Эксперт па лазерных тэхналогіях
Споўнілася 70 гадоў доктару фізіка-матэматычных навук, прафесару, загадчыку кафедры лазернай фізікі і спектраскапіі фізічнага факультэта Яўгену Варапаю. Яўген Сямёнавіч у 1966 г. скончыў аддзяленне радыёфізікі і быў рэкамендаваны ў аспірантуру Інстытута фізікі АН БССР. Ужо ў 1967 г. перайшоў у БДУ, дзе А. М. Саржэўскі арганізаваў кафедру агульнай фізікі. Я. С. Варапай быў адным з першых супрацоўнікаў кафедры, з 1969...