Больш за 50 лялек з 47 краін будуць прадстаўленыя 4 сакавіка на выставе “Жанчыны свету ў нацыянальнай вопратцы” ў БДУ
Яна пройдзе ў Музеі гісторыі БДУ (пр. Незалежнасці, 4). Пачатак у 14.00. Прысвечаная яна Дню жанчын. У цырымоніі адкрыцця прымуць удзел кіраўніцтва ВНУ, факультэтаў, супрацоўнікі і студэнты, а таксама старшыня саюза жанчын БДУ Ірына Казакова, кіраўнік інфармацыйнага цэнтра японскай культуры Мінска Тацумі Масака. У экспазіцыю ўвойдуць экспанаты, сабраныя з асабістых калекцый супрацоўніц БДУ, а таксама прадстаўленыя цэнтрам японскай культуры Мінска....