Як распазнаць інтэрнэт-і гульнявую залежнасць?
Тэрмін “інтэрнэт-залежнасць” быў прапанаваны навукоўцамі для вызначэння непераадольнага жадання і імкнення ў чалавека карыстацца інтэрнэтам. У апошні час таксама набыў папулярнасць тэрмін “паталагічнае выкарыстанне камп’ютара”, які ўжываецца ў выпадках, калі камп’ютар выкарыстоўваецца для атрымання інфармацыі, якая далёка выходзіць за межы прафесійных інтарэсаў. Ён таксама абазначае паталагічнае выкарыстанне камп’ютара для ўцягвання ў сацыяльныя ўзаемадзеянні, захопленасць зносінамі з сябрамі ў Сеціве, хваравітую...