Ад дыплома да размеркавання: як пяць выпускніц БДУ знайшлі свой шлях у прафесіі

Адны бачаць у размеркаванні гарантаванае працоўнае месца, іншыя – часовы этап жыцця. Для кагосьці гэта крок да мары, а для кагосьці – прыпынак перад новым рыўком. Пяць дзяўчат, якія скончылі БДУ, расказваюць пра свой вопыт размеркавання. Дар’я Чарняўская, наша першая гераіня, скончыла механіка-матэматычны факультэт і атрымала кваліфікацыю «Матэматык. Выкладчык матэматыкі і інфарматыкі». Практыкавацца ў прафесіі яна пачала яшчэ на другім...

Беларуска-кітайскі моладзевы форум прайшоў у БДУ

Унікальны беларуска-кітайскі моладзевы форум упершыню прайшоў у БДУ. Урачыстае адкрыццё адбылося 24 чэрвеня на базе Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку. Усяго гасцямі форуму сталі каля 200 таленавітых студэнтаў, маладых навукоўцаў і прадстаўнікоў органаў студэнцкага самакіравання. – Гэта новы крок да развіцця і ўмацавання плённага супрацоўніцтва дзвюх сяброўскіх краін, – заявіў рэктар БДУ Андрэй Кароль.    Паводле яго слоў, унікальнае мерапрыемства, арганізаванае па...

Юбілей заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага ансамбля танца «Крыжачок» БДУ: 80 гадоў на сцэне і ў сэрцы Беларусі

  Сёлета заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль танца «Крыжачок» БДУ адзначыў важную дату – 80-годдзе з дня заснавання. Сёння «Крыжачок» з’яўляецца адным з культурных брэндаў Рэспублікі Беларусь. За ўсе гады ён прайшоў доўгі і яркі шлях, аб’ехаў увесь свет і стаў неад’емнай часткай культурнага жыцця краіны. А пра тое, як прайшоў гэты важны дзень і чаму столькі танцораў выбіраюць...

Універсітэт – гэта людзі

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт стаў месцам сустрэчы не проста калег, а сапраўдных дынастый – сем’яў, чые імёны на працягу дзесяцігоддзяў непарыўна звязаны з гісторыяй і развіццём ВНУ. Дзень быў прысвечаны рэалізацыі праекта «З пакалення ў пакаленне. Дынастыі БДУ», закліканага захаваць і ўвекавечыць памяць пра тых, хто прысвяціў сваё жыццё служэнню навуцы і адукацыі. Праект стаў вынікам сумеснай і бесперапыннай архіўнай працы...

Мінск – Куала-Лумпур: Беларускія студэнткі пра свой досвед вучобы ў Малайзіі

Студэнткі журфака БДУ рызыкнулі пакінуць звыклы свет і адправіліся па веды ў іншы канец свету – у сонечную Малайзію. Што іх чакала за тысячы кіламетраў ад дома? Новыя сябры, экзатычная культура і неацэнны вопыт, які змяніў іх жыццё. Сёння яны дзеляцца сваімі ўражаннямі, распавядаюць пра складанасці адаптацыі, пра ўсходнюю гасціннасць і пра тое, як вучоба ў Куала-Лумпуры адкрыла для іх...

Вектар на Усход: БДУ пашырыў партнёрства з кітайскімі ВНУ

Афіцыйны візіт дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём у КНР прадугледжваў шэраг дамоўленасцяў з ВНУ гэтай краіны з мэтай пашырэння партнёрства ў галіне навукі і адукацыі, а таксама ўмацавання трывалых сувязяў. БДУ стаў адным з арганізатараў Першага міжнароднага форуму па гуманітарным абмене ў Кітаі Маштабнае мерапрыемства – стартавая калектыўная ініцыятыва адкрытага 11 мая сумеснага Кітайска-беларускага цэнтра гуманітарных абменаў...

Адкрыта, цёпла і па сутнасці: як прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй у БДУ

29 сакавіка 2025 года факультэт журналістыкі БДУ адчыніў дзверы для абітурыентаў і іх бацькоў. У цёплы суботні дзень на Кальварыйскай, 9 сабраліся будучыя студэнты, выкладчыкі, выпускнікі, абітурыенты і іх родныя, каб пазнаёміцца, задаць пытанні і зразумець, як уладкавана жыццё на адным з самых прэстыжных факультэтаў краіны. Сустрэчу адкрыла Ганна Басава – прафесар кафедры і намеснік дэкана. Спачатку яна распавяла пра...


Беларускія класікі на кітайскай

У студэнта пятага курса факультэта радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій БДУ Сунь Фаньцы зусім не тыповае хобі. У вольны ад вучобы час ён перакладае творы беларускіх аўтараў на кітайскую мову. За пяць гадоў свайго захаплення ён пераклаў амаль дзясятак розных твораў. За яго плячыма як вясёлыя пазнавальныя казкі для дзяцей, так і цэлыя раманы беларускіх класікаў. Чаму ўзнікла такое жаданне, Сунь...

Аляксандр Лукашэнка 16 чэрвеня заслухаў даклад аб інтэграцыі біялогіі і медыцыны

Удзельнікі мерапрыемства — міністры аховы здароўя і адукацыі Дзмітрый Піневіч і Андрэй Іванец, а таксама рэктар БДУ Андрэй Кароль і дэкан біялагічнага факультэта гэтай ВНУ Вадзім Дзямідчык. Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, чаму запрасіў рэктара БДУ і дэкана біялагічнага факультэта: «Мы паспрабавалі (вы таксама займаліся гэтым спецыфічным метадам, не будзем пакуль абазначаць гэта) адабраць навучэнцаў самых лепшых для таго, каб яны маглі...

Вітаем Вас, магістр мастацтвазнаўства!

Больш за 20 гадоў на факультэце сацыякультурных камунікацый існуе магістарская праграма «Мастацтвазнаўства» (прафілізацыя – гісторыя мастацтваў і сучасныя арт-практыкі). Напярэдадні ўступных іспытаў газета «Універсітэт» паразмаўляла з яе складальнікамі – загадчыкам кафедры мастацтваў і асяроддзевага дызайну прафесарам Ігарам Мікалаевічам ДУХАНАМ і доктарам мастацтвазнаўства прафесарам Вольгай Дзмітрыеўнай БАЖЭНАВАЙ. – Распавядзіце, калі ласка, каму і навошта трэба паступаць у магістратуру на мастацтвазнаўства? –...

Крыж для капліцы БДУ

Недаацэньваць ролю ідэі ў творчым працэсе немагчыма, але, калі думкі ператвараюцца ў справу, патрэбная і настойлівасць арганізатараў, і падтрымка атачэння, і, зразумела ж, упартая праца рэалізатараў. Калі ўсе тры складнікі аб’ядноўваюцца, перамога наканавана. Але тыя, хто верыць у найвышэйшыя сілы, абавязкова дадаюць чацвёрты складнік – Боскую волю, што заўжды спрыяе добрым пачынанням. Дасведчаныя ў рэлігіі людзі любую справу пачынаюць з...

Код поспехаў і перамог: студэнты БДУ распавядаюць пра кібербяспеку і камп’ютарную лінгвістыку

Май у БДУ выдаўся насычаным на падзеі, звязаныя з IT-сферай. У гэтай галіне кожны дзень адбываецца нешта новае, і важна паспяваць развівацца ў розных напрамках, каб заставацца ў трэндзе. Наш універсітэт паспяхова здаў экзамен па рэагаванні на выклікі часу і на адпаведнасць сучасным стандартам адукацыі. Адзін з самых яскравых паказчыкаў якаснасці навучальных праграм – дасягненні студэнтаў за межамі ўніверсітэта. Таленавітыя...

Размеркаванне ў самастойнае жыццё: выпуснікі БДУ пра свае гісторыі поспеху пры працаўладкаванні

Выпускнікі БДУ не адчуваюць cур’ёзных складанасцяў з пошукам працоўнага месца. З 2018 года 100 % маладых спецыялістаў, якія скончылі нашу ВНУ, забяспечаны першым месцам працы. Да выпускнікоў БДУ сфарміравалася ўстойлівая цікавасць у найбуйнейшых беларускіх кампаній і прадпрыемстваў. Пагаварылі з двума маладымі спецыялістамі, якія дзякуючы досведу вучобы ў БДУ змаглі паспяхова стартаваць у прафесіі. Знайшла вакансію мары з другой спробы і...

Кіно на прыродзе

  З 27 па 29 мая прайшоў ХIII студэнцкі турыстычны злёт БРСМ БДУ «Высокі бераг–2022». Яго ўдзельнікамі сталі больш за 200 студэнтаў, аб’яднаных у 14 каманд. Назва турзлёту цалкам адлюстроўвала тэму мерапрыемства – «XIII З’езд кінематаграфістаў». Кожная каманда праз жараб’ёўку атрымлівала адзін фільм з савецкага кінематографу, які павінна была прадставіць на з’ездзе. Студэнтам трэба было выканаць некалькі дамашніх заданняў –...

«Інтэлектуальная эліта Беларусі»: Валянцін Навумавіч Рабцэвіч

Кандыдат гістарычных навук дацэнт Ірына Навумаўна Колабава пайшла па шляху роднага брата – найбуйнейшага беларускага нумізмата XX стагоддзя Валянціна Навумавіча Рабцэвіча. Паступіла на гістфак БДУ, стала выкладаць нумізматыку ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, а пазней і на родным факультэце, стала аўтарам больш як 90 навуковых артыкулаў, якія ў асноўным звязаны з тэмай манетных скарбаў і гісторыі фальшываманецтва на...

Як падоўжыць жыццё тэхнікі? Інтэрв’ю з Дзянісам Мармышам

Новую матэматычную формулу разліку зніжэння нагрузкі на кантактныя дэталі распрацаваў кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт кафедры тэарэтычнай і прыкладной механікі механіка-матэматычнага факультэта БДУ Дзяніс МАРМЫШ. Гэты падыход дазваляе больш дакладна ацаніць дапушчальнае ўздзеянне элементаў, якія труцца адзін аб аднаго, разлічыць тэрміны эксплуатацыі, надзейнасці і даўгавечнасці дэталяў складаных тэхнічных сістэм. – Дзяніс Яўгенавіч, растлумачыце, калі ласка, чаму прысвечаны Вашы навуковыя даследаванні? –...

Мэтавае размеркаванне: дзве гісторыі паспяховага працаўладкавання

У апошнія гады ў БДУ павялічваецца колькасць выпускнікоў, якія праходзілі навучанне ў ВНУ па мэтавым накіраванні. У 2019 годзе размеркаваліся 18 такіх маладых спецыялістаў, у 2020 – 31, у 2021 – 40. У 2022 годзе БДУ выпусціць 44 студэнты, якія атрымлівалі мэтавую падрыхтоўку. Часцей за ўсё мэтавае накіраванне бяруць студэнты філфака, журфака, ФМА, ФФСН і хімічнага факультэта. І калі раней...

Каралева студэнцтва БДУ: тэматычныя дэфіле, аратарскае майстэрства і відэавізітоўкі.

Фінал шоу і ўрачыстае ўзнагароджанне ўдзельніц адбыліся 15 сакавіка ў Ліцэі БДУ. Усяго ў адборачным універсітэцкім этапе конкурсу ўдзельнічалі больш за 30 студэнтак БДУ, але за галоўны тытул змагаліся толькі 11 дзяўчат. Яны прадстаўлялі розныя факультэты: біялагічны, філалагічны, юрыдычны, журналістыкі, сацыякультурных камунікацый, а таксама Інстытут бізнесу і Інстытут тэалогіі імя св. Мяфодзія і Кірыла. Вечар каралеў Конкурс прайшоў пад слоганам...