Ансамбль «Неруш» прадставіў народны мюзікл «Вяселле ў Стараселлі-2»
Заслужаны аматарскі фальклорна-этнаграфічны ансамбль «Неруш» БДУ ў чарговы раз пацвердзіў сваё званне. Справаздачны спектакль «Вяселле ў Стараселлі -2» у пастаноўцы заслужанага дзеяча культуры Беларусі Валянціны Гладкай быў прадстаўлены афіцыйнай камісіі 7 красавіка на сцэне Палаца культуры ветэранаў. Кваліфікацыйную камісію ўзначаліў галоўны спецыяліст упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры нашай краіны Іван Галабурда . Адзначым, гэта незвычайнае прадстаўленне ў...