«Калі вучыць рускую мову, Беларусь вельмі падыходзіць»
У 17 гадоў я скончыла карэйскую школу і паехала ў Расію на курсы рускай мовы. Але ў Расіі было вельмі цяжка, таму што там сур’ёзная расавая дыскрымінацыя. У мяне засталося нядобрае ўражанне пра Расію, нягледзячы на тое, што мне вельмі падабаецца руская мова. Я валодаю японскай мовай і магу сказаць, што з ёй зусім інакш. Я хадзіла на спецыяльныя курсы...