Плён навуковых калабарацый
У НДІ ядзерных праблем БДУ працуе шмат навукоўцаў з сусветным аўтарытэтам. Адна з іх кандыдат фіз.-мат. навук Паліна КУЖЫР, загадчык лабараторыі нанаэлектрамагнетызму. Яна распавяла нам пра поспехі і перспектывы лабараторыі, як сумяшчаць навуку і асабістае жыццё і чаму яна вырашыла прысвяціць сябе менавіта фізіцы. – Паліна Паўлаўна, па дадзеных Google Scholar, Вы з’яўляецеся адным з самых цытуемых навукоўцаў БДУ, як...