Таццяна Сідарава: «Пасля лекцый студэнтам павінна хацецца жыць»

2026 год абвешчаны ў Беларусі Годам беларускай жанчыны – часам, калі асабліва важна казаць пра тых, хто сваёй працай, талентам і адданасцю справе фарміруе будучыню краіны. У Беларускім дзяржаўным універсітэце такіх жанчын нямала. Адна з іх – загадчыца кафедры рускай літаратуры філалагічнага факультэта Таццяна Сідарава.  Літаратура як пакліканне Часам выбар прафесіі здаецца выпадковым, але потым разумееш: ён быў прадвызначаны. Таццяна...

Гарызонты інтэграцыі: БДУ пашырае адукацыйную прастору з Кітаем

Падчас афіцыйнага візіту ў Кітай дэлегацыі вядучай беларускай ВНУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём быў падпісаны шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж БДУ і кітайскімі ўніверсітэтамі. Першы дакумент прадугледжвае ўзаемадзеянне з Харбінскім педагагічным універсітэтам у галіне адукацыі і навукі. У прыватнасці, гаворка ідзе пра абмен студэнтамі і выкладчыкамі, адукацыйнымі методыкамі і навучальнымі матэрыяламі; сумесныя навуковыя публікацыі; арганізацыю семінараў, лекцый і...

Новы фізкультурна-аздараўленчы комплекс адкрыўся ў БДУ

Развіццё спартыўнай інфраструктуры ў Мінску набывае ўсё большыя маштабы, і фокус увагі заканамерна перамяшчаецца на студэнцкае асяроддзе. Адкрыццё спартыўнага комплексу ў галоўнай ВНУ краіны – сведчанне сістэмнага падыходу, дзе запыт моладзі на здаровы лад жыцця сустракае рэальнае ўвасабленне ў новых, тэхналагічных прасторах.   Адкрыццё новага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта стала знакавай падзеяй не толькі для ВНУ, але і для...

Новая лабараторыя для біялагічнага факультэта БДУ: поўны цыкл даследаванняў бялку на адной пляцоўцы

На біялагічным факультэце БДУ адкрылася ўнікальная лабараторыя структурнай і функцыянальнай біялогіі бялку – першая ў краіне комплексная пляцоўка, якая дазваляе праводзіць поўны цыкл даследаванняў бялковых малекул. Новае падраздзяленне заклікана злучыць адукацыйны працэс з перадавой навукай і рэальнай вытворчасцю. Лабараторыя аснашчана інавацыйным абсталяваннем, якое дазволіць студэнтам і навукоўцам не толькі атрымліваць і аналізаваць бялкі, але і дэталёва вывучаць іх структуру, дынаміку...

Рэктар БДУ Андрэй Кароль пра перспектыўныя напрамкі ўніверсітэцкай навукі

Андрэй Дзмітрыевіч, пра якія прыярытэты і дасягненні ўніверсітэцкай навукі мы можам гаварыць сёння? Універсітэт уносіць значны ўклад у развіццё айчыннай і сусветнай навуковай думкі, у сваёй дзейнасці абапіраецца на запыты часу і патрэбы эканомікі Беларусі. Навукоўцы ВНУ праводзяць даследаванні па ўсіх прыярытэтных і стратэгічна значных напрамках – ад лічбавых і касмічных тэхналогій да сельскай гаспадаркі, медыцыны і забеспячэння гуманітарнай бяспекі...

Рэктар БДУ Андрэй Кароль: Усебеларускі народны сход – унікальны інструмент сапраўднай дэмакратыі

Адной з галоўных палітычных падзей года стане пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу. Яго дэлегат, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, прафесар Андрэй Кароль падзяліўся з карэспандэнтам БелТА сваімі чаканнямі ад будучай падзеі, акцэнтаваў увагу на асаблівай місіі УНС, яго значэнні для ўмацавання самабытнасці і захавання краіны, а таксама расказаў пра ўключанасць моладзі ў палітычны парадак дня і ініцыятывы БДУ. Андрэй Дзмітрыевіч, УНС...

Welcome Week BSU: Лёгкі старт для замежных студэнтаў

Праект для замежных студэнтаў Welcome Week BSU адбыўся ў БДУ. Каля 50 навучэнцаў прынялі ўдзел у мерапрыемстве. Арганізатарамі выступілі ўпраўленне па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце і савет зямляцтваў ВНУ. Яшчэ ў 2021 годзе рэалізацыя ідэі праходзіла ў тэставым рэжыме, а сёння адзначыла пяцігадовы юбілей. Welcome Week не проста мерапрыемства, а цэлая філасофія адаптацыі, сяброўства і ўзаемаразумення паміж студэнтамі з розных...


Казка на «Кубку першакурсніка – 2024»

Штогод БРСМ высвятляе ў першакурснікаў, які факультэт самы разумны, хуткі і крэатыўны. У суботу 5 кастрычніка за кубак змагаліся 15 каманд. Тэмай конкурсу і творчых выступленняў сталі казкі і міфы. У тую раніцу на пляцоўцы аграгарадка Шчомысліца чулі музыку, крычалкі і нават бой барабанаў. На адной паляне сустракаліся персанажы з самых розных казак і мультфільмаў. Да сваіх ідэй студэнты падышлі...

Ствараем будучыню разам

У БДУ адбыўся Форум студэнцкіх ініцыятыў. Ён накіраваны на дапамогу студэнтам з адаптацыяй ва ўніверсітэце, стварэнне ўмоў для рэалізацыі іх патэнцыялу і знаёмства са студэнцкімі арганізацыямі. На гэтым мерапрыемстве паўдзельнічалі больш за 140 першакурснікаў, якія прапанавалі свае самыя смелыя ідэі. Праграма форуму ўключала тэарэтычную і практычную часткі. У першы дзень студэнты пазнаёміліся і падзяліліся на каманды па жаданых кірунках. Пазней...

На добрую справу

У БДУ прайшлі Дні донара: 11 і 12 кастрычніка спецыялісты РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій прымалі кроў у студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэта. Для тых, каму ўжо даводзілася быць донарам крыві, працэдуры, якія праходзілі на механіка-матэматычным факультэце, будуць добра знаёмымі. Спачатку праверка медыцынскіх дакументаў, потым агляд урача-тэрапеўта, атрыманне абавязковага пайка і толькі пасля гэтага здача крыві. Але тым, хто прыйшоў упершыню,...

Падрыхтоўка – гэта доўгі шлях, у канцы якога няма гарантый станоўчага выніку, але ёсць мэта – перамагчы: выкладчыкі ФГГ БДУ пра выхаванне алімпіяднікаў рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўню

  За лета беларускія школьнікі наведалі дзве геалагічныя і тры міжнародныя геаграфічныя алімпіяды, дзе паказалі найвышэйшыя вынікі за ўсю гісторыю ўдзелу беларускіх зборных. Кіраўнікамі каманд традыцыйна выступілі выкладчыкі факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ. Пра тое, як сёння падрыхтаваць паспяховага алімпіядніка, пагутарылі з дэканам факультэта Аленай Кальмаковай і намеснікам дэкана па вучэбнай рабоце і адукацыйных інавацыях Наталляй Пісарчук. «У звязцы “школа...

Аб’явы ў газеце №9 (2287) ад 30 верасня 2024 года

Інфармацыя пра конкурс апублікавана на ст.8 у выпуску газеты «Універсітэт» №9 (2287) ад 30 верасня 2024 года (калі ласка, пераходзьце па спасылцы, каб чытаць газету ў электронным выглядзе).

Шахматнае серабро з Уладзівастока

Зборная БДУ заваявала сярэбраны медаль па хуткіх шахматах на I Ìіжнародных моладзевых студэнцкіх летніх гульнях «Ìаладосць Прымор’я», якія прайшлі ў расійскім Уладзівастоку. За перамогу змагаліся пяць каманд. Кожная з іх сыграла па чатыры матчы. Беларуская зборная, якую прадстаўлялі другакурснікі ФПМІ Раман Архіпаў (ФПМІ), Аляксандр Алішэвіч (юрфак), Арцём Сіняўскі (ФРКТ) і студэнты 3 курса Наталля Мельнікава (ФРКТ) і Міхаіл Каспяровіч (хімфак),...

«Я перапоўнена ўражаннямі»: студэнтка ФСК пра навучанне па абмене

У другім семестры мінулага навучальнага года трэцякурсніца ФСК БДУ Анастасія Канавалава праходзіла навучанне ў Вышэйшай школе камунікацый і крэатыўных індустрый Балтыйскага федэральнага ўніверсітэта імя І. Канта (Калінінград, Расія). Спыталі ў дзяўчыны пра гэты вопыт. На вясенні семестр на стажыроўку ў БДУ прыехалі і чатыры студэнты БФУ імя І. Канта. Будучыя хімікі Ірына Лаўрэнцьева, Гор Тамазян і Лізавета Лісічкіна змаглі папрацаваць...

Аб’явы ў газеце №8 (2286) ад 21 жнiўня 2024 года

Інфармацыя пра конкурс апублікавана на ст.8 у выпуску газеты «Універсітэт» №8 (2286) ад 21 жниўня 2024 года (калі ласка, пераходзьце па спасылцы, каб чытаць газету ў электронным выглядзе).

Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...