Інавацыйная адукацыя, высокатэхналагічнае супрацоўніцтва: новыя дамоўленасці БДУ і Кітая

Гэта стане магчымым дзякуючы рэалізацыі беларуска-кітайскага праекта «Інстытут інавацыйнай адукацыі пад эгідай БДУ». З боку Кітая выканаўцам выступае Хайнанскі цэнтр перадавога вопыту ў сферы міжнароднай адукацыі (г. Санья). Адпаведная дамова па арганізацыі дадзенай ініцыятывы была падпісана 18 сакавіка падчас афіцыйнага візіту ў Кітай дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём. Рэктар БДУ адзначыў, што Інстытут інавацыйнай адукацыі не абмяжуецца кітайскім...

БДУ адзначыў Дзень Канстытуцыі

Напярэдадні Дня Канстытуцыі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт правёў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Галоўнаму закону краіны. Сярод іх – дыялогавыя пляцоўкі, круглыя сталы, канферэнцыі, лекцыі, конкурсы і выставы. Удзельнікамі мерапрыемстваў сталі студэнты і супрацоўнікі розных факультэтаў, інстытутаў і падраздзяленняў БДУ. Цэнтральную частку падзей склала серыя дыялогавых пляцовак з удзелам дзяржаўных дзеячаў, прадстаўнікоў органаў улады, дэпутатаў. У якасці запрошаных гасцей выступілі Старшыня Канстытуцыйнага Суда...

Нестэрэатыпны бібліятэкар

«Памераць» навуку, вырашыць тэхнічныя непаладкі рознай цяжкасці і развеяць міфы пра прафесію можа супрацоўнік Фундаментальнай бібліятэкі БДУ Ягор СКОРЫЙ, з якім карэспандэнт газеты заступае на «змену» ў сакавіку. Наш працоўны дзень пачынаецца з прагляду электроннай пошты. Туды звычайна прыходзяць дакументы для платных паслуг ці вучэбныя праграмы, літаратуру з якіх выкладчыкі ўзгадняюць з супрацоўнікамі бібліятэкі. Першая змена доўжыцца з паловы дзявятай...

Свята ў коле «Сяброў» і калег

Ва ўніверсітэце прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню жанчын. Да святкавання галоўнай сакавіцкай даты далучыліся ўсе падраздзяленні і інстытуты БДУ. Напярэдадні свята супрацоўніц і студэнтак універсітэта радавалі акцыямі, флэшмобамі, выставамі і творчымі нумарамі. 6 сакавіка ў рэктараце прайшоў традыцыйны прыём, дзе да Дня жанчын прагучалі віншаванні ад рэктара Андрэя Караля і прарэктарскага корпуса. Філалагічны факультэт упрыгожыў дзень канцэртнай праграмай і відэазваротам...

Жаночаму руху ў БДУ сёлета 25 гадоў

Дзякуючы ініцыятыве адданых супрацоўніц ВНУ, летам 1999 года была афіцыйна зарэгістравана першая жаночая арганізацыя ў БДУ. Пад нязменным дэвізам «Verbо et facto» (у перакладзе з лацінскай – «Словам і справай») актывісткі ўжо чвэрць стагоддзя прапагандуюць ідэалы сапраўдных каштоўнасцяў, раўнапраўя і справядлівасці, ствараючы спрыяльныя ўмовы для жанчын у навуковым і працоўным асяроддзі ўніверсітэта. Спецыфіка жаночай супольнасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта праяўляецца ў...

Эканамічны факультэт – мінулае і сучаснасць

Эканамічнаму факультэту – 25 гадоў. Але яго гісторыя нашмат старэйшая і сыходзіць сваімі каранямі да самага пачатку існавання БДУ. Мінулае Навучанне спецыялістаў гэтага профілю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце пачалося з моманту яго адкрыцця ў 1921 годзе. Гэта быў час станаўлення нацыянальнай акадэмічнай эканамічнай школы Беларусі. За падрыхтоўку студэнтаў адказвала аддзяленне факультэта грамадскіх навук (ФГН) універсітэта. Навучальны план зацвердзіла прадметная камісія...

Культурная разнастайнасць у БДУ

У Ліцэі БДУ адбылося свята «Дзень нацыянальных культур». Свае экспазіцыі прадставілі студэнты і магістранты з Азербайджана, Казахстана, Кітая, Турцыі, Таджыкістана, Туркменістана і Сірыі. Савет зямляцтваў распавёў пра традыцыі і звычаі гэтых краін. Унікальную культуру сваіх нацый арганізатары паказалі праз творы мастацтва, фатаграфіі, нацыянальныя стравы і традыцыйныя рамёствы. Так, студэнты з КНР здзіўлялі гасцей майстэрствам гульні ў сянці. Гэта кітайская версія...


Стартап-­школа «СІТА». Як студэнтам дапамагаюць стварыць уласны бізнес

Увосень мінулага года ў БДУ зарабіў уласны Startup Hub – цэнтр развіцця моладзевага прадпрымальніцтва нашага ўніверсітэта. Тут студэнтам дапамагаюць пачаць свой бізнес, увасабляючы ў жыццё ідэі самых смелых праектаў. З гэтай мэтай працуе стартап-школа, у якой навучаецца ўжо другі набор студэнтаў. Першыя выпускнікі стартап-школы Школа «СІТА» пачала працаваць 1 кастрычніка 2019 года. На працягу двух месяцаў вядучыя спецыялісты-практыкі ў галіне...

«Вы выратуеце шмат жыццяў!» Студэнты БДУ ствараюць для медыкаў вырабы на 3D-прынтарах

Сёння ва ўсім свеце ідзе барацьба з каранавіруснай пандэміяй, у эпіцэнтры якой апынуліся работнікі медыцынскіх устаноў. У нашай краіне разгарнуўся шырокі грамадскі і добраахвотніцкі рух па дапамозе медыкам сродкамі спецабароны, ежай і абсталяваннем. Не засталіся ўбаку студэнты і супрацоўнікі нашага ўніверсітэта. Прадстаўнікі розных моладзевых арганізацый і падраздзяленняў аказалі дабрачынную дапамогу медустановам, а на механіка-матэматычным факультэце нядаўна была арганізавана вытворчасць расходных...

Председатель Творческого союза БГУ Ангелина Федосенко: «БГУ подарил мне настоящую семью!» (+видео)

Эта улыбчивая девушка все время онлайн и фонтанирует идеями и признается, что быть руководить творческими проектами и не менее творческими людьми непросто, но так захватывающе! Ангелина убеждена: созидание присуще каждому, стоит только раскрыть его в себе. О своей философии творчества и команде она рассказала газете «Універсітэт». Девушка родом из Орши, и вот уже несколько лет наслаждается обучением в БГУ. А ведь...

Дзёрзкія, маладыя, забіўныя. Што за «студэнты» з БДУ гуляюць у чэмпіянаце Беларусі?

Надоечы пачала новы сезон Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе, і першыя туры прынеслі сюрпрызы. Сярод лідараў турніру не  «Шахцёр» ці брэсцкае і мінскае «Дынама», а «РЦАР БДУ», якому заўзятары паспелі даць мянушку «студэнты». З феноменам гэтага калектыву паспрабуем разабрацца. У звязку з БДУ У 1995 г. была заснавана каманда пад назвай «Зорка», з 1998 г. – «Зорка-ВА-БДУ». Менавіта тады...

Вакансіі

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад: ЗАГАДЧЫКА КАФЕДРЫ інаватыкі і прадпрымальніцкай дзейнасці; ДАЦЭНТАЎ КАФЕДРАЎ: археалогіі і спецыяльных гіста­рычных дысцыплін, міжнародных адносін, інфармацыйных сістэм кіравання; СТАРШЫХ ВЫКЛАДЧЫКАЎ КАФЕДРАЎ: англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў, германскіх моў, англійскага мовазнаўства, прыкладной лінгвістыкі, вылічальнай матэматыкі, тэлекамунікацый і інфармацыйных тэхналогій; ВЫКЛАДЧЫКАЎ КАФЕД­РАЎ: англійскай мовы гума­нітарных спецыяльнасцяў, англійскага мовазнаўства, кітайскай філалогіі, тэорыі і методыкі выкладання рускай...

НДЛ гідраэкалогіі працуе над прадухіленнем дэградацыі вадаёмаў Беларусі

НДЛ гідраэкалогіі біялагічнага факультэта БДУ сумесна з Інстытутам рыбнай гаспадаркі ў 2013–2015 гг. удзельнічала ў дзяржаўнай навукова-тэхнічнай праграме «Прыродакарыстанне і экалагічныя рызыкі». Сёння праходзіць укараненне вынікаў заданняў у нацыянальны парк «Нарачанскі» на плошчах 9600 гектараў водных масіваў. Загадчык НДЛ Барыс АДАМОВІЧ тлумачыць: – Мы распрацоўвалі тэхналогію вядзення рыбагаспадарчай дзейнасці на азёрах у мэтах узнаўлення і папаўнення запасаў каштоўных і прамысловых...

Практычная база для падрыхтоўкі высокакваліфікаваных кадраў новага сегмента нацыянальнай эканомікі

На кафедры біяхіміі ўдалося стварыць магутны інавацыйны навуковы цэнтр, які дзякуючы поспехам у галіне фундаментальных даследаванняў аказвае навукаёмістыя паслугі, тым самым прыцягваючы ва ўніверсітэт пазабюджэтныя сродкі. Тут навукоўцы займаюцца лекавай бяспекай Беларусі ў акрэдытаваная лабараторыя біяхіміі і фармакалогіі біялагічна актыўных рэчываў. Таксама вывучаюць унікальны шматфункцыянальны бялок груднога малака лактаферын. А яшчэ займаюцца метабалічнай інжынерыяй суспензійных культур клетак. Падрабязнасці распавёў загадчык...

Альтэрнатыва хімічным злучэнням – бясшкодныя біялагічныя прэпараты НДЛ малекулярнай генетыкі і біятэхналогій

Ужо каля 20 гадоў супрацоўнікі НДЛ малекулярнай генетыкі і біятэхналогій біялагічнага факультэта БДУ вывучаюць механізмы сінтэзу біялагічна актыўных злучэнняў – антыбіётыкаў, фітагармонаў і пігментаў у рызасферных бактэрый. Праводзяцца новыя прыярытэтныя распрацоўкі па канструяванні плазмідных вектараў для кланавання генаў у клетках рызасферных бактэрый, вывучэнні біяхімічных шляхоў сінтэзу антыбіётыкаў і антыбіётыкападобных рэчываў мікробнага паходжання і атрыманні звышпрадуцэнтаў з дапамогай генетычных і генна-інжынерных...

Дэкан біяфака: “Лічбавыя падыходы дазваляюць выявіць новыя заканамернасці ў фенатыпе”

Калектыў навукоўцаў біялагічнага факультэта пад кіраўніцтвам дэкана Вадзіма ДЗЯМІДЧЫКА распрацаваў тэхналогію феномнага аналізу драўняных раслін. Распрацоўка ажыццяўляецца ў рамках дзяржпраграмы “Навукаёмістыя тэхналогіі і тэхніка”. Працягласць – год (з магчымым падаўжэннем). Праект па феномным аналізе ідзе на кафедры клетачнай біялогіі і біяінжынерыі раслін на базе Біятэхналагічнага кластара БДУ. – Сёння феномныя тэхналогіі актыўна развіваюцца ва ўсім свеце, – распавядае Вадзім Віктаравіч....

Председатель ССКО БГУ Виталий Лучинович: «Искренность – новый тренд» (+видео)

Решать проблемы сложно? А говорить о них? Для председателя Студенческого совета по качеству образования Виталия Лучиновича они материал, с которым нужно работать, чтобы сделать мир лучше. Магистрант Виталий Лучинович очень заинтересовался темой путешествий во времени, когда еще школьником посмотрел фильм «Назад в будущее». Истфак —  идеальное место для того, чтобы окунуться в прошлое, изучать его. Как говорят преподаватели факультета, истфак дает не специальность,...

Медыкаменты НВЦ «ПраБіяТэх» вырашаюць сусветныя праблемы ў ветэрынарыі

На кафедры мікрабіялогіі ў НДЛ біятэхналогіі біялагічнага факультэта БДУ распрацоўваюць новыя тэхналогіі і прэпараты для лячэння і прафілактыкі захворванняў у сельскагаспадарчых і хатніх жывёл. Унікальныя прэпараты не маюць аналагаў. Лечаць вірусныя інфекцыі, стрэсы, станоўча ўплываюць на рэпрадуктыўныя функцыі і інш. Гэта распрацоўкі хайтэк – шостага тэхналагічнага ўкладу па прыкмеце геннай інжынерыі. Значнасць такіх прэпаратаў новага пакалення велізарная для нашай жывёлагадоўчай...