Ад дыплома да размеркавання: як пяць выпускніц БДУ знайшлі свой шлях у прафесіі

Адны бачаць у размеркаванні гарантаванае працоўнае месца, іншыя – часовы этап жыцця. Для кагосьці гэта крок да мары, а для кагосьці – прыпынак перад новым рыўком. Пяць дзяўчат, якія скончылі БДУ, расказваюць пра свой вопыт размеркавання. Дар’я Чарняўская, наша першая гераіня, скончыла механіка-матэматычны факультэт і атрымала кваліфікацыю «Матэматык. Выкладчык матэматыкі і інфарматыкі». Практыкавацца ў прафесіі яна пачала яшчэ на другім...

Беларуска-кітайскі моладзевы форум прайшоў у БДУ

Унікальны беларуска-кітайскі моладзевы форум упершыню прайшоў у БДУ. Урачыстае адкрыццё адбылося 24 чэрвеня на базе Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку. Усяго гасцямі форуму сталі каля 200 таленавітых студэнтаў, маладых навукоўцаў і прадстаўнікоў органаў студэнцкага самакіравання. – Гэта новы крок да развіцця і ўмацавання плённага супрацоўніцтва дзвюх сяброўскіх краін, – заявіў рэктар БДУ Андрэй Кароль.    Паводле яго слоў, унікальнае мерапрыемства, арганізаванае па...

Юбілей заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага ансамбля танца «Крыжачок» БДУ: 80 гадоў на сцэне і ў сэрцы Беларусі

  Сёлета заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль танца «Крыжачок» БДУ адзначыў важную дату – 80-годдзе з дня заснавання. Сёння «Крыжачок» з’яўляецца адным з культурных брэндаў Рэспублікі Беларусь. За ўсе гады ён прайшоў доўгі і яркі шлях, аб’ехаў увесь свет і стаў неад’емнай часткай культурнага жыцця краіны. А пра тое, як прайшоў гэты важны дзень і чаму столькі танцораў выбіраюць...

Універсітэт – гэта людзі

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт стаў месцам сустрэчы не проста калег, а сапраўдных дынастый – сем’яў, чые імёны на працягу дзесяцігоддзяў непарыўна звязаны з гісторыяй і развіццём ВНУ. Дзень быў прысвечаны рэалізацыі праекта «З пакалення ў пакаленне. Дынастыі БДУ», закліканага захаваць і ўвекавечыць памяць пра тых, хто прысвяціў сваё жыццё служэнню навуцы і адукацыі. Праект стаў вынікам сумеснай і бесперапыннай архіўнай працы...

Мінск – Куала-Лумпур: Беларускія студэнткі пра свой досвед вучобы ў Малайзіі

Студэнткі журфака БДУ рызыкнулі пакінуць звыклы свет і адправіліся па веды ў іншы канец свету – у сонечную Малайзію. Што іх чакала за тысячы кіламетраў ад дома? Новыя сябры, экзатычная культура і неацэнны вопыт, які змяніў іх жыццё. Сёння яны дзеляцца сваімі ўражаннямі, распавядаюць пра складанасці адаптацыі, пра ўсходнюю гасціннасць і пра тое, як вучоба ў Куала-Лумпуры адкрыла для іх...

Вектар на Усход: БДУ пашырыў партнёрства з кітайскімі ВНУ

Афіцыйны візіт дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём у КНР прадугледжваў шэраг дамоўленасцяў з ВНУ гэтай краіны з мэтай пашырэння партнёрства ў галіне навукі і адукацыі, а таксама ўмацавання трывалых сувязяў. БДУ стаў адным з арганізатараў Першага міжнароднага форуму па гуманітарным абмене ў Кітаі Маштабнае мерапрыемства – стартавая калектыўная ініцыятыва адкрытага 11 мая сумеснага Кітайска-беларускага цэнтра гуманітарных абменаў...

Адкрыта, цёпла і па сутнасці: як прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй у БДУ

29 сакавіка 2025 года факультэт журналістыкі БДУ адчыніў дзверы для абітурыентаў і іх бацькоў. У цёплы суботні дзень на Кальварыйскай, 9 сабраліся будучыя студэнты, выкладчыкі, выпускнікі, абітурыенты і іх родныя, каб пазнаёміцца, задаць пытанні і зразумець, як уладкавана жыццё на адным з самых прэстыжных факультэтаў краіны. Сустрэчу адкрыла Ганна Басава – прафесар кафедры і намеснік дэкана. Спачатку яна распавяла пра...


Студэнты БДУ ўзялі бронзу на чэмпіянаце свету па праграмаванні

Студэнты БДУ зноў сярод найлепшых каманд чэмпіянату свету па праграмаванні (ACM-ICPC). Фінал сусветнага першынства завяршыўся 26 чэрвеня ў Екацярынбургу. Каманда БДУ ў складзе сту­дэнтаў факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі трэця­кур­сніка Аляксандра Некрашэвіча, чацвёртакурснікаў Яўгена Грыцке­віча і Аляксея Колесава заняла 14 месца ў агульным заліку. Трэнер і кіраўнік каманды – прафесар Уладзімір Котаў, асістэнт – Павел Іржаўскі. Камандныя студэнцкія спаборніцтвы па...

З юбілеем, родная кафедра!

Кафедра гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу, якая адзначыла 20-гадовы юбілей, багатая на яркія падзеі, славутыя імёны людзей, якімі могуць ганарыцца студэнты. Менавіта ў чэрвені 1994 г. ва ўмовах станаўлення суверэннай беларус­кай дзяржаўнасці і пашырэння курса айчыннай гісторыі ў БДУ былі створаны дзве новыя кафедры: гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў (загадчык – дацэнт П. А. Лойка, цяпер –...

Дайджэст: БДУ ў СМІ

IХ Беларускі міжнародны медыяфорум «Партнёрства ў імя будучыні: рэаліі глабальнага свету» (летняя школа журналістыкі ў БДУ) – БелТА, cis.minsk.by (02.06), ru.apa.az(09.06), 1 нац. канал Беларускага радыё, Белта,belniva.by, БелаПАН, sb.by (10.06), Белта (11.06), Радыё «Сталіца», belniva.by, vminsk.by (12.06),sb.by (14.06, 19.06). Міжнародная канферэнцыя «Еўрапейскі саюз і Рэспубліка Беларусь: перспектывы супрацоўніцтва» ўпершыню прайшла ў БДУ – megacat.by (03.06), БелТА,Belniva.by/ “Сельская газета”,bdg.by, zviazda.by, mail.ru...

Правілы прыёму ў аспірантуру і дактарантуру на 2014 год у БДУ

Прыём асоб для атрымання пасляўніверсітэцкай адукацыі ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным Палажэннем аб падрыхтоўцы навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджаным Указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 01.12.2011 № 561 і ад 16.12.2013 № 560. Асобы, якія паступаюць у аспірантуру, павінны мець: вышэйшую адукацыю; схільнасць да навуковых даследаванняў, што пацвярджаецца навуковымі публікацыямі, удзелам у навукова-даследчых і інавацыйных праектах, канферэнцыях ці іншымі...

Магчымасці з БДУ: Аспiрантура ў Францыі

БДУ: Сяргей, добры дзень! Аспірантура за мяжой – гэта новая гісторыя ў нашым праекце. Як пачыналася яна ў Вашым жыцці? Сяргей: Яшчэ на старэйшых курсах я задумваўся пра працяг навучання за мяжой. Актыўна шукаць я пачаў прыкладна ў студзені 2013 года, калі вучыўся ў магістратуры па спецыяльнасці інфарматыка на ФПМІ БДУ. Тады я абышоў некалькіх прафесараў нашага ўніверсітэта, у тым...

Нясумныя выхадныя без грошай – лёгка!

Вось яны, доўгачаканыя выхадныя. Так хочацца правесці іх весела і цікава. Схадзіць у кіно, пасядзець з сябрамі ў кавярні, прабегчыся па крамах… Але вось няўдача – грошай зусім няма. Не варта адчайвацца! Выйсце ёсць заўсёды. Вядома, сон – гэта добрая справа. З яго можна і пачаць. А пасля таго, як вы добранька выспаліся, можна і пазабаўляцца. Чытанне ўлюбёных кніг ці...

Сесія здадзена. Куды падацца ў вольны час?

Нарэшце экзамены здадзены, сесія зачынена і з’явілася куча вольнага часу. Як бы яго правесці з карысцю? Чым заняцца? Куды схадзіць? Прапаную Вам некалькі варыянтаў няўрымслівых вакацый! 1. У апошні час набірае папулярнасць такі від актыўнага адпачынку, як верхавая язда. Коні не проста прыгожыя і разумныя жывелы, але яшчэ і выдатныя сябры: дапамагаюць зняць стрэс і падтрымліваць фізічную форму. Не дарма...

«… І працягваецца любоў ». У БДУ экспануецца фотавыстава, прысвечаная Мітрапаліту Філарэту (+ відэа)

Фотавыстава «… І працягваецца любоў», прысвечаная БДУ экспануецца ў будынку рэктарата. У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел першы прарэктар БДУ Міхаіл Жураўкоў, першы прарэктар Інстытута тэалогіі епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім, а таксама кіраўнік аддзела адукацыі і катэхізацыі Мінскай епархіі протаіерэй Аляксандр Шымбалёў. Аўтарам здымкаў выступіў фатограф Мінскай епархіі Аляксандар Мізей. Прысвечана экспазіцыя жыццядзейнасці мітрапаліта Філарэта, ганаровага Экзарха ўсяе Беларусі і...

Журналістыка разводзіць па пазіцыях і аб’ядноўвае (+ відэа)

Час не стаіць на месцы, прапаноўваючы нам усе новыя магчымасці і назіраючы за тым, як мы іх выкарыстоўваем. Журналістыка як паказчык зменлівасці свету знаходзіцца ў дынаміцы, у штохвілінным сваім развіцці. Развіваецца разам з ей і чалавек. На шчасце, матэрыялу ў нашым свеце для пробы пяра хапае. А вось як зрабіць гэтых спроб менш для дасягнення выніку, неабходнага чытачу – аб...

Бежанцы: Хто яны і як паспрыяць іх інтэграцыіі? (+ відэа)

20 чэрвеня адзначаецца Сусветны дзень уцекачоў, абвешчаны ў снежні 2000 г. Генеральнай асамблеяй ААН. Шмат каму, хто недзе чуе нязвыклае для нашага вуха слова ўцекачы, адразу ўяўляюцца рэгіёны глабальных катаклізмаў якімі ў апошні час сталі Сірыя, Егіпет, Ірак, Афганістан, а цяпер ужо і Украіна. З вялікім спачаваннем мы ставімся да насельніцтва гэтых краін, а таксама тых краін, якія вымушаны прымаць...

У Славакіі студэнт больш самастойны

Працягваем знаёміць нашых чытачоў з уражаннямі студэнтаў, удзельнікамі розных адукацыйных праграм, ад навучання за мяжой. Гэтым разам прапануем займальнаую гутарку з студэнткай геафака Нінай Літвінкай, якая праходзіла стажыроўку у Славацкай Рэспубліцы. Добры дзень, Ніна. Вы ў нашым праекце першая дзяўчына. Вельмі гэтаму рады. Калі дазволіце, пачнём інтэрв’ю з нестандартнага пытання: вы шчаслівыя? Адказ: Добры дзень! Вядома, ТАК! “Шчасце – гэта...