Ад дыплома да размеркавання: як пяць выпускніц БДУ знайшлі свой шлях у прафесіі

Адны бачаць у размеркаванні гарантаванае працоўнае месца, іншыя – часовы этап жыцця. Для кагосьці гэта крок да мары, а для кагосьці – прыпынак перад новым рыўком. Пяць дзяўчат, якія скончылі БДУ, расказваюць пра свой вопыт размеркавання. Дар’я Чарняўская, наша першая гераіня, скончыла механіка-матэматычны факультэт і атрымала кваліфікацыю «Матэматык. Выкладчык матэматыкі і інфарматыкі». Практыкавацца ў прафесіі яна пачала яшчэ на другім...

Беларуска-кітайскі моладзевы форум прайшоў у БДУ

Унікальны беларуска-кітайскі моладзевы форум упершыню прайшоў у БДУ. Урачыстае адкрыццё адбылося 24 чэрвеня на базе Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку. Усяго гасцямі форуму сталі каля 200 таленавітых студэнтаў, маладых навукоўцаў і прадстаўнікоў органаў студэнцкага самакіравання. – Гэта новы крок да развіцця і ўмацавання плённага супрацоўніцтва дзвюх сяброўскіх краін, – заявіў рэктар БДУ Андрэй Кароль.    Паводле яго слоў, унікальнае мерапрыемства, арганізаванае па...

Юбілей заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага ансамбля танца «Крыжачок» БДУ: 80 гадоў на сцэне і ў сэрцы Беларусі

  Сёлета заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль танца «Крыжачок» БДУ адзначыў важную дату – 80-годдзе з дня заснавання. Сёння «Крыжачок» з’яўляецца адным з культурных брэндаў Рэспублікі Беларусь. За ўсе гады ён прайшоў доўгі і яркі шлях, аб’ехаў увесь свет і стаў неад’емнай часткай культурнага жыцця краіны. А пра тое, як прайшоў гэты важны дзень і чаму столькі танцораў выбіраюць...

Універсітэт – гэта людзі

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт стаў месцам сустрэчы не проста калег, а сапраўдных дынастый – сем’яў, чые імёны на працягу дзесяцігоддзяў непарыўна звязаны з гісторыяй і развіццём ВНУ. Дзень быў прысвечаны рэалізацыі праекта «З пакалення ў пакаленне. Дынастыі БДУ», закліканага захаваць і ўвекавечыць памяць пра тых, хто прысвяціў сваё жыццё служэнню навуцы і адукацыі. Праект стаў вынікам сумеснай і бесперапыннай архіўнай працы...

Мінск – Куала-Лумпур: Беларускія студэнткі пра свой досвед вучобы ў Малайзіі

Студэнткі журфака БДУ рызыкнулі пакінуць звыклы свет і адправіліся па веды ў іншы канец свету – у сонечную Малайзію. Што іх чакала за тысячы кіламетраў ад дома? Новыя сябры, экзатычная культура і неацэнны вопыт, які змяніў іх жыццё. Сёння яны дзеляцца сваімі ўражаннямі, распавядаюць пра складанасці адаптацыі, пра ўсходнюю гасціннасць і пра тое, як вучоба ў Куала-Лумпуры адкрыла для іх...

Вектар на Усход: БДУ пашырыў партнёрства з кітайскімі ВНУ

Афіцыйны візіт дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём у КНР прадугледжваў шэраг дамоўленасцяў з ВНУ гэтай краіны з мэтай пашырэння партнёрства ў галіне навукі і адукацыі, а таксама ўмацавання трывалых сувязяў. БДУ стаў адным з арганізатараў Першага міжнароднага форуму па гуманітарным абмене ў Кітаі Маштабнае мерапрыемства – стартавая калектыўная ініцыятыва адкрытага 11 мая сумеснага Кітайска-беларускага цэнтра гуманітарных абменаў...

Адкрыта, цёпла і па сутнасці: як прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй у БДУ

29 сакавіка 2025 года факультэт журналістыкі БДУ адчыніў дзверы для абітурыентаў і іх бацькоў. У цёплы суботні дзень на Кальварыйскай, 9 сабраліся будучыя студэнты, выкладчыкі, выпускнікі, абітурыенты і іх родныя, каб пазнаёміцца, задаць пытанні і зразумець, як уладкавана жыццё на адным з самых прэстыжных факультэтаў краіны. Сустрэчу адкрыла Ганна Басава – прафесар кафедры і намеснік дэкана. Спачатку яна распавяла пра...


Навукоўцы БДУ прывезлі 20 узнагарод з Санкт-Пецярбургу

Гран-пры, 6 залатых і 13 сярэбраных медалёў, а таксама 2 дыпломы заваявалі распрацоўкі комплексу БДУ на Х Пецярбургскім тэхнічным кірмашы, які праходзіў з 12 па 14 сакавіка. Спецыяльны прыз – Гран-пры ў намінацыі «Паспяховае прасоўванне тавара на рынак» – на конкурсе «Найлепшы інавацыйны праект і найлепшая навуко­ва-тэх­нічная распрацоўка года» за­ваявала «Тэхналогія элек­т­­ра­хімічнага і хімічнага аса­джэння функцыянальных пакрыццяў нікель-бор» НДІ фізіка-хімічных...

Пра абнаўленне спецыяльнасцяў і не толькі…

Прэс-канфе­рэнцыя для рэспубліканскіх СМІ, прысвечаная пачатку прыёмнай кампаніі, прайшла ў БДУ з удзелам рэктара акадэміка Сяргея Абламейкі, начальніка Галоўнага ўпраўлення вучэбнай і навукова-метадычнай работы Людмілы Хухлындзінай і дэкана факультэта даўніверсітэцкай адукацыі Вячаслава Малафеева. На гэта штогадовае мерапрыемства прыйшло каля 25 журналістаў, якія прад­стаўлялі вядучыя інфарма­цыйныя агенцтвы Беларусі, друкаваныя выданні, інтэр­нэт-парталы, нацыянальнае радыё і тэлебачанне. Падчас прэс-канферэн­цыі абмяркоўваліся пытанні, якія тычацца...

На мехмаце БДУ робіцца вялікая навука, якая сапраўды можа зрушыць горы

 Навуковая школа геамеханікі, створаная ў БДУ, добра вядомая не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. 15 вучняў Міхаіла Анатольевіча ЖУРАЎКОВА абаранілі кандыдацкія дысертацыі па гэтым напрамку і адзін – доктарскую (і яшчэ дзве доктарскія дысертацыі на падыходзе). У лабараторыі прыкладной механікі, якая дзейнічае на механіка-матэматычным факультэце БДУ, выконваецца вялікая колькасць навукова-даследчых работ у галіне геамеханікі, матэматычных...

Па нязведанных мясцінах Беларусі

Праект ФМА «Удзел студэнцкай суполкі ў захаванні культурнай спадчыны для спрыяння культуры свету і ўстойліваму развіццю» быў падтрыманы праграмай ЮНЕСКА. Згодна з ім кафедра міжнароднага турызму правяла конкурс на найлепшы даследчы праект у сферы турызму і стварыла студэнцкую суполку, якая будзе распрацоўваць новыя турыстычныя маршруты па нязведаных мясцінах Беларусі. У конкурсе перамаглі некалькі праек­таў. Першае месца прысуджана Наталлі Казарынай за...

Супраць агульнай трывогі

28 сакавіка на гістарычным факультэце адбыўся круглы стол на тэму небяспекі наркатычнага рэчыва, вядомага як спайс. Вострую ўвагу гэта праблема прыцягнула да сябе пасля трагічнай смерці сту­дэнткі-першакурсніцы факультэта міжнародных адно­сін БДУ. Гэты выпадак вы­клікаў моцны грамадскі рэзананс і дадзенае абмеркаванне праблемы «спайсу». Мерапрыемства наведалі загадчык наркалагічнага аддзялення для лячэння і рэа­білітацыі асоб, што пакутуюць на сіндром залежнасці ад псіхаактыўных рэчываў,...

У рытме фестывалю факультэтаў БДУ

29 сакавіка вучні старэйшых класаў і абітурыенты пазнаёміліся з факультэтамі і арганізацыямі БДУ. Маштабнае свята «Фестываль факультэтаў» разгарнулася на базе Ліцэя БДУ. У чарговы раз наш універсітэт шырока расчыніў дзверы і зарадзіў усіх прысутных духам студэнцтва. Гасцей мерапрыемства сустракалі студэнцкія аб’яднанні – «Прафкам сту­дэнтаў БДУ», «БРСМ БДУ», «Студэнцкі саюз», «Савет старастаў» і «Студэнцкі савет па якасці адукацыі». Хлопцы і дзяўчаты...

Усё для абітурыента

У студыі тэлецэнтра БДУ 28 сакавіка прайшоў запіс папулярнай праграмы тэлеканала СТБ «Такі лёс». Прысвечаная яна была прыёмнай кампаніі БДУ–2014: новаўвядзенням для абітурыентаў, правілам паступлення, навучанню, спецыяльнасцям і новым напрамкам. У тэлеперадачы прынялі ўдзел адказны сакратар прыёмнай камісіі начальнік ГУВНМР Людміла Хухлындзіна, дэкан ФДА Вячаслаў Малафееў, замежныя студэнты  і вык­ладчыкі. У эфіры была прааналізаваная праца з замежнымі студэнтамі, гледачы ў...

У БДУ вельмі высокі ўзровень падрыхтоўкі выпускнікоў, у БДУІР – прымальны. Апублікаваны рэйтынг ВНУ краін СНД

Расійскае рэйтынгавае агенцтва “Эксперт РА” апублікавала рэйтынг вышэйшых навучальных устаноў краін СНД. У спіс найлепшых увайшлі 153 ВНУ, якія прадстаўляюць Расію, Украіну, Казахстан, Беларусь, Малдову, Узбекістан, Азербайджан і Кыргызстан. Рэйтынг абапіраецца як на статыстычныя даныя, так і на вынікі апытанняў звыш 5,5 тысяч рэспандэнтаў – выкладчыкаў, працадаўцаў, навукоўцаў, студэнтаў і выпускнікоў. Укладальнікі рэйтынгу пазіцыянуюць яго як першы падобнага роду рэйтынг....

У лабараторыі БДУ раскрылі адзін з сакрэтаў вады

У лабараторыі раствораў цэлюлозы і прадуктаў іх перапрацоўкі БДУ змаглі растлумачыць, чаму пры астуджэнні вады ад 4 градусаў да 0 яе шчыльнасць не расце, а памяншаецца. Даследчыкі даказалі, што пры розных тэмпературах малекулы пераўтвараюцца ад манамераў (адзінкавая малекула) да гексамераў (шэсць малекул), якія займаюць значна больш месца, калі іх “спакаваць” у адной прасторы. Энергетычна гэта вельмі моцныя структуры, якія крышаць...

Гумерсінда Верду: “У галіне ядзернай інжынерыі мноства шляхоў і дарог”

У сучасным хутка зменлівым свеце хімічная прамысловасць, як і ядзерная, не стаіць на месцы, вокамгненна развіваючыся і адкрываючы ўсё новыя і новыя гарызонты для вывучэння і даследавання. Беларусь у сувязі з будаўніцтвам новай атамнай станцыі не можа не прыслухоўвацца да больш дасведчаных краін, якія на выкарыстанні ядзернай энергетыкі ўжо не аднаго сабаку з’елі. Еўрапейскія краіны актыўна працуюць у галіне ядзернай...

“Вясна аб’яўляецца адкрытай!”

Адбылося! Нарэшце ў Студэнцкі гарадок БДУ прыйшла Вясна. У яе светлыя валасы, асляпляльная ўсмешка, грацыёзная хада і сапраўднае вясновае імя – Святлана. Другога  красавіка ў Ліцэі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта 37 цудоўных дзяўчат вылучылі адну-адзіную, самую выдатную, сонечную, далікатную і годную тытула “Міс Вясна–2014” Студэнцкага гарадка БДУ. Шэсць вечара, Ліцэй БДУ. Дзверы ў глядзельную залу яшчэ зачыненыя, але на сцэне ўжо...