Якая ж “Студэнцкая праўда”? Хто такія “Дзверы”, або Як прайшла “Зімовая школа студэнцкай журналістыкі–2014”
Чацвер. Разгар працоўнага дня, а я еду ў гарачым аўтобусе. Сонца б’е ў вокны, а жарты б’юць у вушы. Каманда арганізатараў едзе дахаты з “Зімовай школы студэнцкай журналістыкі”. За апошнія тры дні мой багаж яўна пацяжэў ці то ад атрыманых ведаў, ці то ад дзікай стомленасці пасля такіх насычаных дзён. Сёлета мне выпала роля карэспандэнта на “Зімовай школе”, і, хоць...