На мехмаце БДУ робіцца вялікая навука, якая сапраўды можа зрушыць горы
Навуковая школа геамеханікі, створаная ў БДУ, добра вядомая не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. 15 вучняў Міхаіла Анатольевіча ЖУРАЎКОВА абаранілі кандыдацкія дысертацыі па гэтым напрамку і адзін – доктарскую (і яшчэ дзве доктарскія дысертацыі на падыходзе). У лабараторыі прыкладной механікі, якая дзейнічае на механіка-матэматычным факультэце БДУ, выконваецца вялікая колькасць навукова-даследчых работ у галіне геамеханікі, матэматычных...