Студэнты года БДУ
Вызначаныя пераможцы конкурсу «Студэнт года БДУ» за навучальны перыяд 2012–2013 гг. У намінацыі «Навука» сярод студэнтаў прыродазнаўчанавуковых спецыяльнасцяў перамаглі пяцікурснікі Антон Саечнікаў (факультэт радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій) і Іван Рэзнікаў (хімічны факультэт). Сярод гуманітарыяў найлепшай названая студэнтка 4 курса Інстытута журналістыкі Вікторыя Пяткевіч. Акрамя гэтага, званне лаўрэата ў намінацыі «Навука» атрымалі пяцікурснікі Максім Гарлач (фізічны факультэт) і Віталь Круплевіч (ФМА)....