За ўмацаванне духоўных каштоўнасцяў Прэзідэнт узнагародзіў ансамбль танца «Крыжачок» БДУ
Спецыяльную прэмію за значны ўклад у захаванне традыцый харэаграфічнага мастацтва і актыўны ўдзел у грамадска-культурным жыцці краіны атрымаў заслужаны аматарскі калектыў Беларусі ансамбль танца «Крыжачок» БДУ. Падчас урачыстай цырымоніі Прэзідэнт Беларусі ўручыў узнагароду мастацкаму кіраўніку Ігару Музалеўскаму і балетмайстру ансамбля Ірыне Какорынай. Нагадаем, што два гады таму «Крыжачок» святкаваў 75-гадовы юбілей. На працягу доўгай гісторыі існавання аматарскага калектыву не спыняецца...