Дыялог без межаў: БДУ ўмацоўвае супрацоўніцтва з кітайскімі ВНУ

Дэлегацыя на чале з рэктарам БДУ Андрэем Каралём наведала Кітай з афіцыйным візітам. Яго вынікам стала падпісанне шэрагу дакументаў аб супрацоўніцтве нашага ўніверсітэта з ВНУ КНР, а таксама пашырэнне сувязяў паміж БДУ і членамі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (УШАС). У прыватнасці, гэтаму паспрыяў удзел рэктара БДУ ў Форуме рэктараў «Sub-Forums of the World-Class University (Presidents Forum)». Тут кіраўнік беларускай ВНУ прадставіў...

Таццяна Сідарава: «Пасля лекцый студэнтам павінна хацецца жыць»

2026 год абвешчаны ў Беларусі Годам беларускай жанчыны – часам, калі асабліва важна казаць пра тых, хто сваёй працай, талентам і адданасцю справе фарміруе будучыню краіны. У Беларускім дзяржаўным універсітэце такіх жанчын нямала. Адна з іх – загадчыца кафедры рускай літаратуры філалагічнага факультэта Таццяна Сідарава.  Літаратура як пакліканне Часам выбар прафесіі здаецца выпадковым, але потым разумееш: ён быў прадвызначаны. Таццяна...

Гарызонты інтэграцыі: БДУ пашырае адукацыйную прастору з Кітаем

Падчас афіцыйнага візіту ў Кітай дэлегацыі вядучай беларускай ВНУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём быў падпісаны шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж БДУ і кітайскімі ўніверсітэтамі. Першы дакумент прадугледжвае ўзаемадзеянне з Харбінскім педагагічным універсітэтам у галіне адукацыі і навукі. У прыватнасці, гаворка ідзе пра абмен студэнтамі і выкладчыкамі, адукацыйнымі методыкамі і навучальнымі матэрыяламі; сумесныя навуковыя публікацыі; арганізацыю семінараў, лекцый і...

Новы фізкультурна-аздараўленчы комплекс адкрыўся ў БДУ

Развіццё спартыўнай інфраструктуры ў Мінску набывае ўсё большыя маштабы, і фокус увагі заканамерна перамяшчаецца на студэнцкае асяроддзе. Адкрыццё спартыўнага комплексу ў галоўнай ВНУ краіны – сведчанне сістэмнага падыходу, дзе запыт моладзі на здаровы лад жыцця сустракае рэальнае ўвасабленне ў новых, тэхналагічных прасторах.   Адкрыццё новага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта стала знакавай падзеяй не толькі для ВНУ, але і для...

Новая лабараторыя для біялагічнага факультэта БДУ: поўны цыкл даследаванняў бялку на адной пляцоўцы

На біялагічным факультэце БДУ адкрылася ўнікальная лабараторыя структурнай і функцыянальнай біялогіі бялку – першая ў краіне комплексная пляцоўка, якая дазваляе праводзіць поўны цыкл даследаванняў бялковых малекул. Новае падраздзяленне заклікана злучыць адукацыйны працэс з перадавой навукай і рэальнай вытворчасцю. Лабараторыя аснашчана інавацыйным абсталяваннем, якое дазволіць студэнтам і навукоўцам не толькі атрымліваць і аналізаваць бялкі, але і дэталёва вывучаць іх структуру, дынаміку...

Рэктар БДУ Андрэй Кароль пра перспектыўныя напрамкі ўніверсітэцкай навукі

Андрэй Дзмітрыевіч, пра якія прыярытэты і дасягненні ўніверсітэцкай навукі мы можам гаварыць сёння? Універсітэт уносіць значны ўклад у развіццё айчыннай і сусветнай навуковай думкі, у сваёй дзейнасці абапіраецца на запыты часу і патрэбы эканомікі Беларусі. Навукоўцы ВНУ праводзяць даследаванні па ўсіх прыярытэтных і стратэгічна значных напрамках – ад лічбавых і касмічных тэхналогій да сельскай гаспадаркі, медыцыны і забеспячэння гуманітарнай бяспекі...

Рэктар БДУ Андрэй Кароль: Усебеларускі народны сход – унікальны інструмент сапраўднай дэмакратыі

Адной з галоўных палітычных падзей года стане пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу. Яго дэлегат, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, прафесар Андрэй Кароль падзяліўся з карэспандэнтам БелТА сваімі чаканнямі ад будучай падзеі, акцэнтаваў увагу на асаблівай місіі УНС, яго значэнні для ўмацавання самабытнасці і захавання краіны, а таксама расказаў пра ўключанасць моладзі ў палітычны парадак дня і ініцыятывы БДУ. Андрэй Дзмітрыевіч, УНС...


Люстэрка беларускага турызму

Нядаўна кафедра міжнароднага турызму на факультэце міжнародных адносін БДУ адзначыла сваё 25-годдзе! Гэта падзея стала падставай не толькі для віншаванняў, але і для абмеркавання перспектыў развіцця турыстычнага бізнесу ў Беларусі. Менавіта выпускнікі міжнароднага турызму ўплываюць на працу гэтай сферы. За навучаннем кожнага з іх назіраў нязменны загадчык кафедры Леанід Міхайлавіч Гайдукевіч. Ён падзяліўся з нашай рэдакцыяй, як развівалася кафедра на...

З ліфтам за панібрата: працоўны дзень з ліфцёрам галоўнага корпуса БДУ

Для сучаснага свету, дзе ўсё хутка змяняецца, ліфцёр у пэўнай ступені экзатычная прафесія. Бясспрэчна, яна далёка не маладая, але, калі спытаць, чым займаюцца такія спецыялісты, мала хто дакладна пералічыць іх абавязкі. Таму наш карэспандэнт разам з ліфцёрам галоўнага корпуса БДУ Кацярынай ЛЯБОШКІНАЙ даведалася больш пра гэту прафесію. Штурвал не толькі на караблі Ліфцёры прыходзяць ва ўніверсітэт а восьмай гадзіне раніцы....

Сіла навукі, або Як нашы навукоўцы выратавалі вярблюда з Эміратаў

Загадчык навукова-даследчай лабараторыі біятэхналогіі кафедры мікрабіялогіі Максім Патаповіч ужо шмат гадоў працуе над ветэрынарнымі прэпаратамі, аналагаў якіх у свеце няма. З іх дапамогай можна змагацца са шматлікімі віруснымі і інфекцыйнымі захворваннямі ў жывёл. Пры гэтым тэрміны лячэння скарачаюцца ўдвая, зніжаецца смяротнасць пагалоўя, павялічваецца прыбаўка маладняку, а малако і мяса не адбракоўваюцца. Як працуюць унікальныя лекі? Лінейка прэпаратаў створана для розных...

Людзі – галоўная матывацыя

Студэнтка чацвёртага курса факультэта журналістыкі спецыяльнасці «інфармацыя і камунікацыя» Валерыя Нікіфарава пра выступленні ў аркестры, працу кіраўніком прэсы ў Савеце старастаў БДУ і свой шлях да атрымання чырвонага дыплома. Пачала Лера сваім расповедам пра навучанне ў музычнай школе: – Іграла я на фартэпіяна і рабіла гэта лепш за ўсіх! Два гады выступала ў аркестры, а акрамя таго яшчэ і паўдзельнічала...

«БДУ не проста ўніверсітэт. Гэта гісторыя, будучыня краіны»

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што імпульс гэтаму мерапрыемству быў дадзены самім рэктарам, менавіта з яго падачы было прынята рашэнне сабрацца на нараду. «Хоць тэма вельмі працоўная. Адразу скажу, што нават з прысутных тут у першым шэрагу не ўсе былі за тое, каб я прыехаў сюды і правёў гэту сустрэчу. Паколькі дадзенае мера­прыемства будзе звязана і з абмеркаваннем, я спадзяюся, некаторых персаналій....

Хутчэй, вышэй, мацней: БДУ на ІІ гульнях краін СНД

10 дзён спаборніцтваў, 20 відаў спор­ту, 11 гарадоў, 22 краіны-ўдзельніцы, 246 камплектаў медалёў, 673 спартсмены на­цыянальнай зборнай. Усё гэта пра най­буйнейшае спартыўнае мерапрыемства гэтага лета – ІІ Гульні краін СНД. Мерапрыемства праходзіла з 4 па 14 жніў­ня ў адкрытым фармаце. Гэта значыць, што да яго маглі далучыцца краіны, што не ўваходзяць у СНД. Дарэчы, такім правам скарыста­ліся 13 дзяржаў. Даведка:...

Аб’явы ў газеце №9(2274) ад 26 верасня 2023 года

Інфармацыя пра конкурс апублікавана на ст.8 у выпуску газеты «Універсітэт» №9(2274) ад 26 верасня 2023 года (калі ласка, пераходзьце па спасылцы, каб чытаць газету ў электронным выглядзе).