Інавацыйная адукацыя, высокатэхналагічнае супрацоўніцтва: новыя дамоўленасці БДУ і Кітая

Гэта стане магчымым дзякуючы рэалізацыі беларуска-кітайскага праекта «Інстытут інавацыйнай адукацыі пад эгідай БДУ». З боку Кітая выканаўцам выступае Хайнанскі цэнтр перадавога вопыту ў сферы міжнароднай адукацыі (г. Санья). Адпаведная дамова па арганізацыі дадзенай ініцыятывы была падпісана 18 сакавіка падчас афіцыйнага візіту ў Кітай дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём. Рэктар БДУ адзначыў, што Інстытут інавацыйнай адукацыі не абмяжуецца кітайскім...

БДУ адзначыў Дзень Канстытуцыі

Напярэдадні Дня Канстытуцыі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт правёў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Галоўнаму закону краіны. Сярод іх – дыялогавыя пляцоўкі, круглыя сталы, канферэнцыі, лекцыі, конкурсы і выставы. Удзельнікамі мерапрыемстваў сталі студэнты і супрацоўнікі розных факультэтаў, інстытутаў і падраздзяленняў БДУ. Цэнтральную частку падзей склала серыя дыялогавых пляцовак з удзелам дзяржаўных дзеячаў, прадстаўнікоў органаў улады, дэпутатаў. У якасці запрошаных гасцей выступілі Старшыня Канстытуцыйнага Суда...

Нестэрэатыпны бібліятэкар

«Памераць» навуку, вырашыць тэхнічныя непаладкі рознай цяжкасці і развеяць міфы пра прафесію можа супрацоўнік Фундаментальнай бібліятэкі БДУ Ягор СКОРЫЙ, з якім карэспандэнт газеты заступае на «змену» ў сакавіку. Наш працоўны дзень пачынаецца з прагляду электроннай пошты. Туды звычайна прыходзяць дакументы для платных паслуг ці вучэбныя праграмы, літаратуру з якіх выкладчыкі ўзгадняюць з супрацоўнікамі бібліятэкі. Першая змена доўжыцца з паловы дзявятай...

Свята ў коле «Сяброў» і калег

Ва ўніверсітэце прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню жанчын. Да святкавання галоўнай сакавіцкай даты далучыліся ўсе падраздзяленні і інстытуты БДУ. Напярэдадні свята супрацоўніц і студэнтак універсітэта радавалі акцыямі, флэшмобамі, выставамі і творчымі нумарамі. 6 сакавіка ў рэктараце прайшоў традыцыйны прыём, дзе да Дня жанчын прагучалі віншаванні ад рэктара Андрэя Караля і прарэктарскага корпуса. Філалагічны факультэт упрыгожыў дзень канцэртнай праграмай і відэазваротам...

Жаночаму руху ў БДУ сёлета 25 гадоў

Дзякуючы ініцыятыве адданых супрацоўніц ВНУ, летам 1999 года была афіцыйна зарэгістравана першая жаночая арганізацыя ў БДУ. Пад нязменным дэвізам «Verbо et facto» (у перакладзе з лацінскай – «Словам і справай») актывісткі ўжо чвэрць стагоддзя прапагандуюць ідэалы сапраўдных каштоўнасцяў, раўнапраўя і справядлівасці, ствараючы спрыяльныя ўмовы для жанчын у навуковым і працоўным асяроддзі ўніверсітэта. Спецыфіка жаночай супольнасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта праяўляецца ў...

Эканамічны факультэт – мінулае і сучаснасць

Эканамічнаму факультэту – 25 гадоў. Але яго гісторыя нашмат старэйшая і сыходзіць сваімі каранямі да самага пачатку існавання БДУ. Мінулае Навучанне спецыялістаў гэтага профілю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце пачалося з моманту яго адкрыцця ў 1921 годзе. Гэта быў час станаўлення нацыянальнай акадэмічнай эканамічнай школы Беларусі. За падрыхтоўку студэнтаў адказвала аддзяленне факультэта грамадскіх навук (ФГН) універсітэта. Навучальны план зацвердзіла прадметная камісія...

Культурная разнастайнасць у БДУ

У Ліцэі БДУ адбылося свята «Дзень нацыянальных культур». Свае экспазіцыі прадставілі студэнты і магістранты з Азербайджана, Казахстана, Кітая, Турцыі, Таджыкістана, Туркменістана і Сірыі. Савет зямляцтваў распавёў пра традыцыі і звычаі гэтых краін. Унікальную культуру сваіх нацый арганізатары паказалі праз творы мастацтва, фатаграфіі, нацыянальныя стравы і традыцыйныя рамёствы. Так, студэнты з КНР здзіўлялі гасцей майстэрствам гульні ў сянці. Гэта кітайская версія...


В режиме «домосед»: чем занимаются студенты БГУ во время дистанционного обучения?

«Как же скучно!», «Ну хоть высплюсь», «Наконец-то есть время на себя» и множество других, не похожих друг на друга мнений мы слышим и читаем в интернете ежедневно. Сегодня все понимают, что в мире непростая обстановка, и необходимо беречь себя и своё здоровье. Чтобы минимизировать риск заболевания, взволновавшего массу людей, медицинские работники в первую очередь советуют без крайней необходимости не покидать...

“Нават з самай звычайнай тэмы спрабую выціснуць штосьці незвычайнае” – студэнтка журфака БДУ Віталія Крычэўская пра свае дасягненні ў літаратуры

Віталія КРЫЧЭЎСКАЯ, студэнтка трэцяга курса факультэта журналістыкі БДУ, выйграла буйны конкурс эсэ, які арганізаваў Пскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт. Выкладчыкі факультэта журналістыкі былі здзіўлены яе выніку, але для самой Віталіі перамога не стала сюрпрызам: яна разлічвала заняць першае месца. Карэспандэнт газеты “Універсітэт” вырашыў даведацца, як ёй атрымалася выйграць конкурс, і распытаў пра яе планы ў літаратуры. Удзельнікі конкурсу павінны былі падрыхтаваць эсэ...

Нашы юбіляры

02 красавіка Скарапанава Ірына Сцяпанаўна, прафесар кафедры рускай літаратуры 03 красавіка Салькоў Анатоль Пятровіч, загадчык кафедры гісторыі паўднёвых і заходніх славян 04 красавіка Карзюк Віктар Іванавіч, прафесар кафедры матэматычнай кібернетыкі 07 красавіка Конан Павел Мікалаевіч, дацэнт кафедры тэарэтычнай і прыкладной механікі 09 красавіка Громак Валерый Іванавіч, загадчык кафедры дыферэнцыяльных ураўненняў і сістэмнага аналізу 12 красавіка Шавалдышава Алена Зігфрыдаўна, дацэнт кафедры...

Вакансіі

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад: ЗАГАДЧЫКАЎ КАФЕДРАЎ: мовазнаўства і краіназнаўства Усходу; англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцей; агульнай фізікі; тэорыі і практыкі перакладу; агульнага землязнаўства і гідраметэаралогіі; фізічнай геаграфіі свету і адукацыйных тэхналогій; квантавай радыёфізікі і оптаэлектронікі; бія- і нанамеханікі; агульнай матэматыкі і інфарматыкі. ПРАФЕСАРАЎ КАФЕДРАЎ: тэарэтычнай фізікі і астрафізікі; сацыялогіі; агульнага землязнаўства і гідраметэаралогіі; геаметрыі, тапалогіі і методыкі...

Стаць на прыступку вышэй. 8 важных пытанняў па магістратуры

Мы падрыхтавалі практычную інфармацыю пра II ступень вышэйшай адукацыі ў БДУ: якія ёсць унікальныя спецыяльнасці, якія новыя напрамкі былі адкрыты не так даўно. Як паступіць і як дыплом магістра спатрэбіцца ў будучыні? Дапамагалі разабрацца ў тэме начальнік аддзела арганізацыі і кантролю вучэбнага працэсу ГУАД Ірына ЛАТУШКА і метадыст вышэйшай катэгорыі аддзела Анжаліка КАСЦЯНЕВІЧ. 1. Якая колькасць праграм па магістратуры цяпер...

«Авантуры Пранціша Вырвіча». Аўтары новага прыгодніцкага фільма абмеркавалі яго са студэнтамі журфака БДУ

Дзіўна, але апошні раз да гістарычнай спадчыны Беларусі ў кінематографе звярталіся ажно 15 гадоў таму! Гэта быў фільм “Анастасія Слуцкая”. У лютым 2019 года быў пакладзены старт новай карціне «Авантуры Пранціша Вырвіча». Прэм’ера фільма адбылася 19 сакавіка.  Гістарычная карціна – экранізацыя гісторыка-прыгодніцкага рамана беларускай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай. Дзеянні ў кнізе разгортваюцца на беларускіх землях у XVIII стагоддзі, калі пануе шляхта....

Віктар Анішчык: «Нам патрэбныя распрацоўшчыкі новых тэхналогій, матэрыялаў, праекціроўшчыкі, а гэта выпускнікі прыродазнаўчых спецыяльнасцяў»

Фізіка – у аснове ўсяго матэрыяльнага. Менавіта гэтай галіне ведаў прысвяціў многія гады прафесар фізічнага факультэта БДУ, заслужаны дзеяч навукі Віктар АНІШЧЫК, якому 19 сакавіка споўнілася 75 гадоў. Мы пагаварылі з навукоўцам пра лёс, каштоўнасці прыродазнаўчых навук, перспектывы аднаўляльнай энергіі і пра паскораны тэмп жыцця. З біяграфіі Нарадзіўся Віктар Міхайлавіч у г. п. Наваельня Дзятлаўскага раёна (Гродзенская вобласць). Ён лічыць,...

Блестели платья, глаза и корона: как в БГУ прошел весенний конкурс грации и талантов

Будущие юристы, маркетологи, биологи, журналисты, филологи, экономисты, а в жизни просто красавицы! Десять прекрасных девушек поборолись за звание «Королева Студенчества БГУ 2020» и право отстаивать честь нашей альма-матер на минском городском этапе Республиканского межвузовского конкурса грации и таланта «Королева Студенчества 2020». Как подготавливали и провели мероприятие, с какими испытаниями столкнулись участницы и кто из девушек неожиданно для себя завоевала главный...

Ліцэйская атмасфера дапамагае заўсёды рухацца наперад. Размова з дырэктарам установы БДУ

Вось ужо 30 гадоў у Ліцэі БДУ навучаюць і выхоўваюць таленавітую і адораную моладзь. Сёння гэта ўстанова адукацыі дае профільнае навучанне, мае сучаснае абсталяванне і арыгінальныя метады выкладання. З якімі вынікамі падышоў ліцэй да круглай даты, распавёў дырэктар установы Ігар ВАРАКСА. ПАСТУПЛЕННЕ – Каб паступіць у ліцэй, трэба мець высокі ўзровень пад­рыхтоўкі, бо сярэдні конкурс складае каля 7 чалавек на...

З дакладнасцю да 100 мікра­метраў. Біямеханікі з БДУ дапамагаюць вярнуць слых

Па даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, ад зніжэння слыху пакутуюць каля 500 мільёнаў чалавек, і іх колькасць з кожным годам расце. Як беларускія навукоўцы сумесна з медыкамі распрацавалі матэматычную мадэль, з дапамогай якой праводзяцца аперацыі па паляпшэнні слыху, распавёў дэкан механіка-­матэматычнага факультэта БДУ доктар фіз.­мат. навук Сяргей БАСЯКОЎ. Нюансы тымпанапластыкі Нядаўна Сяргей Міхайлавіч атрымаў грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2020...

ДРМ, альбо Як ператварыць адзін дзень у год

Дзень роднай мовы – добрая магчымасць сумясціць прыемнае з карысным. Студэнты факультэта журналістыкі 21 лютага не толькі акунуліся ў беларускую культуру, але і правялі цікавыя гульні, заняткі перакладу і сустрэчу з дацэнтамі, якія чыталі свае вершы. Усё пачынаецца з роднага слова. Раніцай ужо на ўваходзе студэнтаў добразычліва сустракалі цукеркамі з прадказаннямі. На “Ладзе жыцця” можна было пачуць містычныя гісторыі ў...