Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталля Качанава сустрэлася са студэнтамі БДУ

Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталля Качанава 16 лютага сустрэлася са студэнтамі БДУ. «Рада быць ізноў у сценах вядучай ВНУ ў краіне – БДУ. Я папрасіла, каб сёння тут прысутнічалі толькі студэнты – без выкладчыкаў, рэктара. Проста хачу з вамі пагутарыць, давяду да вас інфармацыю, якой хацела б падзяліцца. І давайце дамовімся: вы мне задаяце любыя пытанні, якія вас...

Падрыхтоўка да электаральнай кампаніі ў БДУ

Напярэдадні адзінага дня галасавання ў БДУ праходзіць нямала мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне прававой дасведчанасці супрацоўнікаў і студэнтаў. Адна з іх адбылася на вучэбна-метадычным савеце ўніверсітэта. Дакладчыкамі выступілі дэкан юрыдычнага факультэта Андрэй Шыдлоўскі, намеснік дэкана па вучэбнай рабоце і адукацыйных інавацыях Вольга Пабярэжная і намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце Віктар Сухапараў. Па словах Андрэя Шыдлоўскага, па папярэдніх падліках 40% зарэгістраваных кандыдатаў...

Электаральны дыялог

Дыялогавая пляцоўка «Выбарчы працэс у Рэспубліцы Беларусь: асноўныя стадыі і навацыі заканадаўства» прайшла 24 студзеня з удзелам намеснікаў дэканаў і куратараў навучальных груп усіх факультэтаў універсітэта. У якасці спікераў выступілі адвакат-медыятар Мінскай абласной калегіі адвакатаў Алеся Церашкова і намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце юрыдычнага факультэта Віктар Сухапараў. Эксперты расказалі пра адзіны дзень галасавання, яго новаўвядзенні, актыўную фазу падрыхтоўкі да выбарчай...

Выбарчае заканадаўства ад А да Я праз прызму практыка

ФМА БДУ стаў месцам правядзення дыялогавай пляцоўкі «Навелы ў выбарчым заканадаўстве Рэспублікі Беларусь». Запрошаным выступоўцам мерапрыемства, прымеркаванага да адзінага дня галасавання, стаў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па заканадаўстве і дзяржбудаўніцтве Сяргей Сівец. Сустрэча з выкладчыкамі і студэнтамі ўніверсітэта прайшла ў фармаце гутаркі. Удзельнікі абмеркавалі змены і дапаўненні ў выбарчы кодэкс краіны, не абышлі ўвагай аптымізацыю сістэмы выбарчых...

Партыйная школа – унікальны праект БДУ

У БДУ пачала дзейнасць «Партыйная школа», агульнарэспубліканскі адукацыйны праект Беларускай партыі «Белая Русь». Яго мэта – фарміраванне цэласнага ўяўлення пра шматпартыйную сістэму і ролю партый у дзяржаўным будаўніцтве. Цэнтральным мерапрыемствам ва ўніверсітэце сталі тыднёвыя навучальныя курсы «Парталогія», арганізаваныя напярэдадні адзінага дня галасавання. У распрацоўцы навучальнай праграмы ўдзельнічала экспертная група некалькіх факультэтаў БДУ: гістарычнага, юрыдычнага, журналістыкі, філасофіі і сацыяльных навук. Удзельнікамі...

БДУ як пляцоўка для фарміравання грамадска–палітычнай думкі

Напярэдадні адзінага дня галасавання ў БДУ прайшоў шэраг асветніцка-адукацыйных мерапрыемстваў, прысвечаных выбарчаму праву. Сустрэчы са студэнтамі і супрацоўнікамі ўніверсітэта праводзіла адміністрацыя УВА, кіраўнікі падраздзяленняў, а таксама запрошаныя госці. За гэты час выступоўцамі станавіліся старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталля Качанава, генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Андрэй Швед, кіраўнік адміністрацыі Маскоўскага раёна Таццяна Калядка, міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант міліцыі...

Калейдаскоп навукі: аспіранты БДУ адзначаны стыпендыяй Прэзідэнта

7 аспірантаў БДУ атрымалі стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У гэтым спісе даследчыкі, якія дасягнулі значных навуковых і практычных поспехаў у галіне тэхнічных, фізіка-матэматычных, палітычных, філалагічных і гістарычных навук. Аспірант механіка-матэматычнага факультэта Яўген Аўдзейчык удастоены ўзнагароды за распрацоўку мадэляў руху кропель на дыску, які круціцца, і алгарытму рашэння ўраўненняў раўнавагі абмежаваных восесіметрычных пластоў вадкасці. Ён заняўся гідрамеханікай на трэцім курсе. Гэта...


Уладзімір Сувораў абраны старшынёй Пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў БДУ

У БДУ адбылася 36 справаздачна-выбарная канферэнцыя пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў БДУ. У ёй прынялі ўдзел больш за 320 дэлегатаў. Былі агучаны даклады пра працу прафсаюзнага камітэта і рэвізійнай камісіі ППА работнікаў за перыяд з 2014 да 2019 года. Падчас канферэнцыі адбыліся выбары старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў. Кіраўніком абраны Уладзімір Сувораў, дацэнт кафедры геаметрыі, тапалогіі і методыкі выкладання матэматыкі механіка-матэматычнага...

«Зёрна в камне». Молодой поэт Александр Паршенков презентовал новый литературный сборник

21 ноября в читальном зале юридического факультета состоялась встреча с молодым поэтом, студентом исторического факультета БГУ Александром ПАРШЕНКОВЫМ. Здесь собрались его друзья, преподаватели, студенты, сотрудники библиотеки и, конечно же, члены клуба любителей художественного слова «КЛУмБа», активным участником которого он является. «Зёрна в камне» — это уже второй сборник Александра Паршенкова и его читатели, поклонники творчества, а таковые уже есть, смогли...

Паказваць сябе і свае пачуцці. У БДУ прайшоў міжуніверсітэцкі паэтычны форум

Творчыя людзі, акіян паэзіі, а таксама неверагодныя эмоцыі – гэта Міжуніверсітэцкі паэтычны форум, які прайшоў на факультэце журналістыкі БДУ ў чацвёрты раз. 26-28 лістапада форум сабраў самых крэатыўных і таленавітых студэнтаў вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў Беларусі. Сёлета на кастынгі Паэтычнага форуму прыйшло больш за 150 канкурсантаў, 28 з якіх атрымалі права прадэманстраваць сваё майстэрства ў другім туры. Студэнты праяўлялі...

Адказваем на 8 важных пытанняў пра зніжкі на навучанне

У 2019/2020 навуч. годзе ў БДУ 411 студэнтаў атрымалі зніжку на аплату навучання. Сярод іх 1 студэнт завочнай формы навучання і 5 замежных грамадзян. На пытанні пра тое, як атрымаць такое паніжэнне аплаты, нам дапамагла адказаць Алена ДАСТАНКА, начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыйнай дзейнасці. 1. Як можна атрымаць зніжку? Зніжкі даюцца студэнтам на наступных умовах: тым, хто дасягнуў высокіх паказчыкаў у...

Выбарчае права: ад вытокаў у будучыню. Выстава да выбараў

У БДУ адбылася выстава, прысвечаная галоўнай палітычнай падзеі года – выбарам дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання, якія прайшлі 17 лістапада. У бібліятэчнай зале юрыдычнага факультэта дэманстравалася больш за 200 унікальных экспанатаў, прадстаўленых музеем гісторыі БДУ і Фундаментальнай бібліятэкай. Выстава распавяла пра супрацоўнікаў універсітэта, якія працавалі ў вышэйшых органах улады ў розныя эпохі Савецкага Саюза і на сучасным этапе....

Начальнік аддзела УМС Аляксандр Рытаў распавёў пра трэнды ў навучанні бізнесменаў

БДУ прыняў удзел у міжнародным праекце «Інтэграцыя беларускай бізнес­адукацыі ў рэгіёне Балтыйскага мора, у межах якога даследавалі прафесійную дзейнасць выпускнікоў, а таксама выявілі, што і як неабходна палепшыць у падрыхтоўцы такіх спецыялістаў. Мэтай міжнароднага праекта стала вывучэнне запатрабаванняў бізнес­адукацыі ў Беларусі, каб распрацаваць перадавыя мадэлі адукацыйных праграм у галіне бізнесу і прадпрымальніцтва. Кансорцыум складаўся з БДУ, UNECON, Латвійскага ўніверсітэта, Берлінскай...

“Тэатральны куфар, БДУ–2019”: 12 яркіх спектакляў, больш за 150 артыстаў з 9 краін

Урачыстае адкрыццё XVI Міжнароднага фэсту студэнцкіх і моладзевых тэатраў адбылося 19 лістапада. Дэвіз фэсту ў гэты раз – “Парушаем раўнавагу”. Сёлета арганізатары вырашылі адысці ад традыцыйных тэатральных жанраў і падрыхтавалі для гледачоў унікальныя пластычныя пастаноўкі – на іх і робіцца акцэнт, з іх амаль на траціну складаецца праграма. У фэсце паўдзельнічаюць прафесійныя і аматарскія калектывы з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы,...

Корпус Інстытута бізнеса на вул. Маскоўская адкрыўся пасля рамонту (+відэа)

У абноўленай атмасферы працаваць і вучыцца будзе камфортна, упэўнены навасельцы Інстытута бізнесу БДУ. Завяршылася мадэрнізацыя будынка плошчай 3 660 квадратных метраў па вуліцы Маскоўская, 15а. Пра тое, якія пераўтварэнні адбыліся, даведалася газета “Універсітэт”. Перад тым як перарэзаць чырвоную стужачку, на адкрыцці будынка рэктар БДУ Андрэй Кароль павіншаваў калектыў і студэнтаў інстытута з радаснай падзеяй. Самым важным вынікам праведзеных прац, вылучыў...

Ровшен Атаев: «Учиться на одни десятки реально!»

Безупречный отличник Ровшен Атаев – магистрант механико-математического факультета приехал учиться в БГУ из столицы Туркменистана. Все сессии студент сдал на десятки, в этом году он закончил обучение и поступил в магистратуру. С газетой «Университет» парень поделился рецептом успеха в учебе и рассказал, зачем нужна осознанность и последовательность. Ровшен признается: сразу понял, что высшее образование будет получать заграницей. «У нас оно не...

Студэнты і супрацоўнікі БДУ паставілі спектакль «Белы анёл Масквы»

Выступленне сарвана! Рэжысёр-пастаноўшчык у выкананні Ірыны ІВАШКА кідаецца, хапаючыся то за тэлефон, то за галаву. Спакойна, так задумана «КЛУмБай»: пачатак пастаноўкі па аднайменнай п’есе Рымы Кашурнікавай чапляе. Актывісты аб’яднання разам з супрацоўнікамі ўніверсітэта паказалі на выставе «Жыццё як дарога, поўная святла», прысвечанай княгіні Елісавеце Фёдараўне Раманавай. Выставачнай залай і імправізаванай сцэнай стаў хол паверха на хімічным факультэце. У БДУ гэта выстава праходзіць...

Ці будзе ІТ-універсітэт у БДУ? Свае меркаванні выказалі выкладчыкі і студэнты

У нашай краіне разгарнулася дыскусія пра тое, якім павінен быць новы ІТ-універсітэт, анансаваны главой дзяржавы. Кіраўніцтва БДУ прапанавала стварыць такую ўстанову на базе факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, паколькі ён дае магчымасць фундаментальнай шматпрофільнай падрыхтоўкі спецыялістаў у інавацыйна-адукацыйным асяроддзі, а таксама валодае неабходнымі кадравымі рэсурсамі. Па каментарыі мы звярнуліся да в. а. дэкана ФПМІ Таццяны СОБАЛЕВАЙ, а таксама пацікавіліся меркаваннем...