«Працоўны дзень» з Уладзімірам Арцюшэўскім: «Любімае ў маёй працы – сама праца»
У новым выпуску рубрыкі «Працоўны дзень» карэспандэнт газеты стаў «напарнікам» універсальнага спецыяліста, які ўмее расказваць пра сваю працу амаль без слоў. Заступаем на змену са слесарам-сантэхнікам, электрагазазваршчыкам комплекснай брыгады аварыйна-тэхнічнай службы Галоўнага гаспадарчага ўпраўлення БДУ Уладзімірам АРЦЮШЭЎСКІМ. Найпершая задача супрацоўнікаў брыгады аварыйна-тэхнічнай службы – лакалізацыя і ліквідацыя надзвычайных сітуацый, што ўзнікаюць у сетках водаправода, каналізацыі, цепла- і электрасетках універсітэта. У...
