Фалькларыстычны «вулей» БДУ

За час існавання вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору шэсць разоў мяняла месца «прапіскі» і на сёмы знайшла новы і, галоўнае, пастаянны дом. Сёння матэрыялы лабараторыі захоўваюцца ў асобных аўдыторыях новага вучэбнага корпуса БДУ на вуліцы Даўгабродскай. «Кватарант» новага ўніверсітэцкага корпуса Раўнюткія стэлажы аб’ядналі матэрыялы з пяці напрамкаў: рэгіянальнага і жанравага, аўдыя- і відэаархіваў і архіва фальклору іншых народаў свету. Таксама на...

Кнігі і падручнікі, якім амаль 300 гадоў! Якія цікавосткі мы знайшлі ў фондзе рэдкіх і каштоўных выданняў БДУ

Разам з карэспандэнтам газеты «Універсітэт» прыадчыняем скарбонку набыткаў аддзела гуманітарна-асветніцкай працы і папулярызацыі кніжных помнікаў.  Гэты аддзел вядзе сваю гісторыю з 1977 года. Да 2013 года называўся «аддзелам рэдкай і каштоўнай кнігі» і першапачаткова ствараўся для збору, захоўвання і апрацоўкі рэдкіх і каштоўных выданняў, працуючы па прынцыпе чытальнай залы. Зараз жа, акрамя ўкамплектавання і захоўвання фонду, гэтае падраздзяленне займаецца суправаджэннем...

«Ён чалавек-акіян». Пагутарылі з вучнямі юбіляра – прафесара Ходзіна

«У ім спалучаюцца выдатныя кіраўніцкія якасці, педагагічны дар і талент вучонага», «ён чалавек-акіян», які «застаецца тактоўным нават у сітуацыях, калі гэта вельмі складана»… Такімі словамі апісваюць доктара гістарычных навук, загадчыка кафедры крыніцазнаўства Сяргея Ходзіна, які 31 мая адзначыць 60-годдзе. «Хросны бацька» ў навуцы Кандыдат гістарычных навук дацэнт кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта Арцём ПРЫБАРОВІЧ ведае Сяргея Ходзіна з ліпеня 2005 года,...

Дзяржаўныя актывы пад кантролем. На эканамічным факультэце новая спецыяльнасць – «дзяржаўны аўдыт»

З наступнага навучальнага года на эканамічным факультэце БДУ з’явіцца новая спецыяльнасць «дзяржаўны аўдыт». Плануецца, што 60% месцаў будуць мэтавымі. У Рэспубліцы Беларусь цэнтральным звяном сістэмы кантролю выкарыстання дзяржаўнай маёмасці і бюджэтных сродкаў з’яўляецца Камітэт дзяржаўнага кантролю. Адкрыццё новай спецыяльнасці спрыяе нарошчванню неабходнага для эканомікі краіны кадравага запасу – спецыялістаў, здольных прафесійна ажыццяўляць кантроль­ за эфектыўным і рацыянальным выкарыстаннем бюджэтных сродкаў...

На экспертных семінарах абмеркавалі культуру лічбавых паводзін супрацоўнікаў і навучэнцаў БДУ

Для камфортнага ўзаемадзеяння з грамадствам і вырашэння прафесійных задач сучаснаму спецыялісту неабходна не толькі ўмела карыстацца інфармацыйна-камунікацыйнымі тэхналогіямі, але і ведаць правілы карэктных паводзінаў у лічбавым асяроддзі. Сёння ў БДУ існуе мноства інфармацыйных і лічбавых рэсурсаў, якімі супрацоўнікі і студэнты карыстаюцца штодня. Таму іх кампетэнтнасць у валоданні гэтымі сродкамі – «вострае пытанне» для ўніверсітэта. Экспертныя семінары аб фарміраванні ў супрацоўнікаў...

Прафесар БДУ: «Фарміраванне лічбавай культуры ў эканоміцы і грамадстве патрабуе паўнавартаснай працы ўсіх навучальных спецыялізацый»

Праблема фарміравання лічбавай культуры звязана з агульным працэсам лічбавізацыі, асабліва ў сферы эканомікі. З 2021 года на эканамічным факультэце БДУ ў эксперыментальным парадку чытаецца навучальны курс «Лічбавая культура» для першага курса спецыяльнасці «эканамічная інфарматыка». Доктар тэхнічных навук прафесар кафедры лічбавай эканомікі Барыс Мікалаевіч ПАНЬШЫН звярнуўся ў рэкдакцыю газеты з прапановай расказаць больш падрабязна супольнасці БДУ пра лічбавую эканоміку і культуру....

БДУ рыхтуецца сустракаць абітурыентаў 2023 года

План прыёму на наступны навучальны год ужо зацверджаны: стаць студэнтамі і магістрантамі вядучай ВНУ краіны змогуць каля 5 тысяч абітурыентаў. Усяго для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі дзённай бюджэтнай формы плануюць прыняць 2114 чалавек, а на завочную бюджэтную – 150. На дзённую платную форму навучання заяўлена 1574 месцы, а на завочную платную – 507. Колькасць месцаў для атрымання...


Сумесны крэатыў

У Інстытуце журналістыкі БДУ на працягу 15 гадоў ажыццяўляецца міжнародная адукацыйная праграма БДУ–Медыя-інстытут FOJO (Швецыя). З верасня 2013 г. праект, фінансаваны шведскім агенцтвам SIDA, атрымаў пралангацыю яшчэ на 3 гады. Тэматычныя семінары, якія праводзяцца на базе Інстытута журналістыкі БДУ, вельмі прадуктыўныя. На­роўні з тэарэтычнымі ведамі і рэкамендацыямі, лектары дапамагаюць удзельнікам семінараў практычна разабрацца ў тонкасцях працы журналіста. Як правіла, такім...

Злавіць імгненне

Абвешчаныя пераможцы конкурсу-выставы фота- і відэапрац «БДУ ў тваім фармаце». Гран-пры конкурсу відэаролікаў атрымала праца «БДУ – каштоўнае імгненне жыцця» чацвёртакурсніка фізічнага факультэта Канстанціна Жука. Першае месца ўзяў першакурснік факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі Антон Досаў з ролікам «Глядзіце ў студзені». На другім месцы – праца «Снег» другакурсніка Інстытута журналістыкі БДУ Паўла Астравуха, а 3-га месца ўдастоіўся відэапраект «BSU design...

Калі ў Беларусь прыйшла навука сусветнага ўзроўню

У нас юбілей, у нас свята! 18 лістапада Галоўнаму ўпраўленню навукі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта – пяцьдзясят. Сённяшні стан навукі БДУ – гэта больш за 2500 высокакваліфіка­ваных выкладчыкаў, амаль 700 навуковых супрацоўнікаў, 850 дакта­рантаў, аспірантаў і суіскальнікаў, якія агульнымі намаганнямі выконваюць больш за 1200 навуковых тэм. Ім дапамагаюць, сумяшчаючы навучанне і навуковую працу, 8500 студэнтаў. Штогод супрацоўнікі ўніверсітэта публікуюць да 200...

БДУ ў СМІ Беларусі

Канферэнцыя ААН «Выкарыстанне касмічных тэхналогій для сацыяльна-эканамічнага развіцця краін» прайшла ў БДУ – minpraud.by (10.11), БелТА, Фотанавіны БелТА, interfax.by, bdg.by, 21.by, СТБ, АНТ, БТ-1, belarus24.by, prodano.by, БелаПАН, newsfibwer.com (11.11), video-news.kz/belarrus-tv, whereminsk.by (12.11), respublika.info (13.11). Стыпендыі Нацбанка Беларусі прысуджаны студэнтам БДУ – БелТА, zn.by (12.11). Правядзенне ў БДУ кансультацый па праектах акадэмічнага абмену з еўрапейскімі ВНУ – БелаПАН (03.11), beleuroregion.by (04.11),...

Здольным думаць

Узнагароды спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў уручаныя 21 лістапада 68 студэнтам БДУ. Ва ўрачыстай цырымоніі ўзялі ўдзел першы намеснік міністра адукацыі нашай краіны Аляксандр Жук, сакратар савета фонду Юлія Пашкевіч, рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка. Нагруднымі знакамі і пасвед­чаннямі ўзнагароджаныя пераможцы XIX Міжнароднай студэнцкай алімпіяды па матэматыцы (Балгарыя, 2012) студэнты ФПМІ БДУ Аляксей...

Распрацоўкі для В’етнама

Пяць сумесных праектаў навукоўцаў БДУ і навуковых, адукацыйных арганізацый і прадпрыемстваў Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам атрымалі гранты Беларуска-в’етнамскага інавацыйна-адукацыйнага і навукова-тэхналагічнага цэнтра (БВІАНТЦ). Фінансаванне атрымаюць: — праект фізічнага факультэта і Інстытута фізікі і электронікі ВАНТ (г. Ханой) «Тапалогія структурных дэфектаў у графене» (навуковы кіраў­­нік – прафесар Мікалай Паклонскі); — праект ФПМІ і Універсітэта Бінь Зыонг (г. Хашымін) «Распра­цоўка алгарытмаў і камп’ютарных...

Мудрасць і маладосць таленту

Да 70-годдзя дацэнта кафедры беларускай мовы і літаратуры Уладзіміра Навумовіча. Імя Уладзіміра Аляксандравіча Навумовіча добра вядомае шырокай літаратурнай грамадскасці. Пісьменнік, літаратуразнавец, крытык, публіцыст, выкладчык роднай літаратуры, аўтар 9 манаграфій, вучэбных дапаможнікаў, кніг прозы, больш за 350 навуковых арты­кулаў, папулярызатар гісто­рыі, літаратуры і культуры Беларусі, шчыры руплівец на ніве сучаснай літаратурнай навукі… Падчас вучобы на аддзяленні беларускай мовы і літаратуры філ­фака...

Конкурс «БДУ ў тваім фармаце-2012»

29 лістапада ў актавай зале Інстытута журналістыкі пры вялікай колькасці творчай моладзі нашага ўніверсітэта былі падведзены вынікі студэнцкага конкурсу відэаролікаў і фатаграфій «БДУ ў тваім фармаце». Сярод фатаграфій най­леп­шымі ў намінацыі «Асобы БДУ» прызнаныя працы аўтараў Антона Шункова (1 месца, ФПМІ); Таісіі Шабуні (2 месца) і Яўгеніі Давыдкі­най (3 месца, ІБМТ). У намінацыі «Мой горад» першае месца заслу­жылі Антон Сцяшко...

Ні дня без усмешкі (Змяць граніт у складкі)

  Студэнцтва – вясёлая пара. Спраўдзіць гэту агульнавядомую ісціну дапаможа факультэцкі фальклор: анекдоты, байкі, забаўныя выказванні выкладчыкаў і «ляпсусы» студэнтаў… Анекдоты ДІКСТ Два супрацоўнікі арганізацыі, у якой студэнт праходзіць практыку, назіраюць за сваім падапечным: – Во, хоць даведаемся, як людзі працуюць… * * * Размова перад фізкультурай: – Пашка, а ты што тут робіш? Цябе ж, здаецца, выключылі… – Дык...

Паспытаем дэканаў. А ці праўда, што…

17 лістапада ўсё прагрэсіўнае студэнцтва адзначае Міжнародны дзень студэнта. Хто, як не дэканы, найбольш ведае сваіх выхаванцаў? Мы звярнуліся да некаторых кіраўнікоў з жартаўлівым пытаннем наконт стэрэатыпаў, якія датычацца таго ці іншага факультэта. Дэкану факультэта між­народных адносін Віктару ШАДУРСКАМУ: – Існуе меркаванне, што ФМА рыхтуе нявест для замежных жаніхоў, а таксама што ўсе вашы студэнты ездзяць на заняткі на інша­марках…...

Творчасць выкладчыкаў. Ганна Ліцьвінка

Гэтыя вершы былі напісаныя каля 20 гадоў таму яшчэ падчас вучобы ў БДУ і хутка пасля яе. Студэнцкае асяроддзе, юнацкія спадзевы і няпэўнасць у будычыні зрабілі вельмі ранімым успрыняцце рэчаіснасці. На дзіва ўсе моманты, што краналі душу ў той час, не страцілі сваёй надзённасці і зараз. Нездарма кажуць: творчасць — мост у вечнасць. Хацелася б перакінуць той мосцік да сённяшніх...