Таццяна Сідарава: «Пасля лекцый студэнтам павінна хацецца жыць»

2026 год абвешчаны ў Беларусі Годам беларускай жанчыны – часам, калі асабліва важна казаць пра тых, хто сваёй працай, талентам і адданасцю справе фарміруе будучыню краіны. У Беларускім дзяржаўным універсітэце такіх жанчын нямала. Адна з іх – загадчыца кафедры рускай літаратуры філалагічнага факультэта Таццяна Сідарава.  Літаратура як пакліканне Часам выбар прафесіі здаецца выпадковым, але потым разумееш: ён быў прадвызначаны. Таццяна...

Гарызонты інтэграцыі: БДУ пашырае адукацыйную прастору з Кітаем

Падчас афіцыйнага візіту ў Кітай дэлегацыі вядучай беларускай ВНУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём быў падпісаны шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж БДУ і кітайскімі ўніверсітэтамі. Першы дакумент прадугледжвае ўзаемадзеянне з Харбінскім педагагічным універсітэтам у галіне адукацыі і навукі. У прыватнасці, гаворка ідзе пра абмен студэнтамі і выкладчыкамі, адукацыйнымі методыкамі і навучальнымі матэрыяламі; сумесныя навуковыя публікацыі; арганізацыю семінараў, лекцый і...

Новы фізкультурна-аздараўленчы комплекс адкрыўся ў БДУ

Развіццё спартыўнай інфраструктуры ў Мінску набывае ўсё большыя маштабы, і фокус увагі заканамерна перамяшчаецца на студэнцкае асяроддзе. Адкрыццё спартыўнага комплексу ў галоўнай ВНУ краіны – сведчанне сістэмнага падыходу, дзе запыт моладзі на здаровы лад жыцця сустракае рэальнае ўвасабленне ў новых, тэхналагічных прасторах.   Адкрыццё новага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта стала знакавай падзеяй не толькі для ВНУ, але і для...

Новая лабараторыя для біялагічнага факультэта БДУ: поўны цыкл даследаванняў бялку на адной пляцоўцы

На біялагічным факультэце БДУ адкрылася ўнікальная лабараторыя структурнай і функцыянальнай біялогіі бялку – першая ў краіне комплексная пляцоўка, якая дазваляе праводзіць поўны цыкл даследаванняў бялковых малекул. Новае падраздзяленне заклікана злучыць адукацыйны працэс з перадавой навукай і рэальнай вытворчасцю. Лабараторыя аснашчана інавацыйным абсталяваннем, якое дазволіць студэнтам і навукоўцам не толькі атрымліваць і аналізаваць бялкі, але і дэталёва вывучаць іх структуру, дынаміку...

Рэктар БДУ Андрэй Кароль пра перспектыўныя напрамкі ўніверсітэцкай навукі

Андрэй Дзмітрыевіч, пра якія прыярытэты і дасягненні ўніверсітэцкай навукі мы можам гаварыць сёння? Універсітэт уносіць значны ўклад у развіццё айчыннай і сусветнай навуковай думкі, у сваёй дзейнасці абапіраецца на запыты часу і патрэбы эканомікі Беларусі. Навукоўцы ВНУ праводзяць даследаванні па ўсіх прыярытэтных і стратэгічна значных напрамках – ад лічбавых і касмічных тэхналогій да сельскай гаспадаркі, медыцыны і забеспячэння гуманітарнай бяспекі...

Рэктар БДУ Андрэй Кароль: Усебеларускі народны сход – унікальны інструмент сапраўднай дэмакратыі

Адной з галоўных палітычных падзей года стане пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу. Яго дэлегат, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, прафесар Андрэй Кароль падзяліўся з карэспандэнтам БелТА сваімі чаканнямі ад будучай падзеі, акцэнтаваў увагу на асаблівай місіі УНС, яго значэнні для ўмацавання самабытнасці і захавання краіны, а таксама расказаў пра ўключанасць моладзі ў палітычны парадак дня і ініцыятывы БДУ. Андрэй Дзмітрыевіч, УНС...

Welcome Week BSU: Лёгкі старт для замежных студэнтаў

Праект для замежных студэнтаў Welcome Week BSU адбыўся ў БДУ. Каля 50 навучэнцаў прынялі ўдзел у мерапрыемстве. Арганізатарамі выступілі ўпраўленне па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце і савет зямляцтваў ВНУ. Яшчэ ў 2021 годзе рэалізацыя ідэі праходзіла ў тэставым рэжыме, а сёння адзначыла пяцігадовы юбілей. Welcome Week не проста мерапрыемства, а цэлая філасофія адаптацыі, сяброўства і ўзаемаразумення паміж студэнтамі з розных...


Дынастыя Коршукаў: 81 год з БДУ

Дынастыю Коршукаў у БДУ прадстаўляюць доктар гістарычных навук, прафесар, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, аўтары навуковых прац. Педагагічны стаж дынастыі ў БДУ на сёння складае 81 год. Коршук Уладзімір Канстанцінавіч доктар гістарычных навук, прафесар. Педагагічны стаж у БДУ – 38 гадоў. Нарадзіўся 25 жніўня 1935 г. у гарадскім пасёлку Урэчча Любанскага раёна Мінскай вобласці. У гады Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся разам...

Віктар Анішчык – гонар фізфака

Сакавік 1945-га. Ішлі апошнія месяцы Вялікай Айчыннай вайны, а ў гарадскім пасёлку Наваельня, што на захадзе Беларусі, у сям’і Анішчыкаў нарадзіўся сын Віктар, будучы навуковец-фізік, прафесар, дэкан фізічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Бацька Віктара – Міхаіл Трафімавіч – быў адным з арганізатараў нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. У 1929 годзе сакратар Слонімскага акруговага камітэта КСМЗБ, у 1934 г. – сакратар...

Несмяротны подзвіг варвары Вырвіч

Сакавік – самы лепшы час, каб успамінаць пра моцных і смелых жанчын у гісторыі нашай краіны. Многія з іх абаранялі Радзіму ў часы Вялікай Айчыннай вайны. І адной з такіх гераінь была студэнтка БДУ Варвара Вырвіч. Дзяўчына нарадзілася ў Рэчыцы. Скончыўшы школу, яна паступіла ў Адэскі політэхнічны інстытут, але атрымаць дыплом не паспела – пачалася вайна. Разам з сяброўкай Варвара...

Новы ўзровень супрацоўніцтва з усходнімі партнёрамі

Намер пашырыць супрацоўніцтва ў галіне адукацыі і навукі стаў ключавым у праграме афіцыйнага візіту ў В’етнам і Кітай дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём.  Узмацненне міжуніверсітэцкага ўзаемадзеяння, вызначэнне галін сумесных навуковых даследаванняў абмеркаваў Андрэй Кароль з калегамі В’етнамскага нацыянальнага ўніверсітэта (г. Ханой). Сёння гэта вядучы і найстарэйшы ўніверсітэт у сваёй краіне, супрацоўніцтва з якім БДУ вядзе з 2023...

«Разумнае і тонкае кіраўніцтва». Гісторыя Марыі Осіпавай

У маі будзе 80 гадоў, як адгрымелі апошнія залпы Вялікай Айчыннай вайны. Гэты юбілей – не проста дата ў календары, а сімвал адзінства, стойкасці і гераізму нашага народа, які адстаяў свабоду і незалежнасць Радзімы . У той час абаранялі краіну ўсе. Але імёны жанчын, дзякуючы якім мы сёння жывём, ведаюць нямногія. Напярэдадні Дня Перамогі ўспомнім Марыю Осіпаву – жанчыну ,...

«Навука любіць мэтанакіраваных»

  Штогод, пачынаючы з 2007 года, найлепшым аспірантам краіны прызначаюцца стыпендыі Прэзідэнта. Яны стымулююць маладых даследчыкаў у сферы навукі, спрыяюць падрыхтоўцы навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі. Стыпендыі Прэзідэнта Беларусі на 2025 год прызначаны 49 аспірантам, якія выконваюць дысертацыйныя даследаванні ва ўстановах адукацыі і навуковых арганізацыях у галіне тэхнічных, медыцынскіх, хімічных, эканамічных, педагагічных і іншых навук па актуальных і запатрабаваных для адпаведных...

Выстава навуковых дасягненняў Беларусі адбылася ў НАН Беларусі. Што прадстаўляў БДУ?

  23 студзеня ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшла выстава навуковых дасягненняў, прымеркаваная да Дня беларускай навукі. Больш за 300 распрацовак і тэхналогій у выглядзе рэальных узораў, макетаў і мадэляў, а таксама каталогаў, прэзентацый было прадстаўлена гасцям. У моладзі ў трэндзе – навука! Мэта выставы – прадэманстраваць вынікі навуковых даследаванняў, эфектыўнасць інавацыйных праграм і сувязь навукі з вытворчасцю. Немалаважную ролю...

Жыццёвы шлях Давіда Мельцэра

  16 лютага 2025 г. споўніцца 100 гадоў з дня нараджэння доктара гістарычных навук прафесара Давіда Барысавіча Мельцэра. Ён нарадзіўся ў горадзе на Прыпяці – Мазыры, які ў той час меў статус цэнтра Мазырскага раёна і Мазырскай акругі. У 1930 г. сям’я пераехала ў Мінск. Жыццёвы шлях выхадца Мазыра дзеліцца на два перыяды: савецкі і амерыканскі. Памежны пункт – выезд...

Дынастыя Саніковіч: 64 гады з БДУ

  Дынастыю Саніковіч складаюць кандыдаты навук, дацэнты, аўтары шэрагу навучальна-метадычных дапаможнікаў, удзельніца запісу тэматычных тэлевізійных праграм, аўтар алімпіядных заданняў па прадмеце. Педагагічны стаж дынастыі Саніковіч у БДУ складае 64 гады. Саніковіч Валянціна Аляксандраўна – кандыдат навук, дацэнт. Педагагічны стаж у БДУ – 40 гадоў. З 1952 па 1962 навучалася ў сярэдняй школе №1 г. Мінска. Затым паступіла на філалагічны факультэт...

Дынастыя Баброўскіх і Рашэтнікавых: 90 гадоў з БДУ

  Дынастыю Баброўскіх-Рашэтнікавых складаюць кандыдаты навук, дацэнт, старшы выкладчык, аўтары шэрагу навучальна-метадычных дапаможнікаў. Навуковы і педагагічны стаж дынастыі ў БДУ складае 90 гадоў.   Баброўская Валянціна Паўлаўна (1946–2022) – кандыдат хімічных навук, старшы навуковы супрацоўнік – з’яўлялася прадстаўніком навуковай школы хіміі цвёрдага цела і сінтэтычнай нанахіміі акадэміка В. В. Свірыдава; 39 гадоў працоўнага стажу ў БДУ. З 1954 па 1964...