Дыялогавыя пляцоўкі, студэнцкія даклады, квэст, чытанне вершаў: як у БДУ святкавалі Дзень роднай мовы
Дзень роднай мовы адзначалі ў БДУ на працягу тыдня, што ўжо стала добрай традыцыяй. Цікава, што менавіта ў гэты перыяд студэнты і выкладчыкі часцей размаўляюць па-беларуску. Карэспандэнты газеты наведалі факультэцкія мерапрыемствы, каб пачаставацца журфакаўскімі прысмакамі і паслухаць шмат цікавага на філфакаўскіх сустрэчах навукоўцаў. Адкрыццё Тыдня роднай мовы правялі ў фармаце дыялогавай пляцоўкі «Беларуская мова – духоўны пашпарт народа». Як гэта...