“Тэатральны куфар, БДУ–2019”: 12 яркіх спектакляў, больш за 150 артыстаў з 9 краін
Урачыстае адкрыццё XVI Міжнароднага фэсту студэнцкіх і моладзевых тэатраў адбылося 19 лістапада. Дэвіз фэсту ў гэты раз – “Парушаем раўнавагу”. Сёлета арганізатары вырашылі адысці ад традыцыйных тэатральных жанраў і падрыхтавалі для гледачоў унікальныя пластычныя пастаноўкі – на іх і робіцца акцэнт, з іх амаль на траціну складаецца праграма. У фэсце паўдзельнічаюць прафесійныя і аматарскія калектывы з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы,...