоўка навукоўцаў аддзела аэракасмічных даследаванняў НДІ ПФП імя А. Н. Сеўчанкі БДУ «Модульны комплекс мультыспектральнай здымкі „Мультыскан“» ганаравана 19 верасня 2020 г. залатога медаля на міжнароднай выставе-кангрэсе HI-TECH’2020 у Санкт-Пецярбургу. Іншыя сістэмы дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі выкарыстоўваюцца на Міжнароднай касмічнай станцыі. Супрацоўніцтва з РКК «Энергія» Аддзел аэракасмічных даследаванняў НДІ ПФП імя А. Н. Сеўчанкі БДУ супрацоўнічае з ракетна-касмічнай карпарацыяй «Энергія»...

Як заахвоціць навукоўца? У БДУ рэалізуецца дарожная карта

317 пазіцыя – па версіі кансалтынгавага агенцтва QS, 346 – у міжнародным рэйтынгу U.S. News і не толькі. Імя БДУ даволі моцна гучыць на міжнароднай арэне. Для прасоўвання ў спісах найлепшых распрацавана спецыяльная дарожная карта. Адзін з яе галоўных пунктаў – падтрымка публікацый супрацоўнікаў у аўтарытэтных навуковых часопісах. Пра іх ролю мы пагаварылі з намеснікам начальніка ГУН – начальнікам аддзела...

Science English Club на ФПМІ кажа «Let’s Go!»

Дамагчыся прагрэсу ў англійскай мове можна, прытрымліваючыся двух правіл: першае – не саромеючыся, гаварыць па-англійску; другое – палюбіць яе. Менавіта гэтыя правілы выконваюць студэнты факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі. На першы погляд, спецыялізацыя нашага факультэта чыста тэхнічная, аднак кожны студэнт ведае, што яго паспяховая будучыня ў сферы інфармацыйных тэхналогій шмат у чым залежыць ад валодання замежнай мовай. Менавіта таму многія...


Адзіныя на ўсю краіну! Народнаму хору выкладчыкаў БДУ «Родніца» 40 гадоў

Напярэдадні юбілею ўдзельнікі хору распавялі, з якіх песень складаецца іх рэпертуар, пра філасофію калектыву і генетычны код нацыі. 40 гадоў разам Некаторых харыстаў можна лічыць старажыламі – у «Родніцы» яны амаль з самага стварэння калектыву. Напрыклад, філолаг і ­журналіст, сённяшняя стараста хору Таццяна Смольская (на першым фота), а таксама сацыёлаг Віктар Балцэвіч. Яны ў хоры з 1983 года. Хор самадзейны:...

Кітайскі дыплом для беларусаў. Сумесны інстытут БДУ–ДПУ прыме першых студэнтаў

Стварыць Сумесны інстытут Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Далянскага політэхнічнага ўніверсітэта на базе БДУ было вырашана на пасяджэнні савета. Новае адукацыйнае падраздзяленне ўжо гатовае прымаць абітурыентаў на навучанне на трох першых эксперы­ментальных спецыяльнасцях: «фізіка», «механіка і матэматычнае мадэляванне» і «сусветная эканоміка». Пра асноўныя этапы адкрыцця падраздзялення і ўмовы навучання распавёў прарэктар па вучэбнай рабоце і інтэрнацыяналі­зацыі адукацыі Канстанцін КАЗАДАЕЎ. Як адзначыў прарэктар,...

Аб’явы

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад: ЗАГАДЧЫКА КАФЕДРЫ дызайну моды. ПРАФЕСАРАЎ КАФЕДРАЎ: эканамічнай інфарматыкі; фізікі цвёрдага цела, аналітычнай хіміі. ДАЦЭНТАЎ КАФЕДРАЎ: тэорыі і практыкі перакладу; англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцей; міжнародных адносін; інавацыйнага менеджменту; эканамічнай інфарматыкі; вэб-тэхналогій і камп’ютарнага мадэлявання. СТАРШАГА ВЫКЛАДЧЫКА КАФЕДРЫ тэарэтычнай і інстытуцыя­нальнай эканомікі. ВЫКЛАДЧЫКАЎ КАФЕДРАЎ: інавацыйнага менеджменту; эканамічнай інфарматыкі. Тэрмін конкурсу – адзін месяц з...

Якія магчымасці перад намі адкрыты? Вольга Чупрыс распавяла пра інавацыі ў БДУ [+cлайды]

Да рэалізаваных інавацый ва ўніверсітэце можна аднесці ўвядзенне новых механізмаў аплаты працы ПВС, дыстанцыйны фармат у навучанні, электронныя студэнцкія білеты, сумешчаныя з аплатнай карткай, асабістыя кабінеты абітурыента, студэнта, выкладчыка. Як гэтыя новаўвядзенні змяняюць універсітэт? Што яшчэ ўключана ў планы? Пра гэта казала Вольга ЧУПРЫС, прарэктар па вучэбнай рабоце і адукацыйных інавацыях, на Савеце БДУ. Пра элементы сістэмы Універсітэт – гэта...

Оnline-конкурс “Парад Перамогі” стартуе 6 мая ў БДУ

 Мерапрыемства прысвечана святкаванню Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.Удзельнікамі могуць стаць усе ахвотныя. Спаборніцтва пройдзе на пляцоўках сацыяльнай сетцы «Укантакце». Штодня з 12.00 да 16.00 кожную гадзіну да 9 мая ўключна будуць публікавацца пытанні. За адзін дзень неабходна выканаць пяць заданняў, падзеленых на тэматычныя блокі. Першы і другі з іх датычацца гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і ўдзелу ў ёй беларускіх грамадзян....

Нашы юбіляры

05 мая Міхайлец Міхаіл Анатоль­евіч, дацэнт кафедры этналогіі, музеалогіі і гісторыі мастацтваў 06 мая Абухоўскі Юрый Максімавіч, прафесар кафедры геадэзіі і картаграфіі 07 мая Кротаў Веніямін Рыгоравіч, загадчык кафедры тэорыі функцыі 09 мая Ціханава Людміла Яфімаўна, прафесар кафедры міжнароднага менеджменту 12 мая Радзівонаў Сяргей Міхайлавіч, начальнік другога аддзела 16 мая Шчамялёва Ірына Мікала­еўна, дацэнт кафедры грамадзянскага права 17 мая Гапоненка...

Першае месца працы: пытанні пра размеркаванне

Красавік – час, калі выпускнікі ўсіх факультэтаў канчаткова даведаюцца, куды на два гады адправяцца працаваць у якасці маладых спецыялістаў. З гэтай нагоды публікуем адказы на самыя папулярныя пытанні пра размеркаванне, якія ў рамках семінара, арганізаванага прафкамам студэнтаў БДУ, далі спецыялісты Галоўнага ўпраўлення адукацыйнай дзейнасці і ўпраўлення прававой работы. – Хто падлягае размеркаванню? Размяркоўваюць выпускнікоў, якія атрымалі адукацыю на дзённай бюджэтнай...

Антрэпрыза ў БДУ: на “Бібліяночы-2019” універсітэт стаў сцэнай [+cлайды і відэа]

Міжнародная акцыя “Бібліяноч” у Мінску праходзіць ужо не першы год. Да гэтага Фундаментальная бібліятэка пераўвасабляла наведнікаў у стыляг, затым ахінала ў рамантыку кругасветных вандраванняў і гарачага лета. Тэма гэтага года – тэатр. Якія п’есы і ролі прапанавала Фундаментальная бібліятэка БДУ для наведнікаў “Бібліяночы–2019”? Тэатр шматгранны, таму кожная з сямі мінскіх бібліятэк-удзельніц абрала сваю інтэрпрэтацыю гэтай тэмы. Фундаментальная бібліятэка БДУ падрыхтавала...

Хачу вучыцца ў БДУ! Інстытут бізнесу БДУ– вядучая ўстанова ў нашай краіне ў галіне бізнес-адукацыі

Інстытут бізнесу БДУ – гэта: – больш за 40 праграм рознага ўзроўню, – мультыфарматныя навучальныя матэрыялы, – сучасная платформа анлайн-навучання. Дырэктар – доктар гістарычных навук прафесар Пётр Іванавіч БРЫГАДЗІН Адрас: г. Мінск, вул. Шпалерная, 7 Тэл. 306-00-20 Е-mail: mail@e-edu.by www.sbmt.bsu.by Структура інстытута ўключае 4 факультэты, 10 кафедраў. Адукацыйны працэс забяс­печваюць 6 прафесароў, 55 дацэнтаў. Большасць выкладчыкаў прайшла спецы­яльную падрыхтоўку ці...

Дайджэст

Беларуска-кітайскі інстытут створаны ў БДУ – БелТА, zviazda.by, sputnik.by, news.yandex.by (15.04), АНТ, edu.gov.by, news.rambler.ru, russian.news.cn (16.04). Навукоўцы БДУ распрацавалі экспрэс-спосаб вызначэння якасці насення кукурузы – БелТА, news.yandex.by (09.04), russian.news.cn, news.rambler.ru, agronews.com (10.04), produkt.by (11.04), zviazda.by (13.04). «Бацькоўскі ўніверсітэт» упер­шыню адкрылі ў БДУ – БелТА, zviazda.by, sb.by, radiomir.by, wuz.by, news.yandex.by, news.21.by (02.04), СТБ (03.04), «Народная газета» (05.04), АНТ (07.04), gztzara.by (10.04)....

Студэнты БРСМ распавялі школьнікам з Нясвіжа, чым адметная адукацыя ў БДУ [+cлайды]

Студэнты БРСМ сустрэліся са школьнікамі Нясвіжа ў межах праекта”Універсітэт – твой крок у будучыню” і распавялі, чым адметная адукацыя ў вядучай вышэйшай установе нашай краіны. 3-дзённая падзея пачалася 11 красавіка ўрачыстым адкрыццём акцыі ў рэктараце БДУ з словамі на дарагу прарэктара па выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях Івана Янушэвіча, а таксама першага сакратара Мінскай гарадской арганізацыі БРСМ Сяргея Клішэвіча. Па...